ТРЫ́ЦЦАЦЬ ТРЭ́ЦІ З’ЕЗД КПБ (аднаўленчы). Адбыўся 2.11.1996 у Мінску. Прысутнічалі 443 дэлегаты ад 1160 чл. партыі, якія выступілі ініцыятарамі аднаўлення КПБ як самаст. партыі. Прынятая з’ездам рэзалюцыя адмяняла рашэнне Трыццаць другога з’езда КПБ аб уваходжанні КПБ у склад Партыі камуністаў беларускай, абвяшчала адноўленую Кампартыю Беларусі юрыд. і ідэйна-паліт. пераемніцай КПСС—КПБ. Праграмная заява прынята ў якасці Часовай праграмы партыі да чарговага з’езда КПБ. Прыняты таксама Часовы статут КПБ. Прынцыпова новае ў ім — стварэнне Вышэйшага савета партыі (ВСП), які выбіраецца на з’ездзе з найб. вопытных і аўтарытэтных камуністаў, «з’яўляецца гарантам адзінства КПБ і захавання статутных правоў членаў партыі». ВСП дадзена права распускаць ЦК КПБ і прызначаць датэрміновыя з’езды ў выпадку ўзнікнення рознагалоссяў у партыі, калі яны пагражаюць расколам. Свае функцыі ВСП ажыццяўляе без умяшання ў паўсядзённую работу ЦК і Цэнтр. рэвіз. камісіі. З’езд выбраў ВСП, ЦК КПБ, Цэнтр. рэвіз. камісію.

В.​Ф.​Кушнер.

т. 16, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

áusersehen* vt, áuserwählen vt

1) выбіра́ць (сабе)

2) прызнача́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

naznaczać

незак.

1. пазначаць; абазначаць;

2. вызначаць, прызначаць; намячаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ustanawiać

незак.

1. устанаўліваць;

2. юр. прызначаць (на пасаду)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

спецыялізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Даць (даваць) спецыяльныя веды і навыкі ў якой‑н. галіне навукі і тэхнікі; навучыць (навучаць) якой‑н. спецыяльнасці. Спецыялізаваць студэнтаў па тэлемеханіцы.

2. Прызначыць (прызначаць) для работы ў якой‑н. спецыяльнай галіне або для спецыяльнага выкарыстання. Спецыялізаваць магазіны. Спецыялізаваць гаспадаркі на вытворчасці тэхнічных культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nominate

[ˈnɑ:mɪneɪt]

v.t.

1) выстаўля́ць, вылуча́ць, прапанава́ць кандыда́та (на вы́барах)

2) прызнача́ць на паса́ду

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

consign

[kənˈsaɪn]

v.t.

1) аддава́ць пад апе́ку; даруча́ць

2) прызнача́ць

3) дастача́ць, перасыла́ць, пасыла́ць (тава́р)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

nominate [ˈnɒmɪneɪt] v.

1. (as/for) вылуча́ць кандыда́та (на выбарах, на пасаду і да т.п.);

nominate smb. for the new president of the firm прапано́ўваць чыю́-н. кандыдату́ру на паса́ду дырэ́ктара фі́рмы;

nominate smb. as best actor вылуча́ць каго́-н. на прысвае́нне ганаро́вага зва́ння ле́пшага акцёра

2. (as/to) назнача́ць, прызнача́ць (на пасаду)

3. вызнача́ць, прызнача́ць, удакладня́ць (дату, тэрмін)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

áuswerfen* vt

1) выкіда́ць

2) асігнава́ць, прызнача́ць

3) капа́ць (яму, роў)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

installíeren vt

1) прызнача́ць на паса́ду

2) тэх. устана́ўліваць (машыну); манці́раваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)