Паўгало́вы, паўгалоўкабаты ’недарэчны, неразумны’ (карэліц., слонім., Сцяшк. Сл.). Калька з польск.półgłówek ’дурны, прыдуркаваты’, як, відаць, і літ.pusgalvis ’тс’. Параўн. рус. (полоумный) ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аглашэ́ны ’някемлівы, прыдуркаваты’ (Нас.), рус.оглашенный да царкоўнаславянскага. Першапачаткова, аглашэны ’пераконаны’ (гл. аглашаць), а потым экспрэсіўна-іранічнае ’някемлівы’ (магчыма, пад уплывам аглушаны) (Праабражэнскі, 1, 141).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Прыцю́цькаваты, прыцюцьковаты ’прыдуркаваты’ (ТС). Параўн. укр.прицу́цуватий ’дурнаваты’, што выводзіцца з вы-клічніка цу‑цу́ для выражэння здзіўлення, расчаравання (ЕСУМ, 4, 583); гл. аналагічны беларускі выклічнік цю‑цю.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
imbecylny
1.мед. імбецыльны;
2.разм.прыдуркаваты; тупы; дэбільны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
блаже́нный
1.(счастливый) шчаслі́вы;
2.(глуповатый) разг.прыду́ркаваты, блазнава́ты;
3.церк. блажэ́нны;
◊
блаже́нной па́мяти до́брай па́мяці;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
недоу́мокпрост. прыду́рак, -ка м.; в знач. сущ.прыдуркава́ты, -тага м., перен., разг. недапе́чаны, -нага м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
blöd, blödea
1) прыдуркава́ты, дурны́
2) сарамлі́вы, нясме́лы, баязлі́вы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
barmy
[ˈbɑ:rmi]
adj. -ier, -iest
1) які́ фэрмэнту́е, пе́ністы
2) informalпрыду́ркаваты, дурны́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ла́бус ’неразумны чалавек’ (трак., Сл. паўн.-зах.). Семантычна стаіць бліжэй да каш.labas ’прыдуркаваты, нехлямяжны, гультаявалі’, якое запазычана з н.-ням.laps ’дурны’, прус.labas, labasch ’бадзяга’, lebas ’гультай’ (Слаўскі, 5, 127).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпы́лены ’пакрыты тонкім слоем пылу’ (ТСБМ), перан. прыпу́лены ’прыдуркаваты’ (ТС). Ад прыпылі́ць (прыпулі́ць) ’прысыпаць, прыцерушыць’ (ТС). Да пыл (гл.). Апошняе значэнне адпавядае рус. разм. припы́ленный ’тс’, якое кандэнсуе фразеалагізм пыльным мешком по голове ударенный.