БЫТ, побыт,

пазавытворчая сфера жыцця, якая ўключае задавальненне матэрыяльных патрэб людзей (у ежы, адзенні, жыллі, лячэнні, падтрымцы здароўя) і засваенне духоўных даброт, культуры, адпачынку, сродкаў зносін і інш. У шырокім сэнсе — уклад паўсядзённага жыцця. Быт значна ўплывае на працу, грамадскую дзейнасць, настрой і паводзіны людзей. Вылучаюць грамадскі, гарадскі, пасялковы, сямейны, індывідуальны быт. Структуру быту можна разглядаць з пункту погляду адносін матэрыяльнага і духоўнага бакоў сац. і індывід. аспектаў, відаў затрат часу і дзейнасці (задавальненне фізіял. патрэб, бытавая праца, вольны час), тыпаў сац. аб’яднання і зносін (сям’я, суседства, маладзёжныя групы і г.д.). Пад уплывам сац.-эканам., геагр. умоў у розных народаў выпрацоўваецца комплекс быт. нормаў, традыцый, звычаяў, абрадаў. У ходзе гіст. развіцця грамадства мяняецца характар элементаў быту і яго структуры. Гасп. і грамадскі побыт беларусаў, іх матэрыяльная культура і маст. творчасць маюць свае асаблівасці, што выяўляюцца ў тыпах жылля, яго ўнутраным убранні, адзенні, абрадах, вераваннях і звычаях. Захоўваюцца асаблівасці ў побыце гар. і сельскага насельніцтва, асобных сац. груп, што абумоўлена не толькі кліматычнымі ўмовамі, але і іх сац.-прафес. інтарэсамі і асабістымі запатрабаваннямі.

т. 3, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КОРБ ((Korb) Іаган Георг) (каля 1670, г. Ноймаркт, Германія — каля 1742),

дыпламат, падарожнік. Сакратар пасольства аўстр. імператара Леапольда I у Расію (1698—99). У 1700 выдаў у Вене на лац. мове «Дзённік падарожжа ў Масковію», у якім ёсць звесткі пра Вільню, Ашмяны, Баруны, Мінск, Барысаў, Друцк, Шклоў і інш. бел. гарады і вёскі, побыт іх жыхароў, пра касцёлы, кляштары, шляхі зносін і інш.

В.​П.​Грыцкевіч.

т. 8, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕКРО́ПАЛЬ (ад грэч. nekros мёртвы + polis горад),

назва могільніка ў краінах Стараж. Усходу, антычнага свету, Міжземнамор’я і Прычарнамор’я. Бываюць грунтавыя, падземныя (катакомбы), курганныя, а таксама могілкі, што маюць асаблівы статус (напр., Н. Аляксандра-Неўскай лаўры ў С.-Пецярбургу). Найб. вядомыя Н. — «Даліна цароў» у Егіпце, «Дыпілонскія могілкі» ў Афінах з надмагільнымі скульптурамі 5—4 ст. да н.э. Знаходкі ў Н. даюць уяўленне пра побыт і культуру народа.

т. 11, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНІКІЕ́ВІЧ Кірыла Цімафеевіч, бел. краязнавец, археолаг і этнограф 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам нар. вучылішчаў у Магілёўскай і Віцебскай губ. Вывучаў побыт сялян, збіраў фальклор, вёў археал. раскопкі. Быў карэспандэнтам Е.Р.Раманава. Асн. праца «Сенненскі павет Магілёўскай губерні» (Магілёў, 1907), у якой даў геагр., гіст., эканам. і этнагр. характарыстыкі Сенненшчыны, апісаў жыллё, адзенне, сямейнае і грамадскае жыццё сялян, заняткі насельніцтва і інш.

т. 1, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАМБРЖЫ́ЦКІ (Станіслаў Валянцінавіч) (1823, в. Вязынка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 1.10.1907),

бел. паэт, краязнавец. З літ. твораў З. захавалася вершаванае апавяданне «Гутарка Сталюка» (1870—90-я г.), у якім паказаў побыт народа, нікчэмнасць фанабэрыстай шляхты, даў узоры бел. гутарковай мовы. Вывучаў курганы на радзіме, першы апісаў Вязынкаўскае гарадзішча. У 1881—83 бацька Я.​Купалы арандаваў у З. зямлю.

Літ.:

Каханоўскі Г. Аўтар знайшоўся // ЛіМ. 1979. 2 лют.

Г.​А.​Каханоўскі.

т. 6, с. 522

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сяля́нка 1 ’ідылія, пастараль’ (Некр. і Байк.). Запазычаю з польск. sielanka ’від паэтычнага твора, які ідэалізуе жыццё пастухоў і пастушак’, ’сялянскі побыт’, ідэнтычнага sielanka ’сельская жыхарка’ (гл. селянін), што паводле Брукнера (491), у сваю чаргу, запазычана з усходнеславянскіх моў. Калькуе лац. bucolica ’песні пастухоў’, pastoralis ’пастухоўскі’.

Сяля́нка 2 (селя́нка) ’страва са смятаны, зваранай з маслам, у якую крышаць падсохлы сыр’ (кобр., Шн. 3). Параўн. рус. селя́нка ’гарачая поліўка’, польск. sielanka ’від яешні са смятанай’. Магчыма, у выніку семантычнай кандэнсацыі *сялянская страва; паводле Фасмера (3, 598), першапачаткова ’сялянская ежа’, гл. селянін, сяляне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

быт м.

1. (уклад жыцця) Lébensweise f -, -n, Lébensgewohnheiten pl, Lébensformen pl; Sítten und Gebräuche

2. (штодзённае жыццё) гл. побыт

3.:

дом быту Díenstleistungshaus n -es, -häu ser

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АПУ́ХЦІН (Аляксей Мікалаевіч) (27.11.1840, г. Болхаў Арлоўскай вобл. — 29.7.1893),

рускі паэт, празаік. Аўтар цыклаў вершаў «Вясковыя нарысы» (1859), «Вясеннія песні» (1860), паэмы «Год у манастыры» (1855), зб. вершаў (1886). Асн. матывы лірыкі — сум, расчараванне, незадаволенасць жыццём. Многія вершы пакладзены на музыку П.​Чайкоўскім і інш. кампазітарамі. У празаічных творах, напісаных у форме лістоў, дзённікаў («Архіў графіні Д**», 1890; «Дзённік Паўліка Дольскага», 1891: усе апубл. пасмяротна), намаляваў побыт пецярбургскага грамадства 1880-х г.

Тв.:

Соч.: Стихотворения;

Проза. М., 1985.

т. 1, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗЕРАЦКО́ЎСКІ (Мікалай Якаўлевіч) (1750, с. Азерацкае Загорскага р-на Маскоўскай вобл. — 12.3.1827),

рускі натураліст і падарожнік. Акад. Пецярбургскай АН (1782). У 1768—72 удзельнічаў у акад. экспедыцыі па вывучэнні прадукц. сіл. Расіі. У 1773 працаваў на Беларусі, сабраў матэрыял пра стан гаспадаркі, побыт насельніцтва, прыроду, склаў гербарыі раслін Віцебскай губ. (400 відаў) і заал. калекцыі. Падарожнічаў па Анежскім і Ладажскім азёрах, воз. Ільмень, вярхоўях Волгі, воз. Селігер. Аўтар каля 100 навук. прац па геаграфіі, этнаграфіі, гісторыі і археалогіі.

т. 1, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́РСКІ Сяргей, бел. этнограф і фалькларыст канца 19 ст. Даследаваў побыт некат. рэгіёнаў Беларусі, пераважна Віленшчыны. Аўтар артыкулаў «Эканамічны быт беларусаў Віленскай губерні», «Сямейны быт беларусаў Віленскай губерні», «Дажынкі», «Каляндарныя святы ў беларусаў Віленскай губерні», «Вялікдзень у беларусаў Віленскай губерні» (усе 1891), у якіх падрабязна разглядаў вытв. дзейнасць, промыслы, рамёствы, жыллё, адзенне, сямейна-побытавыя адносіны, каляндарна-агр. святы, абрады і песні, звязаныя з імі.

Тв.:

Народные белорусские свадьбы в Ошмянском уезде Виленской губернии. Вильна, 1888.

В.​К.​Бандарчык.

т. 8, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)