здрабне́нне 1, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. здрабнець. Здрабненне плямён. Здрабненне жывёлы.

здрабне́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. здрабняць — здрабніць. Здрабненне кармоў. Здрабненне сіласнай масы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ніло́ты, ‑аў; адз. нілот, ‑а, М ‑лоце, м.; нілотка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. нілоткі, ‑так; ж.

Група афрыканскіх плямён, што засяляюць тэрыторыю па верхнім цячэнні ракі Ніла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

англаса́ксы, ‑аў; адз. англасакс, ‑а, м.

Народнасць, якая ўтварылася ў Англіі ў 7–10 стст. пасля англасаксонскага заваявання ў выніку змяшання англаў, саксаў, ютаў і часткова элементаў кельцкіх плямён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́лы, ‑аў; адз. гал, ‑а, м.

1. Рымская назва старажытных кельцкіх плямён, якія ў 4–1 стст. да н. э. насялялі тэрыторыю сучаснай Францыі і Бельгіі.

2. Уст. паэт. Французы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́бы, ‑аў; адз. палаб, ‑а, м.; палабка, ‑і, ДМ ‑бцы; мн. палабкі, ‑бак; ж.

Вялікая група заходнеславянскіх плямён, якія насялялі ўзбярэжжа Балтыйскага мора ад ракі Лабы [Эльбы] да ракі Одры [Одэра].

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пру́сы, ‑аў; адз. прус, ‑а, м.

Група балтыйскіх плямён, якія насялялі паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора паміж ніжнім цячэннем рэк Віслы і Нёмана і былі заваяваны ў 13 ст. нямецкімі рыцарамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

індаеўрапе́йцы, -аў, адз. -пе́ец, -пе́йца, м.

Агульная назва плямён — продкаў сучасных народаў, якія гавораць на мовах індаеўрапейскай сям’і.

|| прым. індаеўрапе́йскі, -ая, -ае.

Індаеўрапейская прамова.

Індаеўрапейская сям’я моў — агульная для многіх народаў Еўропы, Заходняй Азіі і Індастана сям’я моў, якая ўключае групы балтыйскую, германскую, грэчаскую, індыйскую, іранскую, кельцкую, раманскую, славянскую і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

індзе́йцы, -аў, адз. індзе́ец, -дзе́йца, м.

Агульная назва карэнных плямён і народнасцей (за выключэннем эскімосаў і алеутаў), якія насялялі амерыканскі мацярык да паяўлення еўрапейцаў і захаваліся да сённяшняга дня толькі ў некаторых раёнах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.

|| ж. індыя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. індзе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жмодзь ’саранча, навала’ (КСТ). Параўн. рус. разан., тамб. жмуть ’той, хто прыгнятае, уціскае’. Відаць, пераасэнсаванне старой назвы балт. групы плямён (параўн. для вакалізму ст.-рус. 1689 г. жмот ’конь жмудскай пароды’), вядомае і ў іншых выпадках (параўн. варвары).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пуэ́бла

(ісп. pueblo = народ, насельніцтва)

умоўная назва аселых індзейскіх плямён Паўн. Амерыкі і іх пасяленняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)