blowout

[ˈbloʊaʊt]

n.

1) ло́паньне ка́мэры (ў ко́ле)

2) прары́ў -ву m. (плаці́ны)

3) перагара́ньне, распла́ўленьне (электры́чнага засьцерага́льніка, ко́рка)

4) Sl. вялі́кае ігры́шча, гуля́нка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВАДАСПУ́СК,

напорнае гідратэхнічнае збудаванне з вежай, у якой зроблены адтуліны для зліву вады. Размяшчаецца ў целе бетоннай плаціны, у асновах грунтавых плацін або ў берагах (тунэльны вадаспуск). Прызначаны для рэгулявання ўзроўню вады ў вадаёмах, спуску вадасховішчаў, прамывання донных наносаў, а таксама для пропуску вады ў ніжні б’еф. Забяспечваецца засаўкамі для рэгулявання расходу вады.

т. 3, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́ЙТА,

агульная назва трох азёр (Верхняе К., Сярэдняе К. і Ніжняе К.) на ПнЗ Карэліі, у Рас. Федэрацыі. Агульная пл. каля 600 км². Злучаны пратокамі. Глыб. да 44 м (Верхняе К.). Замярзаюць у ліст., ускрываюцца ў маі. Сцёк праз р. Кем; з пабудовай на ёй лесасплаўнай плаціны (1956) ператвораны ў вадасховішча. Сплаў лесу, рыбалоўства.

т. 8, с. 566

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бе́рма

(ням. Berme)

уступ на адхоне плаціны, чыгуначнага насыпу, які робіцца для таго, каб надаць адхону большую ўстойлівасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДЗЁБЕРАЙНЕР ((Dobereiner) Іаган Вольфганг) (15.12.1780, каля г. Гоф, зямля Баварыя, Германія — 24.3.1849),

нямецкі хімік, адзін з заснавальнікаў хім. каталізу. З 1810 праф. Іенскага ун-та. Навук. працы па класіфікацыі хім. элементаў, каталізе. Адкрыў каталітычнае ўздзеянне раздробленай пла́ціны (1821—22). Зрабіў спробу класіфікацыі элементаў па іх атамных масах (т. зв. трыяды Дз.).

Літ.:

Биографии великих химиков: Пер. с нем. М., 1981.

т. 6, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Іспо́л ’палавіна ўраджаю, якая аддавалася за арандаваную зямлю’ (Сл. паўн.-зах.), ’частка ракі ўверх па цячэнню ад плаціны’ (Касп.); параўн. у Даля: и́спола, и́сполу ’напалавіну, папалам’. Звязана са ст.-рус. исполу ’напалавіну’ (з XIII ст.). Ст.-слав. исполоу толькі ў выразе исполоу оумрътвити ’напалавіну ўмярцвіць’. Вынік зрашчэння прыназоўніка изъ і назоўніка полъ ’палавіна’ (Шанскі, 2, I, 126). Гл. палавіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВОДАЎСТО́ЙЛІВАСЦЬ матэрыялаў,

здольнасць матэрыялаў захоўваць свае фізіка-мех. ўласцівасці пры працяглым уздзеянні вады. Вызначаецца адносінамі велічынь трываласці пры расцяжэнні (сцісканні) матэрыялу, насычанага вадой і ў сухім стане (каэф. разумацавання). Да водаўстойлівых адносяць матэрыялы з каэф. разумацавання, большым за 0,8 (напр., многія металы, спечаную кераміку, шкло, фтарапласты, поліалефіны). Водаўстойлівасць — важны паказчык для матэрыялаў, якія ўвесь час эксплуатуюцца ў вадзе (апоры мастоў, плаціны, абліцоўка рэактараў і інш.).

т. 4, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕВІ́З ФРА́ЗІН, Алевіз Міланец (Aloisio da Milano),

італьянскі архітэктар канца 15 — пач. 16 ст. У 1494 быў запрошаны да Івана III у Маскву. Удзельнічаў у буд-ве сцен Крамля ўздоўж р. Няглінная (1495), каменных палат у Крамлі (1499—1508, пазней увайшлі ў склад Церамнога палаца), рова ўздоўж сцен Крамля з боку Краснай пл. (1508—16, засыпаны ў 19 ст.), плаціны на р. Няглінная (1508).

т. 1, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЙСА́Н,

прэснаводнае возера ў міжгорнай Зайсанскай катлавіне, на У Казахстана. Да пабудовы Бухтармінскай ГЭС на р. Іртыш пл. З. складала 1,8 тыс. км². Даўж. 111 км, шыр. каля 30 км, глыб. да 10 м. Пасля пабудовы 90-метровай плаціны З. знаходзіцца ў падпоры і складае значную ч. Бухтармінскага вадасховішча; яго ўзровень падняўся на 7 м. Упадае р. Чорны Іртыш, выцякае р. Іртыш. Рыбны промысел.

т. 6, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДПО́Р вады,

павышэнне ўзроўню вады ў рацэ ў выніку ўзвядзення штучнага збудавання або ўтварэння прыродных перашкод (звужэнне рэчышча, нагрувашчванне камянёў, заломы, зажоры, заторы і інш.). Бывае пастаянны (напр., ад плаціны) і часовы. Суправаджаецца памяншэннем нахілаў і скорасці цячэння, характарызуецца велічынёй падняцця ўзроўню і адлегласцю, на якую ён распаўсюджваецца. З нарастаннем велічыні П. павялічваецца акумуляцыя наносаў, зарастанне рэчышча, падымаецца ўзровень грунтавых вод, адбываецца падтапленне і забалочванне прылеглай тэрыторыі.

т. 11, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)