прыма́т

(лац. primatus = першае месца, старшынство)

першынство, асноўнае значэнне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

яфрэ́йтар

(ням. Gefreiter)

першае воінскае званне, якое прысвойваецца салдату.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

контр-адміра́л, ‑а, м.

Першае (малодшае) воінскае адміральскае званне. // Асоба, якая мае гэта званне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

edition [ɪˈdɪʃn] n.

1. выда́нне;

first/second edition пе́ршае/друго́е выда́нне

2. накла́д, тыра́ж

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пустаме́льства, ‑а, н.

Пустыя размовы; балбатня. «Не выцягнуць, — прыйшло першае рашэнне [Чарнавусу], — пустамельства ўсё гэта». Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rstdruck

m -(e)s, -e пе́ршае выда́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

vie [vaɪ] v. fml супе́рнічаць, спабо́рнічаць;

vie for the first place змага́цца за пе́ршае ме́сца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дэбю́т, ‑у, М ‑бюце, м.

1. Першае выступленне артыста на сцэне. Для дэбюту мне далі ролю прынца ў інсцэніраванай казцы Андэрсена «Прынц і жабрак». Рамановіч. // Першае публічнае выступленне ў якой‑н. галіне дзейнасці. Літаратурны дэбют.

2. Пачатак шахматнай або шашачнай партыі. Адкрыты дэбют.

[Фр. début.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непадабе́нства, ‑а, н.

Адсутнасць падабенства; розніца. Першае, што кінулася нам у вочы, гэта непадабенства вуліц. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрышчэ́нне, ‑я, н.

1. Рэлігійны абрад прыняцця каго‑н. у лік веруючых хрысціянскай рэлігіі. З Пецярбурга ўсё яшчэ ішлі адказы протаіерэяў і прыставаў, што не знаходзілі ў царкоўных кнігах запісу аб хрышчэнні Аляксандры Адольфаўны Ізмайловіч. Мехаў.

2. перан. Першае выпрабаванне ў якой‑н. справе. А праз які тыдзень я прыняў першае паветранае хрышчэнне. Хомчанка. У гэтым кутку.. [Андрэй] атрымаў як бы першае жыццёвае хрышчэнне. Пестрак.

•••

Баявое хрышчэнне — а) першы ўдзел у баі. [Букрэй] горача прывітаў партызан.. з першым баявым хрышчэннем. Колас; б) першае сур’ёзнае выпрабаванне ў якой‑н. справе. Механізаваныя групы абодвух атрадаў земляробчага цэха выйшлі на сваё баявое хрышчэнне. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)