Мане́ўр ’перамяшчэнне баявых сіл з мэтай нанесці ўдар праціўніку’ (ТСБМ). З польск.manewr, якое з франц.manoeuvre ’зручны ход’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тэлекінэ́з
(ад гр. tele = далёка + kinesis = рух, перамяшчэнне)
перамяшчэнне матэрыяльных прадметаў без дакранання да іх, толькі напружаннем волі чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Бало́сь ’балазе’ (Янк. Мат., 152). Мабыць, з *балозь, якое з’яўляецца дыялектным скарачэннем ад балазе́ (гл.). Перамяшчэнне націску, аднак, вытлумачыць цяжка.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
перадыслака́цыя, ‑і, ж.
Перамяшчэнне войск, размяшчэнне іх у другім месцы. Як ні намагаліся немцы, а ўсё ж ім прыйшлося прыняць пункт, якім забаранялася перадыслакацыя войск.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мігра́цыя
(лац. migratio = перамяшчэнне)
1) перамяшчэнне насельніцтва ўнутры краіны або за яе межы (параўн.іміграцыя 1, эміграцыя 1);
2) перамяшчэнне жывёл у сувязі са змяненнем умоў існавання, порамі года, цыкламі развіцця і інш. (параўн.іміграцыя 2).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
палёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.
Рух, перамяшчэнне па паветры.
П. ракеты.
П. на Марс.
П. думкі (перан.). Птушка высокага палёту (перан.; пра чалавека, які займае важнае становішча; разм., іран.).
|| прым.палётны, -ая, -ае (спец.).
Палётная вага (вага лятальнага апарата, гатовага да палёту).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПАРА... (ад грэч. para каля, пры, па-за, без), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае знаходжанне побач, а таксама перамяшчэнне, адхіленне ад чаго-н. змену чаго-н., напр., парабіёз, парамагнетызм.