пераключы́цца, -ючу́ся, -ю́чышся, -ю́чыцца; зак.

Накіравацца на што-н. іншае, новае; перайсці на іншы від працы, на другую работу.

Размова пераключылася на іншую тэму.

П. на педагагічную работу.

|| незак. пераключа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. пераключэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Раста́цьперайсці ў вадкі стан пад уздзеяннем цяпла’, ’знікнуць, рассеяцца’ (ТСБМ, Сцяц.), роста́ць ’распусціцца; адтаяць’ (ТС). Гл. таяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераступі́ць¹, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак.

1. каго-што і цераз каго-што. Ступіўшы, перайсці што-н.

П. парог (цераз парог).

2. перан., што. Парушыць, перасягнуць мяжу чаго-н.

П. мяжу прыстойнасці.

П. закон.

|| незак. пераступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

przekroczyć

зак.

1. перайсці;

2. перавысіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БО́ЗЕ-ВА́ДКАСЦЬ,

квантавая вадкасць з часціц (ці квазічасціц) з нулявым або цэлалікавым спінам (базонаў). Падпарадкоўваецца Бозе — Эйнштэйна статыстыцы. Да Бозе-вадкасці адносяцца, напр., вадкі гелій ​4He, які пры т-рах, блізкіх да абсалютнага нуля, можа перайсці ў стан звышцякучасці; сукупнасць купераўскіх пар электронаў, утварэнне якіх прыводзіць да звышправоднасці. Гл. таксама Квантавая вадкасць.

т. 3, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

двухпо́лле, ‑я, н.

Спосаб апрацоўкі зямлі, пры якім штогод палавіна ворнай зямлі знаходзіцца пад папарам. Перайсці з двухполля на шматполле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавалачы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачацца; ‑лачомся, ‑лачацеся, ‑лакуцца; пр. перавалокся, ‑лаклася, ‑лаклося; зак.

Разм. З вялікімі намаганнямі перайсці, перабрысці куды‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапра́віцца, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.

Пераехаць, перайсці цераз якое‑н. цяжкае, небяспечнае для праходу месца. Пераправіцца цераз раку на плытах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прейти́ сов., книжн., уст. 1. (перейти) перайсці́; 2. (пройти) прайсці́; (миновать) міну́ць; (исчезнуть) зні́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перебрести́ сов., разг.

1. (перейти вброд) перабрысці́, перайсці́;

2. (на другое место) перацягну́цца, перавалачы́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)