Канве́ер ’транспарціровачны пас, прыстасаванне для перамяшчэння вырабаў ці грузаў’ (ТСБМ). З рус. мовы, куды ў 30‑х гадах XX ст. з англ. conveyer ’транспарцёр’, convey ’перадаваць, перавозіць’ (Шанскі, 2 (К), 248).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

convey [kənˈveɪ] v.

1. перадава́ць (паведамленні, думкі), паведамля́ць, выяўля́ць

2. пераво́зіць, перапраўля́ць

3. law перадава́ць (права, маёмасць каму-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кур’е́р, ‑а, м.

1. Пасыльны ва ўстанове, які разносіць дзелавыя паперы. Кур’ер рэдакцыі.

2. Службовая асоба, якая развозіць спешныя даручэнні. — Абавязак кур’ера быць аператыўным, загады выконваць бездакорна. Васілевіч.

•••

Дыпламатычны кур’ер — супрацоўнік Міністэрства замежных спраў, які перавозіць дыпламатычную пошту.

[Фр. courrier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжкавагаві́к, ‑а, м.

1. Спартсмен цяжкай вагі. Спаборніцтвы цяжкавагавікоў.

2. Конь цяжкавагавай пароды, здольны перавозіць вельмі цяжкія грузы; цяжкавоз.

3. Спец. Цяжкавагавы, з вялікім грузам таварны поезд. Пасля праходу пасажырскага ў Ганцавічах цяжкавагавік зноў крануўся ў дарогу. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэліе́шчыті ‘падымаць, перавозіць з цяжкасцю’ (беласт., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з зах.-палес. teĺiš ‘цурбан, абрубак; тулава без канечнасцей’ (Арх. Вяр.), ст.-бел. телеш ‘той, хто апрацоўваў калоды’ (1569 г., ГСБМ). Гл. цялеш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hinüberfahren*

1. vt пераво́зіць

2. vi (s) пераязджа́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

verfrchten vt

1) (за)фрахтава́ць

2) пераво́зіць (тавары)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

трамп

(англ. tramp = літар. валацуга)

судна, якое перавозіць грузы ў любым напрамку, не на пэўнай лініі (параўн. лайнер).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АСО́ЧНІКІ,

сяляне-слугі ў ВКЛ 14—18 ст., гал. абавязкам якіх была ахова пушчаў вял. князя ці буйных феадалаў, падрыхтоўка палявання і ўдзел у ім. Жылі ў асобных вёсках ці на хутарах каля пушчаў, вызваляліся ад паншчыны і грашовых падаткаў, удзельнічалі ў ваен. паходах. Паводле «Уставы на валокі» 1557 за службу атрымлівалі 2 валокі зямлі, якія не абкладаліся падаткамі. З развіццём фальваркаў эканам. становішча асочнікаў пагоршала, іх зямельныя надзелы паменшалі да 1—0,5 валокі. У 18 ст. асочнікаў пераводзілі на чынш, а за зямельны надзел яны павінны былі выплачваць дзякло, ахоўваць лясы, рамантаваць дарогі і масты ў пушчах, перавозіць пошту і інш.

С.​Ф.​Цярохін.

т. 2, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

befördern vt

1) адпраўля́ць, пераво́зіць

2) павыша́ць у паса́дзе [у зва́нні]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)