Ралі́ць ’араць’, ’рабіць паўторнае папярэчнае аранне’ (Мат. Гом., Сцяшк. Сл., Лексика Пол.), ра́ліць (Лексика Пол.). Вытворнае ад рала2 (гл.), параўн. польск. radło > radlić/redlić ’тс’ (Брукнер, 452). Другаснае, больш позняе ўтварэнне ў параўнанні да араць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МЫ́ЙНАЕ ДЗЕ́ЯННЕ,

сукупнасць фізіка-хім. працэсаў, якія прыводзяць да ачысткі паверхні розных рэчаў (звычайна валокнаў, тканіны) ад забруджванняў (тлушчу, пылу, сажы, бялковых і інш. рэчываў). Характэрнае для міцэлярных водных раствораў мылаў і сінт. мыйных сродкаў, абумоўленае іх высокай паверхневай актыўнасцю і здольнасцю стабілізаваць часцінкі забруджванняў у аб’ёме мыйнага раствору.

Уключае 2 асн. стадыі: поўнае змочванне забруджанай паверхні мыючай вадкасцю, што ажыццяўляецца пад уздзеяннем любых паверхнева-актыўных рэчываў (ПАР) і прыводзіць да пераходу часцінак забруджванняў у мыючы раствор, і стабілізацыя часцінак, якія ўтварыліся ў выніку адсорбцыі на іх ПАР і ўтварэння адсарбцыйна-сальватных слаёў, што прадухіляюць узбуйненне часцінак і іх паўторнае наліпанне на ачышчаную паверхню. Стабілізацыя абумоўлена міцэлаўтварэннем. Утварэнне міцэл ПАР у мыйным растворы прыводзіць да паглынання забруджванняў у працэсе салюбілізацыі (калоіднага растварэння). М.д. ўзмацняецца мех. уздзеяннем на паверхні рэчаў, якія адмываюцца.

Ф.​М.​Капуцкі.

т. 11, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАСТЭРЫЗА́ЦЫЯ,

спосаб кансервавання харч. прадуктаў аднаразовым награваннем да т-ры ніжэй за 100 °C (звычайна 60—70 °C) з рознай вытрымкай (найчасцей 15—30 мін). Робіцца ў пастэрызатарах (спец. апаратах). Выкарыстоўваецца для апрацоўкі малака, віна, піва і інш. прадуктаў, якія пры награванні да больш высокай т-ры зменьваюць свае якасці. Прапанавана Л.Пастэрам (адсюль назва).

Пры П. гіне большасць неспараносных бактэрый, дражджэй і цвільных грыбоў, разбураюцца ферменты. Застаюцца жывыя споры мікробаў, частка энтэракокаў і малочнакіслых бактэрый. Каб знішчыць усе мікробы і іх споры, робяць тындалізацыюпаўторнае (2—5-разовае) праграванне пры т-ры 55—56 °C на працягу 30—60 мін з 24-гадзіннымі інтэрваламі, ультрапастэрызацыю — апрацоўку перагрэтай парай пры 150 °C і стэрылізацыю. Выкарыстоўваюць таксама П. прамянёвую — апрацоўку харч. прадуктаў гама-выпрамяненнем для знішчэння ў іх мікрафлоры. Прадукты пасля апрацоўкі бясшкодныя і могуць спажывацца ў ежу.

К.​В.​Фамічэнка.

т. 12, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рэзідэ́нт ’дыпламатычны прадстаўнік; грамадзянін якой-небудзь краіны, які пастаянна пражывае ў замежнай дзяржаве; тайны прадстаўнік разведкі, які дзейнічае на тэрыторыі іншай дзяржавы’ (ТСБМ). Паўторнае запазыч. з рус. резидент ’тс’. Ст.-бел. резыдентъ ’упаўнаважаны прадстаўнік’ < ст.-польск. rezydent < лац. residēns, ‑ntis (Булыка, Лекс. запазыч., 24).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўтэ́нтык (БРС, Нас., Яруш.), ст.-бел. автентикъ (з 1344? Нас. гіст.; 1644, Булыка, Запазыч.), автентичний (з 1333? Нас. гіст.). Праз польск. autentyk, autentyczny або непасрэдна з лац. authenticus (грэч. αὐθεντικός ’які мае самастойную вартасць’). Для бел. аўтэнтычны малаверагодна, насуперак Крукоўскаму, Уплыў, 76, паўторнае запазычанне з рус. аутентичный.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўды́тар (КТС), ст.-бел. авдитор (1670) ’член царкоўнага суда’ (Булыка, Запазыч.), ’старшы вучань у класе, які выслухоўвае ўрокі таварышаў’ (Грыг.). Запазычана праз польск. audytor або непасрэдна з лац. auditor ’слухач, суддзя, што вядзе допыт’, магчыма, паўторнае запазычанне ў беларускую літаратурную мову з рус. аудитор. Параўн. Рыхардт, Poln., 31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перыяд ’адрэзак часу’ (ТСБМ), ст.-бел. периодъ (з 1598 г.), якое са ст.-польск. peryjod, period (XVI ст.) < лац. periodus < ст.-грэч. περίοδος ’абарачэнне, абарот’ (Булыка, Лекс. запазыч., 165); магчыма, паўторнае запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 78), у якой слова было запазычана з франц. у эпоху Пятра I.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арна́мент. Рус., укр. орна́мент, польск. ornament. Ужо ў ст.-бел. орнаментъ з лацінскай (Гіст. лекс., 108), магчыма, праз польскую мову, таму няма неабходнасці дапускаць паўторнае запазычанне ў XX ст. (як Гіст. мовы, 2, 144; Гіст. лекс., 252 і 261). Украінскае, рускае, як і беларускае, верагодна, праз польскую; у рускай з пач. XVIII ст. (Фасмер, 3, 153).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жва́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Паўторнае перажоўванне жвачнымі жывёламі ежы, якая адрыгаецца ў поласць рота. Згубіць жвачку. // Ежа, якая паўторна перажоўваецца. Падласка ляжыць каля плота, на сонейку, спакойна глядзіць і перажоўвае жвачку. Брыль.

2. Разм. Гумка, табака і інш., якія ўжываюцца для жавання. Гум[а]вую жвачку жуе У крэсле заморскім палкоўнік. Калачынскі. // перан. Нуднае, надакучлівае паўтарэнне аднаго і таго ж. Пішам пра сучаснікаў мы сумна — Траскатня ці жвачка са слязой. Панчанка.

•••

Жаваць жвачку гл. жаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сасу́д ’трубчасты орган у целе чалавека ці жывёлы, па якім цячэ кроў або лімфа; у раслін — трубка, па якой праходзяць вільгаць з растворанымі мінеральнымі салямі і іншымі рэчывамі’ (ТСБМ), сасу́д, сасу́да ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ст.-бел. сосудъ, судъ ’чаша, судзіна’ (Альтбаўэр). Мажліва паўторнае запазычанне з рус. сосу́д (Крукоўскі, Уплыў, 56), дзе з *sъ + *sǫdъ; гл. суд2 (Фасмер, 3, 728).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)