чэ́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. чэз, ‑ла; незак.

1. Станавіцца чэзлым (у 1 знач.). У гарачыню, у лета, калі скрозь на падворках у нашай вёсцы жаўцела і перасыхала трава, калі на вуліцы быў гарачы, як прысак, жоўты пясок, калі вяла і скручвалася ў трубку лісце на бэзе, а на полі гінула і чэзла ўсё, у нашай хаце збіраліся кабеты і ішлі на рэчку сыпаць мак, каб быў дождж. Адамчык. Яблыня.. раптоўна пачала чэзнуць, вянуць. Лісточкі і пялёсткі зморшчыліся, абамлелі. М. Ткачоў.

2. Губляць здароўе, сілы, знясільвацца. — То што ж мне рабіць з вамі? — пачала ламаць рукі маці. — Сядзець ды глядзець, як вы [дзеці] марнееце ды чэзнеце? — яна заплакала. Сачанка. Прыбітыя горам бацька і маці бачаць, як на вачах чэзне дачка. Кудраўцаў.

3. перан. Станавіцца менш яркім, цямнець; гаснуць. Чэзлі цьмяныя фарбы захаду на спадах гор, хмурнела далеч. Надыходзіла ноч. Самуйлёнак. Касцёр то ярчэў, то чэз... Сябры, што разам хадзілі, Змахнуўшы слязу з вачэй, Ядлоўцавы дым вінілі. Кляўко. // Змяншацца, радзець, станавіцца менш выразным; знікаць. Прадвесне пеўня паіць з верхаводкі, сумёт зляжалы ўвачавідкі чэзне. Пысін. Чэзла, адступала нязвыкласць і прыходзілі ўпэўненасць, адчуванне павагі і даверу да складанай і магутнай тэхнікі, што была вакол. Савіцкі. І не дзіва, што чэзне туман, Што, народжаная ўначы, З павароткаю кожнай адходзіць зіма, Пасля студзеня ўладна прыходзіць май, Гучна звонячы ў сонечны шчыт. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кармі́ць несов. корми́ть; пита́ть;

к. абяца́нкамі — корми́ть обеща́ниями; корми́ть за́втраками;

во́шай к. — вшей корми́ть;

к. хле́бам — корми́ть хле́бом;

к. чарве́й — корми́ть черве́й;

хле́бам не кармі́ — хле́бом не корми́;

к. як на зарэ́з (забо́й) — корми́ть как на убо́й;

паі́ць і к. — пои́ть и корми́ть;

во́ўка но́гі ко́рмяцьпосл. во́лка но́ги ко́рмят;

салаўя́ ба́йкамі не ко́рмяцьпосл. соловья́ ба́снями не ко́рмят;

кармі́ муко́ю, дык по́йдзе руко́юпосл. не гони́ кнуто́м, а гони́ овсо́м;

як во́ўка ні кармі́, ён усё ў лес глядзі́цьпосл. как во́лка ни корми́, он всё в лес гляди́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)