repression [rɪˈpreʃn] n.

1. рэпрэ́сія; падаўле́нне

2. стры́мліванне (пачуццяў, смеху і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пажа́днасць, ‑і, ж.

Павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздво́енасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан раздвоенага. Раздвоенасць пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АФІЦЫ́РАВАННЕ (ад лац. afficio прычыняю, уздзейнічаю),

здольнасць прадмета ўздзейнічаць на органы пачуццяў. Тэрмін уведзены ням. філосафам І.Кантам, які лічыў, што пачуццёвыя ўяўленні ўзнікаюць у выніку ўздзеяння «рэчаў у сабе» на органы пачуццяў, а кожны прадмет павінен пэўным чынам «афіцыраваць» душу, каб здзейснілася пазнанне.

т. 2, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эстэзіяло́гія, ‑і, м.

Раздзел анатоміі, які вывучае будову органаў пачуццяў.

[Ад грэч. aisthēsis — пачуццё, адчуванне і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абру́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што.

1. гл. рушыць.

2. перан., на каго-што. Накіраваць усю сілу пачуццяў, клопатаў і пад.

А. лютасць на ворага.

|| незак. абру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надры́ў, -ры́ву, м.

1. гл. надарваць.

2. Надарванае месца.

Вяроўка з надрывам.

3. перан. Празмернае фізічнае напружанне.

З надрывам працуе рухавік.

4. перан. Узбуджанасць, хваравітасць у праяўленні пачуццяў.

Гаварыць з надрывам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

effusion [ɪˈfju:ʒn] n.

1. tech. выцяка́нне; выліццё; эфу́зія

2. fml бу́рнае выка́званне, выяўле́нне пачу́ццяў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

няво́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Раб, зняволены.

2. перан., чаго. Чалавек, які знаходзіцца пад уплывам, уладаю чаго-н.

Н. пачуццяў.

|| ж. няво́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. няво́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачу́цце, ‑я, н.

Здольнасць адчуваць, успрымаць з’явы аб’ектыўнай рэальнасці. Органы пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)