афекта́цыя

(лац. affectatio)

штучная ўзрушанасць, перабольшанае і падкрэсленае выражэнне якога-н. пачуцця, настрою (напр. дэкламаваць з афектацыяй).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

млець, мле́ю, мле́еш, мле́е; незак.

1. Траціць прытомнасць ад хвалявання, перажывання.

М. на пахаванні.

2. Слабнець, дранцвець, нямець (пра часткі цела).

Рукі млеюць.

3. перан. Заміраць ад якога-н. моцнага пачуцця.

Хлопчык млее ад шчасця.

|| зак. самле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і замле́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е (да 2 знач.).

|| наз. мле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трымце́ць, -мчу́, -мці́ш, -мці́ць; -мці́м, -мціце́, -мця́ць; -мці́; незак.

1. Дрыжаць, калаціцца ад моцнага хвалявання, унутранага пачуцця.

Т. ад страху.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Слаба свяціцца дрыжачым святлом.

На небе трымцелі зоркі.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.) перан. Узмоцнена і часта біцца, заміраць.

Сэрца трымціць.

|| наз. трымце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анані́зм

(ад ст.-яўр. Onan = <мя біблейскага персанажа)

ненармальнае (без палавога акта) задавальненне палавога пачуцця шляхам раздражнення палавых органаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Мучыцца некаторы час. [Максім:] — Не трэба так абыякава адносіцца да яго пачуцця.. Не кахаеш — так і скажы. Хлопец памучыцца і супакоіцца. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Fxheit f -

1) нерухо́масць; нязме́ннасць; неадчэ́пнасць (думкі, пачуцця)

2) жва́васць, спры́тнасць, уві́шнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ахаладзе́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ахаладзеў, астыў. Сонца ласкава грэла яе [Гэльчына] маладое ахаладзелае цела. Чарот.

2. перан. Які стаў да ўсяго абыякавы, страціў сілу пачуцця, свежасць ўспрымання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руці́на, ‑ы, ж.

Боязь змен, застой, кансерватыўнасць, адсутнасць пачуцця новага. Ад прыроды спакойны і добры, .. [Хвядос], аднак, не мог мірыцца з той руцінай, абыякавасцю, якая панавала ў школах. Чарнышэвіч.

[Фр. routine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захліпну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Міжвольна спыніць, затрымаць дыханне, папярхнуцца або памерці ад папаўшага ў рот імклівага струменю паветра, дыму і пад.

З. паветрам.

Атака ворага захліпнулася (перан.: пацярпела няўдачу).

2. Адчуць цяжкасць, перабоі ў дыханні (ад якога-н. моцнага пачуцця, смеху, плачу і пад.).

З. ад радасці.

З. ад смеху.

|| незак. захліпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аб, прыназ.

1. з В. Указвае на прадмет, з якім хто-, што-н. збліжаецца, сутыкаецца ў працэсе руху, дзеяння.

Спатыкнуцца аб камень.

Стукнуцца аб вушак.

2. з М. Указвае на прадмет гаворкі, думкі, пачуцця.

Клапаціцца аб дзецях.

Як аб табе чуюць, так аб табе і мяркуюць (прыказка).

3. з М. Паказвае на прадмет харчавання.

Аб адной вадзе сыт не будзеш (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)