перадо́л Месца, дзе доўга стаіць вада і вымакае пасеў; ніз, нізкая мясцовасць (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Сяўба́пасеў збожжа, час пасеву’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Касп., Стан., Шат., Сл. ПЗБ, Бяльк.), ’матэрыял (насенне, караняплоды, зерне) для пасеву’ (віл., Стан.; Сцяшк., Сл. ПЗБ), сеўба́ ’перыяд пасадкі караняплодаў’ (Арх. Вяр.), сылба́ ’ўсходы’ (зах.-палес., Выг.), ст.-бел. севба ’працэс пасеву і яго плён’: севба моя поспела, бочку севбы (1540 г.; Лінгв. дасл., 69). Дэрыват ад сеяць з суф. -ба, паводак Сцяцко (Афікс. наз., 33), з менай j/b у аснове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пелесава́ць ’жорстка цялесна караць плёткаю, сячы бічом; вытоптваць луг, пасеў (аб конях, каровах)’ (Нас.). Да пяля́сы (гл.), што часцей выступае ў прыставачных утварэннях, гл. перапялёсы ’з папярочнымі палосамі’. Нельга выключыць кантамінацыю з паласава́ць ’біць вяроўкай ці бічом’ (гл.) і пяле́жыць, пяле́гаваць ’біць, праводзячы поласы’. Суадносіны ‑еле‑/‑ала‑, як пелеска́ць/паласка́ць (Нас.). Паводле Карскага (1, 253), узнікла ў выніку т. зв. III поўнагалосся з усх.-слав. ⁺pol̃s‑ пад уплывам пелесне́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

посе́в м.

1. (действие) сяўба́, -бы́ ж., мн. нет; се́янне, -ння ср.;

ра́нний посе́в ра́нняя сяўба́;

вре́мя посе́ва час сяўбы́;

рядово́й посе́в радко́вая сяўба́;

2. (то, что посеяно, засеянное поле) пасе́ў, -се́ву м.;

ози́мые посе́вы азі́мыя пасе́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ліва Пасеў, засмечаны пустазеллем, які трэба палоць (Ветк., Глуск. Янк. II, Слаўг.). Тое ж палоцце (Ветк., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ме́тад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Спосаб пазнання з’яў прыроды і грамадскага жыцця. Марксісцкі метад. Дыялектычны метад.

2. Прыём, сістэма прыёмаў у якой‑н. галіне дзейнасці. Пасеў рашылі правесці гнездавым метадам. Кулакоўскі. // Спосаб дзеяння, паводзін. Прыгледзеўшыся калісьці да Дразда, як той лёгка з дзяўчатамі жартуе, паспрабаваў гэтак зрабіць і Косця. На дзіва, ад яго слоў ніхто не смяяўся.. Ён паспрабаваў яшчэ раз — другі, кінуў гэты метад і адмежаваўся ад дзяўчат. Карпюк.

•••

Метад замяшчэння (спец.) — метад вымярэння шляхам замены пэўнай велічыні ўжо вядомай роўнавялікай велічынёй.

[Грэч. methodos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмо́ка

1. Месца, дзе загінуў пасеў ад дажджоў (Рэч.).

2. Лажок у сярэдзіне ці ў канцы поля (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

азі́міна Азімы пасеў, рунь (БРС, Нясв., Слаўг.). Тое ж азі́мае (Докш., Слаўг., Зах. Бел. Др.-Падб.), азі́ма (Навагр.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

за́сеў

1. Засеянае поле (БРС).

2. Прызначанае для сяўбы насенне (Слаўг.). Тое ж пасе́ў, се́мя, завод, нале́цце, жы́та, пашня́ (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Лы́сіна ’месца на галаве, дзе вылезлі валасы’, ’белая пляма на лбе некаторых жывёл’, ’праталіна’, ’невялікая палянка сярод лесу’, ’пустыя мясціны на сенажаці’, ’голае месца сярод пасеваў, няўзыдзены пасеў’, ’месца, дзе качаўся конь’ (ТСБМ, Яруш., ТС, Бяльк., Выг., Янк. 3., Яшк., Сл. ПЗБ; міёр., Нар. словатв.; хоц., Шатал.). Укр. ли́сина, лисина́, рус. лы́сина, польск. łysina, каш. łësëna ’лысая гара’, чэш., славац. lysina, серб.-харв. лѝсина, балг. лисина́. Прасл. lysina, утвораная ад прыметніка lysъ > лы́сы (гл.) (Слаўскі, 5, 417–418). Аб суфіксе ‑ін‑а гл. Слаўскі (SP, 1, 120–123), Сцяцко (Афікс. наз., 107–108).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)