zranić

зак. раніць; параніць; парэзаць;

zranić dumę — зачапіць гонар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

спаласава́ць разм.

1. (пабіць) verprügeln vt, übel zrichten;

2. (спярэсціць палосамі) Strifen zehen*; in Strifen schniden* (парэзаць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

verschniden* I vt

1) парэ́заць, абрэ́заць

2) дрэ́нна скро́іць

3) абрэ́зваць, падраза́ць (дрэвы)

4) кастры́раваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

перере́зать сов.

1. (разрезать) перарэ́заць;

2. (преградить) перарэ́заць; (пересечь) перасячы́;

3. (поверхность чего-нибудь) перарэ́заць;

4. (убить чем-нибудь режущим всех, многих) перарэ́заць, парэ́заць; (свиней) перакало́ць, пакало́ць; (загрызть — о волке) уст. перадушы́ць, падушы́ць;

5. (порезать во многих местах) парэ́заць, зрэ́заць; см. перере́затьI;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакрышы́ць, ‑крышу, ‑крышыш, ‑крышыць; зак., што.

1. Пакрышыць, раздзяліць, раздрабіць што‑н. поўнасцю або ўсё, многае. Трэба яшчэ горы перавярнуць, пакуль дойдзе чарга да пасадкі. Ачыстка, раўнаванне. А затым — узварушыць здзірванелы пласт дыскамі. Усе дзікія карэнні перакрышыць, павыцягваць... Тады трактар. Кулакоўскі.

2. Парэзаць, пасекчы што‑н. яшчэ раз, нанава. Перакрышыць тытунь драбней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрэ́заць, зрэ́жу, зрэ́жаш, зрэ́жа; зрэж; зрэ́заны; зак.

1. гл. рэзаць.

2. што. Адрэзаць ці абрэзаць зверху; спілаваць.

З. галінку.

З. гарэлую скарынку.

З. дрэва.

3. што. Разрэзаць на многа частак, зрабіць на чым-н. многа парэзаў ці парэзаць усё, многае для якой-н. мэты.

З. лаўку нажом.

З. салому на корм жывёле.

4. перан., што. Пакрыць барознамі, палоскамі, перасечанымі лініямі.

Канавы зрэзалі ўсё поле.

З. дарогу коламі.

5. перан., што. Скараціць, зменшыць.

З. фонды.

З. ліміты.

|| незак. зраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прире́затьI-1 сов.

1. (дорезать) прырэ́заць, мног. папрыраза́ць, дарэ́заць; (свинью) прыкало́ць, дакало́ць;

2. (зарезать всех, многих) зарэ́заць, пазараза́ць, парэ́заць; (всех свиней) пакало́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сухава́ты, ‑ая, ‑ае.

Не зусім сухі (у 1, 2, 5, 9, 10 і 11 знач.). Янук памаўчаў з хвіліну, нібы прыслухоўваючыся к лёгкаму посвісту ветру ў сухаватых лісцях. Кулакоўскі. Тонкая сухаватая трава, аб якую лёгка было парэзаць руку, густа кусцілася каля старых пнёў. Зуб. Марына ўлавіла сухаваты тон Андрэевых слоў. Шахавец. Не адрываючыся, я глядзеў на падцягнуты сухаваты твар старога. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zaciąć

зак.

1. парэзаць, параніць; уцяць;

zaciąć sobie palec — парэзаць [сабе] палец;

2. надрэзаць; зрабіць знак;

3. завастрыць;

zaciąć patyk — завастрыць палку;

4. укалоць; куснуць; уджаліць;

5. сціснуць; сцяць;

zaciąć usta (wargi) — сцяць вусны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

раскро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што.

1. Кроячы, выкройваючы адзенне або боты, разрэзаць (тканіну, скуру і пад.). Раскроіць матэрыял на касцюм. // Выразаць па мерцы часткі, дэталі чаго‑н. Раскроіць паліто.

2. Парэзаць на часткі (пераважна пра хлеб). [Служанка] наліла яшчэ кавы і раскроіла на дзве лустачкі апошні на талерцы акрайчык хлеба. Брыль.

3. Разм. Нанесці глыбокую сечаную рану; рассячы. [Марыля] махнула рыдлёўкай і адным ударам раскроіла .. [фашысту] чэрап. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)