Раўня́ць ’выроўніваць; параўноўваць між сабой’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), ітэратыў роўнёва́ць ’тс’ (ТС), параўн. укр.рівня́ти, рус.ровня́ть, ст.-рус.ровняти, балг.равня́. Суадноснае з раўнаць (гл.); паводле Карскага (1, 323), гэта асобныя марфалагічныя ўтварэнні, што магчыма, узыходзяць да розных зыходных форм, параўн. ро́вень: я ровень ёму (ТС) (< *orvьnь?). Гл. роўны (роўня), ровень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
contrast
[ˈkɑ:ntræst]1.
n.
супрацьле́гласьць f., кантра́ст -у m.
in contrast with something —
а) у супрацьле́гласьць да не́чага
б) параўна́льна зь не́чым
2.[kənˈtræst]
v.
1) параўно́ўваць
2) кантрастава́ць, быць кантра́стным, супрацьле́глым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
параўна́льна, прысл.
1. У дастатковай ступені, болей або меней. Параўнальна невялікі тэрмін. Дзень прайшоў параўнальна спакойна. □ З гравюрай-партрэтам Буднага вучоныя пазнаёміліся параўнальна нядаўна.«Помнікі».І хаця белапольскае панаванне было параўнальна нядоўгім, яно далося ў знакі і, здавалася, цягнулася гады.Машара.
2. Карыстаючыся параўнальным метадам. Мовы вывучаюцца параўнальна і гістарычна.
3.зпрыназ. «з», узнач.прыназ.зТ. Калі параўноўваць з чым‑н., у параўнанні з кім‑, чым‑н. Сотні паўтары партызан, параўнальна з немцамі дрэнна ўзброеных, не маглі.. утрымаць у кальцы.. мацнейшага ворага.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ба́глы ’губы’ (бел. арго; Рам., IX). Як і большасць аргатычных слоў, цёмнага паходжання. Можна параўноўваць з укр. арго: багла́йка губа’ (Гнацюк, Лірн., 9), бала́йка ’тс’ (Баржкоўскі, Лирн., 704). Паколькі сустракаецца семантычнае хістанне ’губы ∼ грыбы’ (параўн. значэнне прасл.gǫba, gribъ, vr̥g(a) у паасобных слав. мовах), то можна меркаваць, што зыходным з’яўляецца слова са значэннем ’грыбы’ (ва ўкр. арго ёсць баглаї ’грыбы’, але пра яго паходжанне сказаць штосьці пэўнае вельмі цяжка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЛАВЫ́ ЎНУ́ТРАНЫ ПРАДУ́КТ (ВУП),
абагульняльны эканам. і статыст. паказчык, які адлюстроўвае сукупную вартасць канчатковых тавараў і паслуг, вырабленых на тэр. краіны, у дзеючых рыначных цэнах без уліку сальда плацежнага балансу. Уваходзіць у сістэму нацыянальных рахункаў. Вызначаецца па методыцы ААН, у бягучых і пастаянных цэнах. Яго даходы, як і валавога нац. даходу, — гэта сума заработнай платы ўсіх наёмных работнікаў (да выплаты падаткаў), рэнтных плацяжоў, працэнтаў па пазыках, амартызацыйных адлічэнняў, прыбытку фірмаў, карпарацый і асобных прадпрыемстваў, даходаў ад індывід.прац. дзейнасці, даходаў творчых, навук. і інш. работнікаў, ускосных падаткаў на бізнес. У матэрыяльна-рэчыўнай форме ВУП — сукупнасць вырабленых у краіне тавараў і паслуг, якія на працягу года выкарыстоўваюцца на спажыванне і накапленне. Падлічваецца ВУП у маштабе краіны ў разліку на душу насельніцтва, што дае магчымасць параўноўваць асобныя краіны і рэгіёны па ўзроўні сац.-эканам. развіцця. Важнае значэнне мае і структура выкарыстання ВУП: якая яго доля на якія мэты затрачваецца — на харчаванне, адукацыю, ахову здароўя, навуку і культуру, кіраванне, ваен. і інш. Такія паказчыкі адлюстроўваюць узровень жыцця ў пэўнай краіне і характар яе сац. палітыкі. На Беларусі ў сувязі з крызісам у пераходны да рыначнай эканомікі перыяд агульны аб’ём вытв-сці ВУП змяншаецца. У разліку на душу насельніцтва Беларусь адносіцца да групы краін, дзе гэты паказчык ніжэйшы за сярэдні. Істотныя змены адбываюцца і ў структуры ВУП. Доля расходаў на канчатковае спажыванне ў 1994 склала 84,4%, у 1995 — 71,9 (з іх адпаведна на дамашнюю гаспадарку 56,5 і 50,5, на дзярж. кіраванне 21,3 і 21,9%, на валавыя накапленні 28,9 і 25,2%).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЗЫ ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ,
колькасныя характарыстыкі ўздзеяння энергіі выпрамянення на рэчыва. Гал. велічынёй, якая характарызуе ўздзеянне выпрамянення на арганізм, з’яўляецца паглынутая доза — энергія іанізавальнага выпрамянення, паглынутая адзінкай масы апрамененага рэчыва. У сістэме СІ за адзінку паглынутай дозы прыняты грэй, пазасістэмная адзінка — рад. Пры аднолькавай паглынутай дозе біял. эфект уздзеяння розных відаў апрамянення адрозніваецца, таму карыстаюцца эквівалентнай дозай, якая вызначаецца пры памнажэнні паглынутай дозы на каэфіцыент якасці (К) дадзенага выпрамянення. У сістэме СІ адзінка эквівалентнай дозы — зіверт, пазасістэмная — бэр. Для вымярэння рэнтгенаўскага і гама-выпрамянення служыць экспазіцыйная доза — колькасць утвораных зарадаў пры іанізацыі паветра пад уздзеяннем гэтых выпрамяненняў. У сістэме СІ адзінка вымярэння экспазіцыйнай дозы — кулон на кілаграм (Кл/кг), пазасістэмная — рэнтген. Прынята параўноўвацьбіял. эфекты, што выклікаюць любыя іанізавальныя выпрамяненні, з біял. эфектамі, што выклікаюць рэнтгенаўскія і гама-выпрамяненні. У радыебіял. даследаваннях пры параўнанні радыяцыйных эфектаў карыстаюцца адноснай біялагічнай эфектыўнасцю выпрамяненняў. Натуральныя крыніцы іанізавальнага выпрамянення (касм. прамяні, прыродная радыеактыўнасць глебы, вады, паветра, радыеактыўнасць, што ёсць у целе чалавека і жывёл і інш.) складаюць каля 125 мбэр за год. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986) у навакольнае асяроддзе выкінута радыеактыўных рэчываў агульнай актыўнасці каля 50 млн.Кі (3,5% агульнай колькасці радыенуклідаў). На Беларусі зацверджаны крытэрыі ўзроўню радыяцыйнай забруджанасці (А і Б). Узровень А — доза знешняга гама-апрамянення цела не перавышае 0,25 Гр (няма неабходнасці ў экстранных мерах). Пры ўзроўні Б (да 0,75 Гр) меры залежаць ад канкрэтных абставін. Экстранныя меры для забеспячэння радыяцыйнай аховы прымаюцца ў выпадках дасягнення дозы знешняга апрамянення ўсяго цела больш за 0,75 Гр. Вымяраюць Д.в. дазіметрамі (гл.Дазіметрычныя прылады).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ган ’недахоп’ (Нас., Касп.). Каспяровіч параўновае гэта слова з зага́на ’тс’. Аднак лепш параўноўваць (бо фармальна стаіць бліжэй) з укр.га́на ’бессаромнасць, сорам, ганьба’, польск.gana, чэш.hana і г. д., якія адносяцца да слав.*ganiti ’ганьбіць і да т. п.’ (бел.га́ніць, укр.га́нити, рус.дыял.га́нить, польск.ganić, чэш.haniti). Аб слав.*ganiti падрабязней гл. Слаўскі, 1, 254–255 (там і агляд літ-ры). Форма ган, мусіць, нейкае беларускае новаўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛІКу матэматыцы,
адна з асн.матэм. абстракцый, звязаная з выражэннем колькаснай характарыстыкі прадметаў. У самым простым выглядзе паняцце Л. ўзнікла ў першабытным грамадстве і вызначалася неабходнасцю правядзення падлікаў і вымярэнняў у практычнай дзейнасці чалавека. Потым Л. становіцца асн. паняццем матэматыкі і далейшае развіццё гэтага паняцця звязана з вывучэннем яго агульных заканамернасцей (гл.Лікаў тэорыя).
Паняцце натуральных Л. (1, 2, 3, ...) узнікла ў глыбокай старажытнасці з патрэбы параўноўваць і колькасна характарызаваць (лічыць) розныя мноствы прадметаў. З узнікненнем пісьменства Л. пазначалі рыскамі на матэрыяле, які служыў для запісу, напр. папірусе, гліняных таблічках. Пазней уведзены інш. знакі для абазначэння вял. лікаў. З цягам часу паняцце натуральнага Л. набыло больш абстрактную форму, якая ў вуснай мове перадаецца словамі, на пісьме — спец. знакамі. Важным крокам з’яўляецца асэнсаванне бясконцасці натуральнага раду Л., што адлюстравана ў помніках антычнай матэматыкі, працах Эўкліда і Архімеда. Паняцце аб адмоўных Л. узнікла ў 6—11 ст. у Індыі. Аналіз аперацый складання, адымання, множання і дзялення Л. спрыяў узнікненню навукі пра Л. — арыфметыкі. Узнікненне дробавых (рацыянальных) Л. звязана з патрэбамі праводзіць вымярэнні. Напр., даўжыня вымяралася адкладаннем адрэзка, прынятага за адзінку; аднак адзінка вымярэння не заўсёды ўкладвалася цэлую колькасць разоў, што вяло да дзялення цэлага на часткі. Патрэба ў дакладным выражэнні адносін велічынь (напр., адносіны дыяганалі квадрата да яго стараны) прывяла да ўводу ірацыянальных Л. Пры рашэнні лінейных і квадратных ураўненняў паводле фармальных правіл іншы раз атрымліваліся адмоўныя і ўяўныя Л., якім быў нададзены строгі сэнс — узнікла алгебра. Неабходнасць вывучаць фіз. працэсы, неперарыўныя ў прасторы і часе (напр., рух цела), стымулявала ўвядзенне сапраўдных Л. і паняцця лікавай прамой, што з’явілася асновай стварэння матэм. аналізу. Далейшае развіццё паняцця Л. прывяло да камплексных лікаў, гіперкамплексных лікаў, р-адычных лікаў.
Літ.:
Нечаев В.И. Числовые системы. М., 1975;
Бейкер А. Введение в теорию чисел: Пер. с англ.Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нераўну́ючы ’надта падобны, але не можна параўнаць’ (Варл.). Засцерагальны выраз, які адлюстроўвае рэшткі ахоўнай магіі: непажаданае прыроўніванне каго-небудзь ці чаго-небудзь добрага да горшага магло прынесці шкоду першаму. Да ро́ўны ’аднолькавы’, раўня́ць ’параўноўваць’ (гл.), параўн. нероўны ’няроўны, неаднолькавы’ (ТС), нера́ўны ’неаднолькавы’ (Сл. ПЗБ) і пад. Гл. таксама нераўнава́ць ’не приравнивать’, нераўну́ючы (неровнуючи) ’не параўноўваючы, не прымяняючы’: «Неровнуючи часу, говорится в предосторожностях худых последствий от воспоминания о каком-либо несчастном случае: Неровнуючи часу, перегнувся так, да й ўпавъ у калодзезь» (Нас.). Параўн. рус.неровен час ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
compare
[kəmˈper]1.
v.
1) (with)
а) раўнава́ць, параўно́ўваць
б) зраўно́ўвацца
not to be compared with —
[m4]а) непараўна́ны, ве́льмі ро́зны
[m4]б) далёка не такі́ до́бры