здольнасць радыёпрыёмнага апарата з мноства сігналаў, якія нясуць розную інфармацыю, вылучаць патрэбныя сігналы ці рэагаваць толькі на сігналы з папярэдне зададзенымі параметрамі; параметр радыёпрыёмніка, які колькасна характарызуе такую здольнасць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
панамяча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Намеціць меткамі ўсё, многае. Панамячаць бялізну. Панамячаць дарогу тычкамі.
2.Папярэдне вызначыць з якой‑н. мэтай (пра многіх, многае). Панамячаць кандыдатуры на выбарныя пасады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фанто́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фантома.
2.Спец. Уяўны, несапраўдны.
3.Спец. Штучна створаны, папярэдне не прадугледжаны. Фантомная схема ўключэння.
•••
Фантомны боль — адчуванне болю ў неіснуючых пасля ампутацыі канечнасцях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕТЧЫ́К,
металарэзны інструмент для наразання ўнутранай разьбы ў папярэдне прасвідраваных адтулінах. Бываюць станочныя і ручныя, гаечныя і інструментныя (матачныя і плашкавыя). Разьбу ў гайках і падобных дэталях наразаюць на гайканаразных аўтаматах з выкарыстаннем аўтаматных М. з адагнутым хваставіком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ву́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Рыбалоўная снасць — гнуткая доўгая палка, да якой прымацавана лёска з кручком.
Закінуць вуду (таксама перан.: паспрабаваць папярэдне разведаць што-н.; разм.). Злавіць на вуду (таксама перан.: падманам, хітрасцю выведаць што-н.; разм.).
|| памянш.ву́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АЎТААДКА́ЗЧЫК,
прыстасаванне для аўтаматычнай перадачы па каналах тэлеф. або тэлегр. сувязі па ўстаноўленым сігнале папярэдне закладзенай інфармацыі. Можа перадаваць, напрыклад, умоўную назву або нумар выкліканага абанента, паведамленне пра адсутнасць абанента і інш. Уваходзіць у склад тэлеф. установак, тэлегр. апаратаў, факсаў і інш.