настойлівае ўзнаўленне ў чалавека якога-н. псіхічнага вобраза, дзеяння, стану (рухаў вобразаў або думак). Адрозніваюць П.: рухальныя (маторныя), сенсорныя (напр., пры некаторых формах эйдэтызму), эмацыянальныя (П. афекту) або інтэлектуальныя. Назіраецца ў паўсядзённым жыцці (у выглядзе памылак дзеянняў, апісак і інш.), асабліва пры стомленасці ці стрэсах, у паталогіі — пры псіхічных захворваннях, пашкоджаннях мозга. Уласна П. як з’явы, у значнай ступені адасобленыя і выпадковыя ў агульным кантэксце псіхічнага жыцця чалавека, трэба адрозніваць ад вядомых у псіхіятрыі idee fixe (неадчэпных думак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭГРА́Л ІМАВЕ́РНАСЦІ,
агульная назва некалькіх звязаных адна з адной спец. функцый, напр., інтэграл памылак
. У тэорыі імавернасцей пераважна выкарыстоўваюць І.і. Гаўса
.
Для выпадковай велічыні x, якая мае нармальнае размеркаванне з матэм. чаканнем 0 і дысперсіяй σ2, імавернасць таго, што |x|≤t роўная er𝑓(t/√2). Для вылічэння І.і. створаны спец. табліцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФІ́СТЫКА,
1) кірунак у стараж.-грэч. філасофіі, створаны сафістамі ў сярэдзіне 5 ст. да н.э. 2) Абгрунтаванне пэўных сцвярджэнняў пры дапамозе меркаванняў (вывадаў, доказаў), фармальна правільных, а па змесце несапраўдных (гл.Сафізм). Вызначаецца абсалютызацыяй адноснасці і супярэчлівасці працэсу пазнання. Арыстоцель лічыў С. ўяўнай, а не сапраўднай мудрасцю. Сафістычныя пабудовы характарызуюцца наўмысным выкарыстаннем лагічных памылак (падмена паняццяў, ужыванне мнагазначных тэрмінаў) з мэтай увядзення ў зман. С. з’яўляецца вынікам свядомага некарэктнага выкарыстання лагічных і семантычных правіл і аперацый і прыводзіць да страты мысленнем канкрэтнасці, акрэсленасці і суб’ектыўнага ўжывання «гібкасці паняццяў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛА́ЕВА Ніна Фёдараўна (н. 26.12.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне паталаг. анатоміі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1993). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1961). З 1966 у Гродзенскім мед. ун-це. Навук. працы па патамарфалогіі энцэфалітаў, энцэфалапатый плода і нованароджаных, патамарфалогіі органаў зроку, клініка-анат. аналізе ўрачэбных памылак.
Тв.:
Врожденные пороки и аномалии развития глаз // Тератология человека: Руководство для врачей. 2 изд. М., 1991;
Патоморфология органа зрения в перинатальном периоде. Мн., 1993 (разам з Ю.Р.Бойка);
Клиникоанатомический анализ врачебных ошибок. Мн., 1994 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ску́тасць, ‑і, ж.
Адсутнасць свабоды, лёгкасці ў дзеяннях, паводзінах і пад., скаванасць. Госця адказала таксама па-французску. І хоць памылак у вымаўленні не было — празмерная правільнасць мовы лепей за памылкі казала аб скутасці чалавека, які гаварыў.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пісьме́ннасць ’уменне чытаць і пісаць’, ’адсутнасць памылак’, пі́сьменнасць ’сістэма графічных знакаў для пісання’, ’сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-небудзь эпохі пэўнага народа’, рус.пи́сьменность ’пісьменнасць’, польск.piśmienność ’граматнасць’, ’літаратура’, серб.-харв.пи̏сменост ’тс’, макед.писменост ’пісьменнасць’, ’граматнасць’, балг.писменост ’пісьменнасць’. Бел.пісьме́ннасць < пісьме́нны; а пісьменнасць, відаць, прыйшло з рус. мовы пісьмовым шляхам (пра рус.письменность гл. Вінаградаў, ДС ИЯ, 1959, 31–49).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
errata
[eˈrɑ:tə]
n.pl. of erratum
1) памы́лка ў пісьме́ ці дру́ку
2) сьпіс памы́лак дру́ку (у кні́зе)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
заро́к, ‑у, м.
Абяцанне, клятва не рабіць чаго‑н. або зрабіць што‑н. Ваня Шнігір даў цяпер сабе зарок, што ён больш ніколі не дапусціць.. бязглуздых памылак.Новікаў.Старыя далі сабе зарок: захаваць сцяг да звароту Чырвонай Арміі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯМЕ́НЦЬЕВА Людміла Сяргееўна (н. 4.5.1938, с. Чарноўскія Копі Чыцінскай вобл., Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1978). Скончыла студыю пры Бел. т-ры імя Я.Купалы (1959). Працавала ў Брэсцкім абл.драм. т-ры (да 1963), Т-ры Паўн. флоту (1963—68). З 1968 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Характарная актрыса. Яе творчай манеры ўласцівы тонкае разуменне характару, глыбокае пранікненне ў яго сутнасць, выразны сцэн. малюнак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТРЫМА́ННІ З ЗАРАБО́ТНАЙ ПЛА́ТЫ,
устаноўленыя заканадаўствам падставы, пры якіх па распараджэнні наймальніка з работніка можа быць утрымана частка яго заробкаў. Паводле КЗаП Рэспублікі Беларусь утрыманні для пагашэння запазычанасці наймальніку могуць рабіцца: для вяртання авансу, выдадзенага ў кошт зарплаты, а таксама сум, што залішне выдадзены ў выніку падліковых памылак; для пагашэння непатрачанага авансу на службовую камандзіроўку або перавод у інш. мясцовасць, на гасп. патрэбы — калі работнік не аспрэчвае падставы і памер утрыманняў; пры звальненні работніка, які выкарыстаў працоўны водпуск, — за неадпрацаваныя дні водпуску; пры пакрыцці шкоды, нанесенай наймальніку па віне работніка. Памеры ўтрыманняў рэгламентуюцца заканадаўствам і не могуць перавышаць 50% пры кожнай выплаце зарплаты.