ДЗЯМЕ́НЦЬЕВА Людміла Сяргееўна
(н. 4.5.1938, с. Чарноўскія Копі Чыцінскай вобл., Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1978). Скончыла студыю пры Бел. т-ры імя Я.Купалы (1959). Працавала ў Брэсцкім абл. драм. т-ры (да 1963), Т-ры Паўн. флоту (1963—68). З 1968 у Гродзенскім абл. драм. т-ры. Характарная актрыса. Яе творчай манеры ўласцівы тонкае разуменне характару, глыбокае пранікненне ў яго сутнасць, выразны сцэн. малюнак.
Сярод роляў: Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага), Альжбета («Паўлінка» Я.Купалы), Клаўдзія («Мілы чалавек» К.Крапівы), Міхаліна Матулевіч («Трывога» А.Петрашкевіча), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе), Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава), Адрыяна («Ноч памылак» У.Шэкспіра).
т. 6, с. 138
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)