1. Злучыць, прымацаваўшы адно да аднаго, зачапіўшы адно за адно.
С. вагоны.
2. Моцна злучыць (пальцы, рукі; разм.).
Настылыя пальцы не надта счэпіш.
3.з чаго. Адчапіць, зняць (разм.).
С. вядро з крука.
4. Сшыць, прышыць на скорую руку (разм.).
С. за вечар спадніцу.
|| незак.счэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.счапле́нне, -я, н., счэ́пліванне, -я, н.ісчэп, -у, м.
|| прым.счэ́пны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
splatać
незак. сплятаць;
splatać dłonie — сплятаць пальцы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
*Мы́шчыкалатка, мышчыкълътка ’костачка (чучалак) у пальцы’ (гарадоў, Нар. лекс.). У выніку кантамінацыі мышчалка і шчыкалатка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падкало́цца, ‑колецца; зак.
Падапрэўшы, патрэскацца (пра пальцы на нагах).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРХЕАПТЭ́РЫКС, археорніс,
першаптушка (Archaeopteryx),
самы стараж. вымерлы род птушак падкл. яшчарахвостых птушак. 1 від — A. lithographica. Назва дадзена па адбітку пяра, знойдзеным у 1860 у верхняюрскіх (цітонскіх) літаграфічных сланцах Золенгофена (Баварыя, Германія). У 1861 там знайшлі і першы няпоўны яго шкілет з адбіткамі пер’я. Вядома 5 шкілетаў; 1 экз. (берлінскі) апісаны пад назвай археорніс, але ён ідэнтычны з археаптэрыксам.
Памерамі з голуба, меў дзюбу з канічнымі зубамі, 3 свабодныя пальцы на крылах, доўгі хвост з 20 пазванкамі. Мяркуюць, што археаптэрыкс пералятаў з дрэва на дрэва, пры гэтым выкарыстоўваў пальцы крылаў, або бегаў па зямлі і зрэдку пералятаў на невял. адлегласці. Марфалогія археаптэрыкса пацвярджае філагенетычныя сувязі паўзуноў і птушак. Мяркуюць, што археаптэрыкс — прамы продак птушак, які паходзіць ад тэраподных дыназаўраў ці ад псеўдазухій.