1. Невялікі кавалачак рызіны, якім сціраюць напісанае; сцірка.
2. Ніткі з рызіны, а таксама шнур, тасьма з рызінавых нітак. Кароткія рукавы .. рызінкамі нацерлі вышэй локцяў шырокія чырвоныя палоскі.Вітка.
3. Спецыяльны від вязання, які мае ўласцівасць расцягвацца. Вязаць рызінкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таганы́, ‑оў; адз.няма.
Разм. Прыстасаванне з жардзінак у выглядзе трыножка для падвешвання калыскі. Маці паставіла каля каменя таганы — тры звязаныя ўгары жардзінкі, прычапіла паміж імі калыску.Рылько.Сваю дачку малую [Кацярына] Пакладзе ў таганах. На хвілінку толькі, можа, Адхіснецца пакарміць, За жнівом палоскі збожжа Аж да вечара стаіць.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
streak2[stri:k]v.
1. пакіда́ць пало́скі;
white marble streaked with brown бе́лы ма́рмур з кары́чневымі про́жылкамі
2. ху́тка ру́хацца, імча́цца страло́ю;
He streaked off as fast as his legs would carry. Ён пранёсся так хутка, як толькі маглі несці ногі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Прыра́мак ’каўнер’ (Юрч.), ’пагон (наплечны знак адрознення)’, прыра́мка ’наплечнае ўпрыгожванне ад каўнера да рукава’ (ашм., Стан.), прыра́мкі ’кавалкі палатна, якія падшываюцца пад плечы ў сарочках’ (смарг., Шатал.), ’палоскі, накладкі на плячах мужчынскай кашулі’ (Ян.), прыра́мык ’істужка палатна, нашытая наперадзе у рубашцы, у якой праразаюцца петлі для зашпільвання’ (Бяльк.). Гл. ра́ме, рамяно́) ’плячо’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэ́мень, -меня іраме́нь, -мяня́, мн. рамяні́, рамянёў, м.
1. Доўгая паласа вырабленай скуры, моцнай тканіны, якая ўжыв. для звязвання, замацавання чаго-н., у якасці пояса, для перадачы руху ад шківа.
Сумка на рэмені.
Падперазацца рэменем.
Р. для вастрэння брытваў.
Прывадны р.
Прывязныя рамяні (у самалёце, аўтамашыне).
2.мн. Дзве злучаныя перамычкай палоскі скуры (або моцнай тканіны, заменніка) са спражкамі і ручкай для ўвязвання і пераноскі ручнога багажу.
Перавязаць клунак рамянямі.
|| памянш.раме́ньчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым.раме́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Раменная вупраж.
Раменная пуга.
Раменная перадача.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бяздо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае шчаслівай долі; няшчасны. Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы.Багдановіч.Той час мінуў, калі ў бядзе і скрусе Рабом палоскі вузкай і сахі Быў люд бяздольны даўняй Беларусі — Жыхар нізін, балот і пушч глухіх...Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МО́ТАЛЬСКІЯ РУЧНІКІ́,
традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюць ткачыхі ў в. Моталь Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Вядомы з канца 18 ст. Даўжыня М.р. 210—240 см, шыр. 30—33 см. Ткуць «у елачку» пераборнай тэхнікай у 4 ніты, снуюць у 8—10 пасмаў. Традыц. колер узораў — чырвоны з чорным, пазней з сінім, зялёным. Кампазіцыя ручнікоў 2 відаў: у адным па аснове праходзяць 2—3-каляровыя, пазней 4-каляровыя палоскі-коскі, у другіх — па ўтку шмат каляровых арнаментальных палосак («затканыя беражкамі»), што перасякаюцца з каляровымі палоскамі асновы. Даўней іх аснова і ўток былі з ільняных нітак, а ўзор натыкалі горынню; у наш час ткуць з ільняных, баваўняных нітак, а ўзор натыкаюць мулінэ, ірысам. Па канцах ручнікоў арнаментальны малюнак («у зборы», «у кветкі», «у лісты», «у жучкі») займае 7—8 см. Заканчваюцца традыц. ручнікі карункамі, якія плялі з нітак асновы ўручную (цяпер вяжуць кручком). У 1977 у в. Моталь створаны ткацкі цэх Пінскай ф-кі маст. вырабаў.
М.П.Жабінская.
Да арт.Мотальскія ручнікі. В.Лукашэвіч. Ручнік. 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Палоссе ’ліпавая кара’ (Мат. Гом.), палосься ’лыка’ (Касп.), палоссе, палоссе, палосье ’лыка; тонкія дубцы, з якіх плятуць кошыкі’ (Сл. ПЗБ), полосы ’пакроеныя палоскі з ліпавай, лазовай і інш. кары’ (ТС), полоссе ’тс’ (Сл. Брэс.), полосе ’лыка’ (Нар. сл.), полыссе ’тс’ (З нар. сл., драгіч.), полосяный *з лыка’ (З нар. сл., драгіч.). Зборны назоўнік ад паласа (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыда́так Дадатковы ўчастак поля да сядзібы або палоскі; кароткая палоска (Рэч., Стаўбц.).
□ ур. Прыда́ткі Пе́ршыя Стаўбц. (Прышч.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
барана́, ‑ы; мн. бароны; ‑рон; ж.
Землеапрацоўчая прылада ў выглядзе рамы з вертыкальнымі зубамі або дыскамі, пры дапамозе якой разрыхляюць глебу. Крутаплечы, з пудовымі кулакамі, каваль Кастусь Махнач з ранку да вечара рамантаваў са сваімі памочнікамі плугі, бараны, перацягваў колы, акоўваў перадкі.Курто.Заблішчалі ў праменях сонца дыскавыя вароны і пайшлі рэзаць гэтыя доўгія палоскі.Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)