Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
генера́л генера́л, -ла м.;
генера́л а́рмии генера́л а́рміі;
генера́л-полко́вник генера́л-палко́ўнік;
генера́л-лейтена́нт генера́л-лейтэна́нт;
генера́л-майо́р генера́л-маёр.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыфрантавы́, ‑ая, ‑ое.
Які размяшчаецца паблізу фронту. Прыфрантавая паласа. □ Палкоўнік з дапамогаю гэтага свайго «дзеншчыка» праз вельмі малы час быў ужо ў шпіталі ў прыфрантавым гарадку.Чорны.Шаша неўзаметку перайшла ў звычайную разбітую прыфрантавую дарогу.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРЫЧЭ́ЎСКІ (Міхайла) (у каталіцтве Станіслаў; ?, каля г. Брэст — 3.8.1649),
казацкі военачальнік, удзельнік вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54, палкоўнік кіеўскі (1648—49). З бел. шляхецкага роду. У 1620-я г. служыў у каронным войску Рэчы Паспалітай. У 1627 удзельнічаў у вайне са Швецыяй. З 1643 палкоўнік казацкіх рэестравых войск Рэчы Паспалітай. У 1647 садзейнічаў уцёкам Б.Хмяльніцкага з турмы ў Крылове ў Запарожскую Сеч. Пасля бітвы пад Жоўтымі Водамі (5—6.5.1648) у крымскім палоне. Выкуплены Хмяльніцкім за 4 тыс. талераў (12 тыс. польскіх злотых). Летам 1649 пасланы Хмяльніцкім на Беларусь. Да 15 тыс. казакоў К. далучылася амаль столькі ж сялян-паўстанцаў Беларусі. У ходзе Лоеўскай бітвы 1649 войска К. было разбіта, а сам ён цяжка паранены. Памёр ад ран на 3-і дзень пасля бітвы.
В.І.Мялешка.
М.Крычэўскі. Пасмяротны партрэт (з гравюры па рыс. 1649).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дакла́д1, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Публічнае паведамленне на пэўную тэму. Справаздачны даклад. Даклад на міжнародную тэму. Чытаць лекцыі і даклады. □ Увечары ў клубе, пасля даклада, была мастацкая частка.Ермаловіч.
2. Вуснае ці пісьмовае афіцыйнае паведамленне кіраўніку, начальніку і пад. Маёр Раманенка хутка выскачыў яму насустрач з дакладам: — Таварыш палкоўнік!.. Палкоўнік махнуў рукою: «Не трэба».Шамякін.
3. Паведамленне аб прыходзе наведвальніка. — Прашу мяне не турбаваць і без даклада не ўваходзіць.Дубоўка.
дакла́д2, ‑у, М ‑дзе, м.
Дадатковы матэрыял (падкладка, гузікі і пад.) для шыцця адзення, абутку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАБКО́ ((Bobko) Карал) (н. 1937),
касманаўт ЗША. ПалкоўнікВПС. Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (1959), Паўднёва-Каліфарнійскі ун-т (1970). З 1969 у групе касманаўтаў НАСА. Быў членам экіпажа падтрымкі па праграме ЭПАС (1975). З П.Вейцам, С.Масгрэйвам, Д.Петэрсанам здзейсніў 4—9.4.1983 палёт на касм. караблі «Спейс Шатл» («Чэленджэр») працягласцю 5 сут. 23 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЁМІН (Леў Сцяпанавіч) (н. 11.1.1926, Масква),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1974), лётчык-касманаўт (1974), палкоўнік, канд.тэхн.н. (1963). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1956). У 1963—78 у атрадзе касманаўтаў. 26—28.8.1974 з Г.В.Сарафанавым здзейсніў (як бортінжынер) палёт на касм. караблі «Саюз-15». Правёў у космасе 2,2 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
style2[staɪl]v.
1. рабі́ць дыза́йн, праектава́ць, канструява́ць
2. шыць па мо́дзе, уво́дзіць у мо́ду
2.fml тытулава́ць, называ́ць;
Should he be styled Mister or Colonel? Як да яго звяртацца – містар ці палкоўнік?
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
паку́тніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пакутніка і пакутніцтва. Раманюк .. пакляўся адпомсціць ворагу і за пакутніцкую смерць Тараса і за ўсіх нас.Краўчанка.// Які выяўляе пакуты. Палкоўнік, злосны і зняможаны, адкінуўся на падушку, з пакутніцкім выглядам заплюшчыў вочы.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаўптва́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
1. Памяшканне для трымання пад арыштам ваеннаслужачых. Пасадзіць на гаўптвахту. □ Палкоўнік загадаў зняць пікет і адправіць яго ў поўным складзе на гаўптвахту.Мікуліч.
2.Уст. Галоўны каравул у крэпасці, горадзе; каравульнае памяшканне з пляцоўкай для вывядзення каравула.
[Ням. Hauptwache.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)