САРАФА́НАЎ (Генадзь Васілевіч) (н. 1.1.1942, с. Сіненькія Пятроўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1974). Лётчык-касманаўт СССР (1974), палкоўнік. Скончыў Балашоўскае вышэйшае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1964). У 1965—86 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. 26—28.8.1974 з Л.С.Дзёміным здзейсніў (як камандзір) палёт на касм. караблі «Саюз-15». Правёў у космасе 2,2 сут.
т. 14, с. 178
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)