спосаб атрымання і рэгістрацыі інфармацыі аб стане біял. аб’ектаў з дапамогай тэлеметрычнай апаратуры. Звычайна выкарыстоўваюць мініяцюрныя доўгахвалевыя радыёперадатчыкі або крыніцы радыеактыўнасці, якія прымацоўваюць на целе чалавека або жывёлы. Метад біятэлеметрыі дазваляе дакладна вызначаць месцазнаходжанне аб’екта, рэгістраваць паказчыкі перамяшчэнняў, жыццядзейнасці і паводзін арганізма (напр., рытм сардэчных скарачэнняў, т-ру цела і інш.). Выкарыстоўваюць у экалогіі, эталогіі, медыцыне, спорце, касманаўтыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРО́ДНЫ ФОН,
асобныя фізічныя, хім. і інш.паказчыкі, якія характарызуюць прыроднае асяроддзе ці ўмовы пэўнай мясцовасці і выражаюць узровень уздзеяння розных прыродных фактараў. Дазваляе праводзіць колькасную і якасную ацэнку ўзаемадзеяння чалавека і прыроды. Напр., геахім. фон падземных вод, канцэнтрацыя азону ў атмасферы, фон тэхнагенных таксікантаў у глебе і інш. На Беларусі з’яўляецца адным з аб’ектаў Нац. сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
да́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Іменна гэты, той, аб якім ідзе гутарка. Даны выпадак. У даны момант.
2.узнач.наз.да́ныя, ‑ых. Звесткі, паказчыкі, якія характарызуюць каго‑, што‑н. Біяграфічныя даныя. Дакладныя даныя. Па афіцыйных даных.
•••
Выхадныя даныя — звесткі аб месцы і часе выхаду кнігі, аб яе тыражы, памерах і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЕРМА́ДЭК (Kermadec),
група з 4 вулканічных астравоў на ПдЗ Ціхага ак.Тэр. Новай Зеландыі. Пл. 33 км². Найб. вялікі (29 км²) і найб. высокі (да 525 м) в-аў Рауль (Санды). Трапічная і субтрапічная расліннасць. Багатая арнітафауна, калоніі марскіх птушак. Адзначаны выключна высокія паказчыкі заамасы (57,3 г/м²). Рэзерват Кермадэк—Айлендс (засн. ў 1934). Астравы названы ў гонар Х.Кермадэка — удзельніка франц. экспедыцыі д’Антркасто ў 1793.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗЕ́ЙНАСЦЬу тэхніцы,
уласцівасць тэхн. сістэм захоўваць ва ўстаноўленых межах значэнні параметраў, што характарызуюць здольнасць аб’екта (збудавання, канструкцыі, машыны, вырабу, матэрыялу) выконваць свае функцыі ў зададзеных рэжымах і ўмовах эксплуатацыі, тэхн. абслугоўвання, рамонтаў, захоўвання і транспартавання. Н. — складаная (комплексная) уласцівасць, спалучае шэраг больш простых: безадказнасць, даўгавечнасць, рамонтапрыдатнасць, захавальнасць (здольнасць вырабу захоўваць значэнне папярэдніх паказчыкаў у час і пасля захоўвання і транспартавання). Да гэтых уласцівасцей дадаюць таксама бяспечнасць (уласцівасць тэхн. аб’екта не ствараць на працягу зададзенага тэрміну сітуацый, небяспечных для жыцця і здароўя людзей, навакольнага асяроддзя, нармальнай гасп. дзейнасці).
Для ацэнкі Н. выкарыстоўваюць шэраг колькасных і якасных паказчыкаў, якія даюць усебаковую характарыстыку вырабаў, неабходную для параўнальнай ацэнкі іх якасці і канкурэнтаздольнасці. Найб. важныя паказчыкі: напрацоўка на адказ, каэф. гатоўнасці, каэф.тэхн. выкарыстання, імавернасць безадказнай работы, рэсурс пры розных імавернасцях неразбурэння. У цэлым Н. забяспечвае тэхн. магчымасць выкарыстання вырабу па прызначэнні і з патрэбнай эфектыўнасцю. Паказчыкі Н. адлюстроўваюцца ў тэхн. дакументацыі. Тэарэт. абгрунтаванне паказчыкаў Н. дае надзейнасці тэорыя.
Літ.:
Основные вопросы теории и практики надежности. М., 1971;
Ллойд Д., Липов М. Надежность: Пер. с англ.М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІГЕНІ́ЗМ (ад полі... +грэч. genos род, паходжанне),
антрапалагічная тэорыя, паводле якой розніца паміж расамі чалавека настолькі вялікая, што яны з’яўляюцца рознымі біял. відамі, якія ўзніклі незалежна адзін ад аднаго ў розных частках зямнога шара ад розных форм гамінідаў; процілегласць монагенізму. Негрунтоўнасць (памылковасць) П. даказана падабенствам рас сучаснага чалавецтва па комплексе важнейшых адзнак (будова рукі, ступні, галаўнога мозга, біяхім. паказчыкі і інш.) і неабмежаванымі магчымасцямі змешвання рас паміж сабой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРАКЛІМАТЫ́ЧНАЕ РАЯНАВА́ННЕ,
падзел тэрыторыі па ступені спрыяльнасці кліматычных умоў для земляробства. Асн. задача агракліматычнага раянавання — вылучэнне тэрыторый (паясоў, зон, абласцей, раёнаў і г.д.), што адрозніваюцца паміж сабой асаблівасцямі клімату і ўмовамі с.-г. вытв-сці. Падзяляецца на агульнае, якое дае магчымасць вызначыць у цэлым агракліматычныя рэсурсы для сельскай гаспадаркі, і спецыяльнае, што служыць для вырашэння канкрэтных вытв. задач. Ацэнка агракліматычных рэсурсаў праводзіцца пераважна праз паказчыкі колькасці цяпла і вільгаці, умоў перазімоўкі культур. У аснову агракліматычнага раянавання ва ўмераных шыротах пакладзена сума т-р вышэй за 10 °C і працягласць залягання ўстойлівага снегавога покрыва. У найб. пашыранай схеме агракліматычнае раянаванне Беларусі (паводле А.Х.Шкляра) тэр. рэспублікі падзяляецца на 3 агракліматычныя вобласці з 6 падвобласцямі і 19 агракліматычнымі раёнамі (гл. схему). Раянаванне грунтуецца на аснове фіз.-геагр. правінцый, улічваюцца сумы т-р паветра за цёплы перыяд года (з т-рамі паветра вышэй за 10 °C), каэфіцыент увільгатнення, кантынентальнасць клімату, колькасць дзён з т-рамі паветра ад 5 да 15 °C і інш.паказчыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШТАЛЯО́ПТЫКА,
раздзел оптыкі, які вывучае законы распаўсюджвання святла ў крышталях. Метадамі К., шырока даследуюцца мінералы, горныя пароды і інш. крышталічныя рэчывы (напр., гл.Палярызацыйна-аптычны метад даследаванняў).
Адна з асаблівасцей крышталяў — аптычная анізатрапія, з-за якой іх аптычныя ўласцівасці (паказчыкі пераламлення, аптычная актыўнасць, паглынальная здольнасць) розныя па розных напрамках. Гэта выяўляецца ў падвойным праменепраламленні, дыхраізме і інш. з’явах. У макраскапічнай К. рэчыва характарызуюць тэнзарамі дыэл. і магн. пранікальнасцей, эл.-праводнасці і аптычнай актыўнасці. У мікраскапічнай К. гэтыя ж велічыні звязваюцца з уласцівасцямі часціц, якія ўтвараюць крышталь, з іх узаемным размяшчэннем і ўзаемадзеяннем. Аптычныя канстанты (паказчыкі пераламлення і іх рознасці, агульная аптычная характарыстыка крышталя, сувязь аптычных і крышталеграфічных напрамкаў і інш.) для дыягностыкі крышт. рэчываў вызначаюцца ў шліфах ці асобных зернях (гл.Імерсійны метад) на спец. палярызацыйным мікраскопе. На Беларусі ў Ін-це фізікі Нац.АН пад кіраўніцтвам Ф.І.Фёдарава распрацавана агульная тэорыя распаўсюджвання святла ў крышталях, дадзена рашэнне многіх прынцыповых задач.
Літ.:
Федоров Ф.И. Оптика анизотропных сред. Мн., 1958;
Шубников А.В. Основы оптической кристаллографии. М., 1958;
Федоров Ф.И., Филиппов В.В. Отражение и преломление света прозрачными кристаллами. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кларк
[англ. F. Clarke = прозвішча амер. геахіміка (1847—1931)];
кларкі элементаў — колькасныя паказчыкі змяшчэння хімічных элементаў у зямной кары, гідрасферы, атмасферы, горных пародах, касмічных аб’ектах і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НАРМІ́РАВАННЕ ПРА́ЦЫ,
вызначэнне нормы часу і выпрацоўкі; адзін з асн. элементаў навуковай арганізацыі працы. Разлік Н.п. ажыццяўляецца аналіт. і доследна-стат. метадамі. Пры аналіт. метадзе аперацыю (работу) падзяляюць на элементы, якія аналізуюць, праектуюць рацыянальную структуру аперацыі, вызначаюць час на кожны элемент аперацыі і на ўсю аперацыю. Доследна-статыстычны метад — вызначэнне норм на аснове вопыту нарміроўшчыка альбо на аснове ранейшых стат. звестак. Пры дапамозе Н.п. вызначаецца неабходная колькасць работнікаў, фонд заработнай платы, прадукцыйнасць працы і інш.паказчыкі.