Назы́каць ’напазычаць’ (Мат. Гом.). Пры наяўнасці польск. riażyczyć, якое сярод іншых мае і значэнне ’пазычыць’, можна было б думаць пра запазычанне, як сцвярджаецца адносна ст.-бел. жичити, зычити (Булыка, Лекс. запазыч., 114). Аднак варонеж. жичить ’пазычаць’, а таксама геаграфія беларускага слова прымушаюць бачыць у ім мясцовае ўтварэнне, магчыма, на базе па‑зыка ’доўг’, параўн. тураўск. іці (бегці) у позыку (позыкі) (ТС); не выключаны ўплыў з боку дзеяслова зыкаць ’бегаць, гізаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзеся́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Лічба 10. // Разм. Назва розных прадметаў (цэнтра мішэні, аўтобуса, тралейбуса маршруту № 10 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 10. Пацэліць у дзесятку. Прыехаць дзесяткай.

2. Ігральная карта з дзесяццю ачкамі. Храстовая дзесятка.

3. Разм. Тое, што і дзесяцірублёўка. — Можа, ты грошай не маеш, то я магу табе пазычыць дзесятку? Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трая́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Разм. Прадмет, які мае тры аднолькавыя часткі або складаецца з трох аднолькавых частак. Траянка баравікоў. Траянка арэхаў.

2. Абл. Мука з сумесі грэчкі, пшаніцы і ячменю. Пазычыць кулёк траянкі.

3. Абл. Страва з пшанічнай мукі. яец і салодкага малака, у якую мачаюць бліны. Смачней за траянку стравы не знойдзеш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nieoddanie

н. невяртанне;

pożyczyć na wieczne nieoddanie разм. пазычыць назаўсёды (не разлічваць вярнуць ці аддаць доўг)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перахапі́ць, -аплю́, -о́піш, -о́піць; -о́плены; зак.

1. каго-што. Схапіць у час руху.

П. пісьмо.

П. ганцоў.

П. чый-н. позірк (перан.).

2. каго-што. Схапіць, абхапіць (рукамі, вяроўкай і пад.) у якім-н. месцы або інакш.

П. талію поясам.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Сціснуць спазмай.

Радасць перахапіла дыханне.

Ад рэзкага пітва перахапіла (безас.) горла.

4. перан., што, чаго і без дап. Наспех з’есці чаго-н., перакусіць (разм.).

П. чаго-н. з яды.

5. перан., што, чаго і без дап. Пазычыць на кароткі час (разм.).

П. дзесяць рублёў.

6. перан. Перабраць меру ў чым-н. (разм., жарт.).

П. у вастраслоўі.

|| незак. перахо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і перахапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цягло́, ‑а, н.

1. Гіст. У Рускай дзяржаве ў 15 — пачатку 18 стст. — дзяржаўныя павіннасці сялян і пасадскіх людзей.

2. Гіст. Адзінка абкладання павіннасцямі ў прыгоннай гаспадарцы ў 18–19 стст.

3. зб. Сродкі цягі ў сельскай гаспадарцы. [Паходня:] — Зябліва таксама закончыце коньмі — цягло ў вас спраўнае. Хадкевіч. [Шаройка:] — У нядзелю мабілізуем усё наша цягло, можам нават у суседа пазычыць, так, каб за адзін дзень увесь.. лес быў дома. Шамякін.

•••

Жывое цягло — рабочая жывёла, жывёла для цягі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памо́л, ‑у, м.

1. Раздрабненне, ператварэнне зерня ў муку. Увесь час, пакуль цягнуўся памол, завознікі і млынар не абмовіліся і словам. Моўчкі цягалі мяхі, моўчкі засыпалі, моўчкі пускалі ваду. Караткевіч. / Аб раздрабненні солі, камення і інш. У шаравых млынах 18 гадзін цягнецца памол матэрыялаў, якія ідуць на выраб фарфору. «Беларусь». // Спосаб, якасць раздрабнення зерня. Мука простага памалу. Мука мяккага памолу.

2. Змолатае збожжа; мліва. [Вясной] бацька ішоў да якога-небудзь багатага суседа і прасіў пазычыць пуд мукі.. [У млынара Хаіма] заўсёды было ў запасе рознага памолу. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

loan1 [ləʊn] n.

1. пазы́ка, крэды́т;

a domestic/foreign loan уну́траная/заме́жная пазы́ка;

a bank loan ба́нкаўскі крэды́т;

take out a loan браць крэды́т;

repay a loan выпла́чваць крэды́т;

give smb. the loan of smth. пазы́чыць каму́-н. што-н.;

have smth. on loan атрыма́ць што-н. у часо́вае карыста́нне

2. ling. (таксама a loan word) запазы́чанне, пазы́чанне, запазы́чанае сло́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прасе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што і чаго.

1. Прапусціць праз сіта, рэшата і пад. для ачысткі ад пабочных прымесей. Старая Лукашыха, Аўгеня, прыйшла да свае суседкі Югасі пазычыць падсітак прасеяць мукі. Колас. Нідзе, здаецца, няма столькі пяску, як на гэтай дарозе. Белы, чысты, сыпучы, як прысак. Яго нібы прасеялі праз сіта. Ракітны. / у перан. ужыв. Час потым прасеяў усё, паставіў усё на сваё месца. Мележ. Паэту не заўсёды ўдавалася так прасеяць моўны матэрыял, каб ачысціць яго ад слоў вузкаабласной лексікі, русізмаў, паланізмаў. Ярош.

2. і без дап. Сеяць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lichwa

lichw|a

ж.

1. ліхвярства;

uprawiać ~ę — займацца ліхвярствам;

2. барыш; працэнты;

pożyczać na ~ę — пазычыць пад працэнты;

oddać z ~ą — аддаць з лішкам; адплаціць стакроць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)