сіньёр, ‑а, м.

У Італіі — форма ветлівага звароту да мужчыны; пан (у 5 знач.). Антоніо ішоў на працу ў лялькавую майстэрню сіньёра Пуччыо. Маўр. Мяне і сябра забірае ў лодку шустры, .. пажылы сіньёр у кепцы, па-сваяцку падобны да дзядзькі Тодара, старшага пастуха ў нашым калгасе. Брыль.

[Іт. signor.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зру́чнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць, якасць зручнага (у 1 знач.); добрая прыстасаванасць для выкарыстання, задавальнення якіх‑н. патрэб. Зручнасць кватэры. Зручнасць мэблі.

2. Прыстойнасць, этычнасць. [Чарнавуса] сустрэў пажылы блізарукі рахункавод. Сустрэў, як звычайна са стрыманай ветлівасцю і павагай .. Для зручнасці нават спытаў пра сёе-тое з гаспадарчых спраў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палко́ўнік, ‑а, м.

1. Афіцэрскае званне або чын, які ідзе за званнем падпалкоўніка. Палкоўнік ганарыўся тым, што ён, кадравы афіцэр, .. вырас ад капітана да палкоўніка, мае сем узнагарод. Шамякін. // Асоба, якая носіць гэтае званне. Пажылы, друзлы сівавусы палкоўнік сядзеў у штабе польскай дывізіі. Колас.

2. Уст. Камандзір палка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гадава́нец, ‑нца, м.

Дзіця, юнак, увогуле чалавек у адносінах да свайго выхавацеля. Пажылы мастак-педагог прывіваў сваім гадаванцам любоў да партрэтнага жанру. Ліс. // Чалавек у адносінах да якой‑н. арганізацыі, ідэі якой ён засвоіў. Гадаванец ленінскага камсамола. // Вырашчаная, выгадаваная расліна або жывёліна. Неўзабаве на дзялянцы Акуратна, рад у рад, Падрасталі гадаванцы. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашу́ля, ‑і, ж.

Сарочка, рубашка. А дзед быў прыгожы. Без шапкі, у шэрай, як ралля, расхрыстанай на сухіх, загарэлых грудзях кашулі. Брыль. [Наталля:] Выскачыла я амаль што ў адной кашулі і апынулася на вялікай дарозе сярод натоўпу людзей... Крапіва. За сталом сядзелі таварышы Тарас, Грай, Краўчанка і нейкі незнаёмы пажылы чалавек у чорнай вышыванай кашулі. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каяны́ ’бессаромныя вочы’ (клец., Нар. лекс.). Адносна дэфініцыі параўн. прыклад. «Нібось каяны хаваў, як стыдзіла» (с. 207). Рэгіянальная інавацыя. Утворана, відаць, з суф. ‑ан (‑ян), які адзначаны Сцяцко, Афікс. наз., 26: назвы асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй непахвальнасці. Параўн. маладзянпажылы чалавек са звычкамі маладых’, салапап ’салапяка’ і інш. Калі прымаць такі варыянт утварэння, неабходна звязваць з дзеясловам каяць ’ганіць, караць’. Магчыма, не выключаны ўплыў каін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’, каінскі ’акаянны’; «Каінская твая душа» (Нас.), аднак давесці гэта цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узбуджэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. узбуджаць — узбудзіць (у 2–4 знач.).

2. Стан актыўнай, напружанай нервовай дзейнасці; хваляванне. Першае нервовае ўзбуджэнне прайшло, але мае сябры паводзяць сябе трывожна. С. Александровіч. Турсевіч прыйшоў у рух і ўзбуджэнне, трос сябра за плечы,.. смяяўся. Колас. — Ага, папаўся! — пераможна махаючы рукамі ад узбуджэння, крычаў пажылы чалавек. Карпюк.

3. Спец. Рэакцыя клеткі, яе частак, тканкі, органа ў адказ на раздражненне з вонкавага ці ўнутранага асяроддзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

alt

a

1) стары́, пажылы́

2) стары́, ране́йшы, былы́

wie ~ sind Sie? — ко́лькі Вам гадо́ў?

ich bin 30 Jhre ~ — мне 30 гадо́ў

älter wrden — старэ́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

насу́перак, прысл. і прыназ.

Разм.

1. прысл. Наперакор, не згодна з чым‑н. Гаварыць насуперак. □ Ігнат усё намагаўся, каб сказаць якое слова насуперак, але дзе там. Лынькоў. А недзе насуперак варушылася ў душы другая думка: «А ці не прылячу я назад?» Пестрак.

2. прыназ. з Д. Спалучэнне з прыназоўнікам «насуперак» выражае ўступальныя адносіны: ужываецца пры ўказанні на прадмет, асобу, з’яву або працэс, наперакор якім што‑н. робіцца, адбываецца. Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбаро́дак, ‑дна, м.

1. Месца паміж барадой і шыяй; падбароддзе. Галаву [Лізавета Назараўна] прыкрыла танюткай квяцістай хусцінкай, завязанай пад падбародак. Корбан. Яна падцягнула да сябе сваю чарку, прыкусіла дрыжачую губу, нервова развязваючы пад сухім падбародкам вузел святочнай хусцінкі. Дуброўскі.

2. Тое, што і барада (у 1 знач.). Свірын злёгку падняў за падбародак Грышаву галаву і зірнуў у яго вільготныя вочы. Пальчэўскі. Як раней, так і цяпер, быў пажылы мужчына з шырокім зухаватым тварам, з глыбока запалымі вачамі, з выступаючым уперад вострым падбародкам. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)