уда́лы, -ая, -ае.

1. Які завяршаецца ўдачай; удачны, паспяховы.

Удалая паездка.

2. Вельмі добры, які адпавядае патрабаванням; правільны.

Выбраць у. ход.

3. Здатны на ўсё; спрытны, умелы.

Удалая гаспадыня.

4. Смелы, адважны; хвацкі.

У. хлопец.

|| наз. уда́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЭКСКУ́РСІЯ (ад лац. excursio паездка),

наведванне выдатных чым-н. мясцін, аб’ектаў (помнікаў прыроды, культуры, прадпрыемстваў, музеяў і г.д.); адна з форм набыцця практычных ведаў. Адрозніваюць Э. навуч.- і доследна-вытв. характару, прафес. арыентацыі, культ.-асветныя, навук., а таксама паводле месца размяшчэння аб’ектаў — натурныя, музейныя; паводле складу ўдзельнікаў — для пэўных узроставых груп, спецыялістаў розных профіляў, турыстаў, навучэнцаў і г.д. Калект. Э. праводзіць, як правіла, спецыяліст-экскурсавод.

т. 18, кн. 1, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

палітшко́ла, ‑ы, ж.

Школа палітычнай падрыхтоўкі. Ці мала ў .. [Паходні] турбот: паездка ў адстаючы сельсавет па заданню райкома, чарговая лекцыя ў палітшколе або даклад перад калгаснікамі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

journey​1 [ˈdʒɜ:ni] n. пае́здка; падаро́жжа;

a journey across Europe падаро́жжа праз Еўро́пу;

A journey to Oxford by bus will take you 20 minutes. Паездка ў Оксфард аўтобусам зойме ў вас 20 хвілін.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wyjazd, ~u

м.

1. выезд; ад’езд;

2. паездка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

«ИЛЛЮСТРА́ЦИЯ»,

часопіс. Выдаваўся ў 1858—63 у Пецярбургу на рус. мове штотыднёва. Меў падзагаловак «Всемирное обозрение». Змяшчаў матэрыялы грамадска-паліт. тэматыкі, літ. творы. Пастаянным супрацоўнікам «И.» быў бел. пісьменнік і этнограф П.М.Шпілеўскі, які вёў у гэтым выданні рубрыку «Дзённік знаёмага чалавека» (1858—61). Сярод яго матэрыялаў пра Беларусь «Заходнярускія нарысы» (1858—59), «Паездка ў заходнія губерні» (1860).

Літ.:

Кузняева С.А. Русская дореволюционная печать и советское литературоведение о Павле Шпилевском // Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиогр. Мн., 1981.

С.​А.​Кузняева.

т. 7, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЕРНАНДЭ́ЛЬ [Fernandel, сапр. Фернан Кантандэн (Contandin); 8.5.1903, г. Марсель, Францыя — 26.2.1971],

французскі акцёр. Працаваў на эстрадзе, з 1931 у кіно. Вядомасць атрымаў як камед. акцёр у фільмах «Забавы эскадрона» (1932), «Сезар» (1936), «Францыск I» (1937), «Казімір» (1950), «Алі-Баба і сорак разбойнікаў» (1954) і інш. Майстэрства гратэскнага камізму, пераходу ад фарса да драмы выявілася ў фільмах «Бальная запісная кніжка» (1937), «Чырвоная гасцініца» (1951), «Закон ёсць закон» (1958), «Д’ябал і дзесяць запаветаў» (1962), серыі фільмаў пра Дона Каміла, меладраме «Паездка бацькі» (1966) і інш.

т. 16, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

journey

[ˈdʒɜ:rni]

1.

n., pl. -neys

падаро́жжа n., пае́здка f.

2.

v.i.

падаро́жнічаць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

СУКО́ЎСКІ Эраст, бел. мастак 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Жыў у Мінску. Верагодна, вучыўся ў Пецярбургскай АМ. Працаваў пераважна ў акварэлі, пісаў жанравыя кампазіцыі, пейзажы. Стаяў на пазіцыях крытычнага рэалізму, што найб. выявілася ў творах «Сям’я цесляроў», «Апраўданая», «Асуджаны», «З прашэннем», «Бедны, але высакародны чалавек», «Жабракі». Аўтар пейзажаў «Дарога ў палескіх балотах у завіруху», «Зімовая дарога па рацэ на Палессі», «Раніцай на пароме», «Сядзіба ў Пінскіх балотах», «Па дарозе на возера Свіцязь», «Мора ў Остэндзе», жанравых кампазіцый «Паляўнічая тройка», «Паляўнічыя з хартамі», «Паездка цугам», «Местачковы аркестр» (1911) і інш.

т. 15, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Перагі́ ’паездка гасцей маладой да маладога, пярэзвы’ (ганц., Сл. ПЗБ), беласт. піро́гі ’частаванне праз тыдзень пасля вяселля’ (там жа). Да піро́г (гл.). Параўн. польск. pierogi ’варэнікі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)