СТАБІЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. stabilis устойлівы, пастаянны),
прывядзенне чаго-н. ва ўстойлівы стан і падтрымка гэтага стану на вызначаным узроўні; забеспячэнне пастаянства якіх-н. велічынь; працэсаў, уласцівасцей. Напр., стабілізацыя палімераў, стабілізацыя частаты, С. палітычных адносін і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Спасо́б’е ‘дапамога’ (Шат.), ‘пенсія’ (Янк., Мат. Гом.). З рус.посо́бие ‘дапамога’; параўн. посо́ба ‘дапамога, падтрымка’ (Нас.). З выразу *ро sobě (гл. сябе); гл. Фасмер, 3, 340.
a few words of encouragement не́калькі слоў заахво́чвання
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
stimulation[ˌstɪmjəˈleɪʃn]n.
1. стымуля́цыя, узбуджэ́нне
2. заахво́чванне, падтры́мка (пахвалой, узнагародай і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КЛУ́БНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ,
самастойныя культ.-асв. ўстановы, якія дзейнічаюць у сферы вольнага часу людзей з мэтай стварэння спрыяльных умоў для адпачынку, развіцця творчых здольнасцей, задавальнення культ. запатрабаванняў розных груп насельніцтва. Тыпы К.у. вызначаюцца ў залежнасці ад асн. кірункаў дзейнасці. Бываюць аднапрофільныя і шматпрофільныя. Да К.у. належаць клубы, дамы, цэнтры і палацы культуры — сельскія, гар., занальныя, раённыя, абл., рэсп., прамысл. прадпрыемстваў, дзярж. устаноў, грамадскіх арг-цый, навуч. устаноў, аўтаклубы, плаваючыя культбазы (перасоўныя К.ў.) і інш.Асн. задачы К.у.: зберажэнне і развіццё традыцый нац. культуры; развіццё самадзейнай маст. творчасці; раскрыццё і падтрымка творчых індывідуальнасцей і талентаў; садзейнічанне самаадукацыі ў галіне л-ры, мастацтва, гісторыі і інш.; стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальна-творчага патэнцыялу і павышэння духоўнасці чалавека; падтрымка творчых ініцыятыў аматарскіх аб’яднанняў, клубаў і інш.
У Беларусі на 1.1.1997 каля 5 тыс. К.у., у т. л. ў сістэме Мін-ва культуры 4246, з іх 3273 у вёсцы.