З’ю́дзіць ’успудзіць, сагнаць з месца, падбухторыць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.съюта́жить, съюртить ’сагнаць, ссыпаць у кучу’ (Даль). Гл. юдзіць ’зводзіць; павучаць, падказваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Настрапалі́ць ’падвучыць, падбухторыць’ (навагр., Жыв. сл.; слонім., Нар. лекс.; стаўбц., З нар. сл., Яўс., Юрч.), ’настроіць супраць каго-небудзь’ (навагр., Нар. словатв.), рус.настропали́ть ’навучыць’, ’настроіць супраць каго-небудзь’, ’наладзіць, падрыхтаваць’, настропи́ть ’падгаварыць, падбухторыць’. Няясна; магчыма, роднаснае да рус.стропота ’крывізна; ілжывасць’, строптивый (< ц.-слав.), якое Фасмер (3, 782) звязвае чаргаваннем галосных са струп. Звяртае на сябе ўвагу фармальнае падабенства з балг.стропо́ля ’зваліць, разбурыць’, якое можа быць цалкам выпадковым (параўн. тропо́ля ’стукаць’); аднак параўн. уз‑бу́рыць ’падбухторыць, падбіць’. З улікам рус.настропи́ть не выключана сувязь са строп ’вільчык’, стропкі ’стромы, круты’, рус.стропи́ла ’кроквы’, зыходнае значэнне пры гэтым было б ’натапырыць, наставіць’, адкуль ’настроіць супраць’, нарашчэнне ‑ал‑ (‑ол‑) мела б узмацняльны характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падкураваць ’пад’юдзіць, падбухторыць да чаго-н.’ (Федар. VII). Да курыць. Развіццё семантыкі, відаць, праз ужыванне гэтага дзеяслова ў пчалярскай практыцы: падкурыць (пчол) ’выгнаць з вулля, каб ляцелі шукаць нектар’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
stir up
а) падыма́ць да дзе́йнасьці, наво́дзіць, заахво́чваць
б) выкліка́ць (сва́рку); падбухто́рваць
stir up a mutiny — падбухто́рыць да бу́нту
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
нацкава́ць
1. (сабакі г. д.) hétzen vt (накаго-н. auf A, gégen A);
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
справакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
1. Наўмысна выклікаць, падбухторыць каго‑н. на якія‑н. дзеянні, учынкі. Следчы хоча справакаваць «мяцежніка» на здраду.У. Калеснік.// Правакацыйнымі дзеяннямі выклікаць якое‑н. здарэнне. Справакаваць напад. □ Так, цяпер ужо ніхто не сумняваўся, што Злучаныя Штаты самі справакавалі вайну ў Індакітаі.Бажко.
2.Спец. Зрабіць правакацыю (у 3, 4 знач.). Справакаваць прыступ малярыі. Справакаваць усюды насення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Настрэ́нчыць ’настроіць (пастку)’ (Нас.), ’настроіць, падбухторыць, падгаварыць’ (ТС), ’нараіць’ (свісл., Сцяшк. Сл.; маст., Сл. ПЗБ), настрочыць ’падгаварыць’ (лід., Сцяшк. Сл.), укр.настренчити ’настроіць, узбудзіць’. Паводле Булыкі, ст.-бел.настренчити ’прапанаваць які-небудзь тавар’ (1692 г.) са ст.-польск.nastręczyć (Булыка, Лекс. запазыч., 83); адносна сучасных форм гл. Сл. ПЗБ, 184 (< польск.nastręczać ’рэкамендаваць’). Гл. страчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Навушча́ць ’падбухторваць’ (калінк., Арх. ГУ). Укр.науща́ти ’навучаць, настаўляць; падгаворваць, падбухторваць’, рус.науща́ть ’падбухторваць’; усе са спалучэння на+усти (Фасмер, 3, 49), гл. вуста, што добра відаць у формах закончанага трывання: ст.-рус.наустити, рус.наустить ’угаварыць, падбухторыць’, укр.наусти́ти ’падвучыць, падбухторыць’, семантычнае развіццё, відаць, ад ’пастаянна мець на вуснах’ — ’угаворваць’, як у рус.внушать ’намаўляць’, літаральна ’ўкладваць у вушы’. Не выключана сувязь з вуськаць ’падбухторваць; цкаваць’ (Яўс.), якое выводзяць з вусь, усь ’вокліч, якім нацкоўваюць сабак’ (што ў сваю чаргу з кусь ’тс’, гл. ЭСБМ, 2, 234) ці рус.науськать ’намовіць; паслаць’, якое Фасмер (там жа) лічыць расшырэннем з наустить; блізкасць беларускага і рускага слоў прымушае не пагадзіцца з апошнім меркаваннем, хутчэй за ўсё гэта другаснае збліжэнне, таксама як і збліжэнне з навучаць, што паўплывалі на семантыку слова. Роднаснае літ.äuscioti ’балбатаць, шаптаць’∼прасл.*ustjati, гл. Трубачоў, Проспект, 36; Мартынаў, Лекс. Палесся, 14.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
возмути́тьсов.
1.(вывести из себя) абуры́ць;
2.(побудить к восстанию) уст.падбухто́рыць, узбунтава́ць;
3.(вывести из состояния покоя) уст. узбуры́ць, пару́шыць (спако́й);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нацкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., кагонакаго-што, здадан.сказам і без дап.
1. Падахвоціць сабак да нападу на каго‑н. Нацкаваць зграю сабак на воўка. □ — Ты чаго? — прыўстаў Юрка. — На мяне Сцёпа Палкана нацкаваў... — усхліпваючы, прашаптаў Рыгорка. — Ледзь не парваў мяне...Курто.
2.перан.Разм.Падбухторыць да якіх‑н. варожых дзеянняў супроць каго‑н. Пан староста Наўроцкі, вядома, не ўспомніў, што нядаўна ксяндзы нацкавалі асаднікаў і мясцовую шляхту, каб адабраць царкву пад касцёл у адной вёсцы.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)