мезані́н

(іт. mezzanino)

няпоўны паверх, надбудаваны над цэнтральнай часткай жылога (звычайна невялікага) дома.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

палаві́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складае палавіну чаго‑н.; няпоўны. Палавінная цана.

2. Гіст. Заснаваны на аддачы палавіны ўраджаю ўласніку зямлі за карыстанне ёю. Палавінная арэнда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адры́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з асобных урыўкаў, які не складае цэлага; няпоўны, мала звязаны. Адрывачныя звесткі.

2. Які перапыняецца нечаканымі паўзамі, адрывісты. Адрывачныя фразы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мезані́н

(іт. mezzanino)

няпоўны паверх, пабудаваны над цэнтральнай часткай жылога (звычайна невялікага) дома.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

deficient [dɪˈfɪʃnt] adj. недастатко́вы, няпо́ўны; недаскана́лы;

a mentally/bodily deficient person асо́ба з абмежава́нымі разумо́вымі/фізі́чнымі магчы́масцямі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мезані́н, ‑а, м.

Няпоўны паверх, пабудаваны над сярэдзінай дома. Дом з мезанінам. □ Над ганкам — надбудова-мезанін, там пакойчык для каго з прыезджых ці для дачкі, як падрасце. Хадкевіч.

[Іт. mezzanino.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атэлекта́з

(ад гр. ateles = няпоўны + ektasis = расцягванне)

ападзенне лёгачнай тканкі пры адсутнасці ў альвеолах паветра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

part-time1 [ˌpɑ:tˈtaɪm] n. няпо́ўны працо́ўны дзень;

be on part-time быць заня́тым няпо́ўную ко́лькасць працо́ўных гадзі́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Мезані́нняпоўны паверх, пабудаваны над сярэдзінай дома’ (ТСБМ). З рус. мезанин, мезонин, якое праз франц. mezzanine з італ. mezzanino ’тс’ < mezzano ’сярэдні’ (Мацэнаўэр, LF, 10, 322; Фасмер, 2, 593 і 594; Крукоўскі, Уплыў, 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недабо́р, ‑у, м.

Няпоўны збор, набор каго‑, чаго‑н.; недабраная колькасць каго‑, чаго‑н. [Данілевіч] ведаў, як цяжка перажывала Мар’яка ў мінулым годзе недабор сямідзесяці цэнтнераў бульбы з гектара. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)