2.з інф.Няма месца (дзе можна было б што-н. зрабіць, размясціцца і пад.).
Схавацца н.
3.з інф. Неадкуль (што-н. узяць, атрымаць і пад.).
Н. было напіцца.
4. Невядома куды, кудысьці.
Сысці н. з дому.
5.Ужыв. ў выпадках, калі дакладна не вызначаецца час дзеяння.
Прыехалі н. к вечару.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЗАРА́ДУ ЗАХАВА́ННЯ ЗАКО́Н,
адзін з асн. законаў прыроды, паводле якога алгебраічная сума зарадаў электрычных замкнутай (эл. ізаляванай) сістэмы застаецца нязменнай пры любых працэсах унутры гэтай сістэмы. Устаноўлены ў 18 ст.
Адкрыццё электрона ў канцы 19 ст. і пратона ў пач. 20 ст. даказала, што эл. зарад звязаны з часціцамі (з’яўляецца іх унутранай уласцівасцю) і ёсць цэлы лік, кратны зараду элементарнаму. З.з.з. — вынік захавання колькасці часціц у тых працэсах, дзеняма іх узаемапераўтварэнняў. Напр., пры электрызацыі макраскапічных цел зараджаныя часціцы пераносяцца з аднаго цела на другое. У фізіцы элементарных часціц, для якой характэрна ўзаемапераўтварэнне часціц, нараджэнне «новай» часціцы суправаджаецца знікненнем «старой» з такім жа зарадам або нараджэннем яшчэ адной часціцы з зарадам процілеглага знака (напр., працэс нараджэння пары часціца—антычасціца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫФО́РЫУМ, трыфорый (позналац. triforium ад лац. tri- у складаных словах — тры + foris дзверы, уваход) у архітэктуры,
трохчасткавае аркаднае акно або арачны праём. Характэрны для зах.-еўрап. архітэктуры раманскага і гатычнага стыляў, дзе Т. таксама наз. ў культавых збудаваннях вузкія галерэі над бакавымі нефамі, адкрытыя ў цэнтральны трайнымі ці двайнымі арачнымі праёмамі; часам аркі Т. выконвалі толькі дэкар. функцыю (сцен за імі няма). Т.-вокны пашыраны ў 19 — пач. 20 ст. ў пабудовах стыляў несапраўднай готыкі, псеўдарус., мадэрн. Аздабляліся архівольтамі, вітражамі. Прасценкі паміж праёмамі Т. вырашаліся ў выглядзе невысокіх калон з базамі і ажурнымі капітэлямі. Часам завяршэнне Т. аздаблялася ляпной арнаментыкай. Матывы Т. выкарыстоўваліся і ў 1950-я г.
Трыфорыум.Трыфорыум на фасадзе касцёла Сымона і Алены (Чырвонага) у Мінску.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ШАПІТО́ (франц. chapiteau літар. — капітэль, каўпак),
часовае цыркавое памяшканне для дэманстрацыі спектакляў. Звычайна — купалападобны брызентавы шацёр, які нацягваецца з дапамогай розных мацаванняў на высокія мачты (формы) і бакавыя стойкі. Унутры Ш. знаходзяцца манеж, месцы для гледачоў, неабходныя тэхн. прыстасаванні і закулісная частка. Хутка збіраецца і разбіраецца. Прызначаны пераважна для раз’язнога абслугоўвання гледачоў (перасовачныя цыркі-Ш.). Стацыянарныя Ш. ствараюць у гарадах, дзеняма пастаянных цыркавых будынкаў, у садах, парках у летні перыяд (летнія цыркі-Ш.). Узніклі ў 1830-я г. (Летні цырк. Елісейскія палі, Парыж). Пашырыліся ў ЗША і інш. краінах свету. У Расіі першае Ш. адкрыта ў 1830 у Маскве, на Беларусі — у 1947 у Мінску, у 1950—60-я г. перасовачныя цыркі-Ш. працавалі ў Гомелі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
згі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Знікнуць, прапасці. Дзень няма козліка, другі няма, цэлы тыдзень няма. Мы ўжо так і падумалі, што ён згінуў назаўсёды.Брыль.// Перастаць існаваць у выніку разбурэння, знішчэння. Дзе была адна пустыня — Елкі ды бярозкі, — Поле будзе, пушча згіне, Стануць хаты, вёскі.Купала.// Загінуць, памерці. Лепей згінуць у змаганні за сваю волю, за права будаваць сваё жыццё па-свойму, чым прызнаць панскую ўладу і панскую волю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Нане́т ’зусім’: Звяліся ягады нанет (браг., калінк., З нар. сл.), ’зусім, нанішто’ (Бяльк.). З прыназоўнікавага спалучэння на і нет ’няма’ (гл.), дзе апошняе выступала ў якасці субстантываванага прыслоўя.