Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
трэ́скацца, ‑аецца; незак.
Утвараць, даваць трэшчыну, расколвацца. У сухмень, калі доўга не было дажджу, зямля на .. [сцяжыне] трэскалася, а ў непагадзь размоклы ад вільгаці глей угінаўся пад нагамі, злёгку падрыгваў.Навуменка.Зіма асцярожна пакіне белую байкавую коўдру на жытнюю рунь — не вымярзай, жытцо, не трэскайся, зямля.Ермаловіч./ Пра скуру рук, губ і пад. Ад .. [сонца] гарэла галава і смылелі шчокі, трэскаліся сухія вусны і сох у роце язык.Пташнікаў.// Разрывацца, лопацца. Пупышкі ліпы трэскаліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плю́та1 ’слата’, ’дождж са снегам’, ’непагадзь’, ’пляга’ (Сцяц.; Янк. БП; шчуч., дзятл., кобр., драг., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; Скарбы), ’ні то дождж, ні то снег’ (слонім., Нар. лекс.); ’слота’ (лях., зэльв., слонім., ЛА, 2). Ст.-бел.плюта ’непагадзь’ (1619 г.) са ст.-польск.pluta ’тс’, гэтаксама Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 4, 21) узводзіць сучасныя словы да польск.pluta, якое Брукнер (419) выводзіць (у якасці скарочанага) з pluskota, а Банькоўскі (2, 613) і Ластоўскі (Крывіч, 4, 1923) — з прасл.*pľuta < pluskać < *plʼuskati > бел.плюскаць/ (гл.) < і.-е.*pleu‑t‑a < *płeu‑ ’імжэць (пра дождж)’.
Плю́та3, плютьла ’нястрыманы на язык — нясе лухту, гаворыць не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ.plūota ’пляткар, паклёпнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Слакі́та, слокі́та ‘непагадзь, слота’ (івац., Нар. сл.). Відавочна, аднакарэннае з рус.сля́коть, асабліва параўн. рус.дыял.сляки́ша ‘слота’, ‑о‑, магчыма, пад уплывам слота (гл.). Мае паралелі ў серб.-харв.сле̏ка ‘марскі праліў’, польск.śląkwa ‘дажджлівае надвор’е, снег уперамешку з дажджом’, śląknąć ‘прамакаць’; слав. словы параўноўваюць з літ.sliñkti, slenkù ‘паўзці, выгінацца’, slankė ‘сыпучы пясок’, slinké, ‑éju ‘спаўзаць’ (гл. Фасмер, 3, 682).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НАРО́ДНАЯ МЕТЭАРАЛО́ГІЯ,
старажытная галіна нар. ведаў пра магчымае надвор’е ў бліжэйшы ці больш аддалены час. Выклікана неабходнасцю арыентавацца ў зменах стану надвор’я для аптымальнага вядзення гаспадаркі, земляробства. Прадказанні надвор’я засноўваліся на шматвяковым вопыце, назіральнасці, глыбокім веданні прыроды. Геагр. месцазнаходжанне, кліматычныя ўмовы і інш. вызначаюць характэрныя асаблівасці Н.м. ў розных народаў.
На Беларусі зыходнымі ў прадказанні надвор’я найчасцей былі каляндарныя святы, перыяды (адліга на Каляды — вясна будзе ранняя, а лета багатае). У прыкметах устанаўлівалася залежнасць характару надвор’я паміж асобнымі каляндарнымі днямі і перыядамі (калі перад Калядамі мароз і завіруха, то перад Вялікаднем будзе цёпла і ціха). Меркавалі пра будучае надвор’е таксама на падставе самаадчування чалавека, арганізм якога рэагаваў на змены атмасфернага ціску, набліжэнне ападкаў. Вял. колькасць метэаралагічных прагнозаў складаюць нар. павер’і, заснаваныя на назіраннях людзей за жывёльным светам, птушкамі, насякомымі (певень спявае ўвечары — будзе дождж ці адліга; калі пчолы з раніцы сядзяць у вуллі і гудуць, а мурашкі хаваюцца ў мурашніку — будзе дождж). Асаблівасці росту, цвіцення, выспявання пладоў розных раслін тлумачылі як прадказанне пэўных зрухаў у надвор’і, як прагноз на асаблівасці будучых пор года (напр., калі шмат баравікоў, то зіма будзе вельмі снежная). Прызнанымі арыенцірамі ў вызначэнні надвор’я лічыліся нябесныя свяцілы (сонца заходзіць у хмары — на дождж). Ад маладзікоў заўсёды чакалі атмасферных перамен. Уважлівае ўзіранне ў разнастайныя праявы навакольнага свету і ўменне ўлавіць іх прычынна-выніковую залежнасць дазволілі выпрацаваць цэлую сістэму ведаў у галіне Н. м. Пад увагу браліся таксама ўзаемасувязі атмасферных з’яў (чырвоныя воблакі пасля заходу сонца паказвалі на вецер). Прадказвалі надвор’е і па рэху: калі голас разлятаўся далёка, то чакалі пагоду, калі, наадварот, быў глухі — то непагадзь. Патрэба выклікаць тое ці інш. надвор’е нарадзіла ў свядомасці сялян комплекс магічных дзеянняў, рытуалаў (сыпалі мак у калодзеж, каб пайшоў дождж). Многія з нар. прыкмет знаходзяць у наш час навук. абгрунтаванне і ўзбагачаюць веды сучасных сіноптыкаў.
5. (пра надвор’е) sich áufklären, sich áufheitern; tóben vi (пра непагадзь)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гнілы́, ‑ая, ‑ое; ‑а.
1. Разбураны гніеннем; стары, збуцвелы, спарахнелы. Гнілое бервяно. Гнілы пень. Гнілыя яблыкі. □ Гнілая шалёўка не трымалася на цвіках і сыпалася ўніз спарахнелымі кавалкамі.Чорны.// Застаялы, затхлы (пра ваду, паветра і пад.). Гнілая вада. Гнілы пах. □ Ззаду застаўся доўгі і небяспечны шлях: пераправа праз гнілыя стаячыя рэкі, праз небяспечныя багны.Самуйлёнак.//перан. Хваравіты, слабы (пра чалавека). Хоць дзіцятка гніла, але бацьку міла.Прыказка.
3.перан. Састарэлы, непрыгодны, нездаровы. Гнілая тэорыя. □ Рукой пралетарскаю смелай Гнілы стары лад зруйнаваны.Купала.//узнач.наз.гніло́е, ‑ога, н. Аджытае, непрыгоднае. Мы скінеш з дарогі астаткі гнілога.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rough2[rʌf]adj.
1. няро́ўны; шурпа́ты;
rough hands шурпа́тыя ру́кі
2. прыблі́зны;
a rough estimate прыблі́зны каштары́с;
a rough idea прыблі́знае ўяўле́нне
3. няве́тлівы; бу́рны; разбушава́ны;
rough weatherне́пагадзь;
a rough game гру́бая гульня́
4. неапрацава́ны;
rough leather нявы́рабленая ску́ра
5. чарнавы́;
a ro ugh draft эскі́з;
a rough copy чарнаві́к
6. ця́жкі, непрые́мны;
He had a rough time. Яму прыйшлося крута.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)