◎ Паўшэ́да ’неадукаваны чалавек, хам’ (КЭС, лаг.). З польск.powszedni, powszedny ’звычайны, штодзённы, будзённы, ардынарны, неэлегантны, нявытанчаны’ ці са ст.-бел.повшед‑ ний, повшедный ’паўсядзённы’ (1552 г.), якое са ст.-польск.powszedni ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 194).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Няўзо́ра (неўзора) ’нелюдзь’, неўзбрысты ’нелюдзімы’ (Ян.), няўзоркі (невзоркій) ’які мае суровы погляд; слепаваты; неадукаваны’, няўзорысты (невзористый) ’змрочны; непрыгожы’, няўзорыца (невзорица) ’чалавек з непрыемным поглядам’ (Нас.). Да ўзірацца, збрыць (гл.), параўн. неўзгляд ’пануры чалавек, які не глядзіць у вочы’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цёмны, -ая, -ае.
1. Пазбаўлены святла, асвятлення.
Ц. пакой.
Цёмная ноч.
У хаце было цёмна (у знач.вык.).
2. Блізкі па колеры да чорнага.
Цёмная хмара.
Цёмныя вочы.
3.перан. Змрочны, пануры, невясёлы.
Цёмныя думкі.
На душы цёмна (у знач.вык.).
4.перан.Неадукаваны, невысокай культуры; адсталы.
Ц. чалавек.
5.перан. Які выклікае недавер, падазроны.
Цёмная асоба.
Цёмныя махінацыі.
Цёмнае мінулае.
6. Незразумелы, няясны, заблытаны.
Цёмнае пытанне.
7.у знач.наз.цёмная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Памяшканне для арыштаваных, карцар (уст.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мужурна́ ’поўны, тоўсты, здаровы’ (міёр., З нар. сл.), драг.мужурно, мужурнэ́ско ’грубы, нязграбны здаровы мужчына’. Да муж (гл.). Аб суфіксе ‑ур‑ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 174; ‑н‑о́ таксама надае экспрэсіўны характар, напр., драг.пічно́ ’вялікая, але халодная печ’. Аналагічна рус.‑л‑о́: мужло́ ’неадукаваны, грубы, некультурны чалавек’.
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
bookless
[ˈbʊkləs]
adj.
1) бяз кні́гі, бяз кні́гаў
A bookless house isn’t a real home — Дом бяз кні́гаў ня ёсьць сапра́ўдным до́мам
2) неасьве́чаны, неадукава́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Жлоб1 ’жолаб’ (смаргон., Шатал.). З польск.żłób (р. скл. żłoba) ’тс’. Зафіксавана ўжо ў 1589 г. жлобъ (Булыка, Запазыч., 114). Параўн. з поўнагалоссем жолаб.
Жлоб2 ’скнара’ (хойн., Шатал.). Рус.наварас.жло́ба ’тс’, рус., укр. прастамоўе жлоб ’скнара, эгаіст, упарты, неразвіты, цёмны чалавек’, польск.żłób ’цёмны, неразвіты, дурны чалавек’. Параўн. ідыш [žlob] ’правінцыял, дзеравеншчына, грубы, неадукаваны чалавек’, дзе слова, аднак, не этымалагізуецца надзейна. Параўн. яшчэ шалапут (гл.) з магчымасцю экспрэсіўнага азванчэння зычных і польск. непоўнагалоснай формай. Аднак у польск. адпаведная глухая форма, здаецца, адсутнічае, а іначай цяжка тлумачыць бел. форму. Перанос у польск.żłób ’жолаб, яслі’ на ’вясковец’ і далейшае развіццё значэння семантычна неверагодныя. Магчымасць сувязі з żłopać ’піць жадна і гучна’ (параўн. жлокаць): ’той, хто прагна п’е, есць з чвяканнем’ > ’скнара, неадукаваны чалавек’ не выключана, але і не мае дакладнага семантычнага і фармальнага пацвярджэння, хаця і зафіксавана польск.варш.żłopak ’п’яніца’ (Вечаркевіч, Słownik; Тувім, Słownik). Слова амаль не фіксавалася ва ўсх.-слав. лексікаграфіі, хаця вядома ў прастамоўі дастаткова шырока.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сляпа́к, слепака, м.
Разм.зневаж.
1. Сляпы чалавек. /уперан.ужыв.Бедны мы і цёмны, Ходзім слепакамі.Колас.А на фронце .. хто быў смелы? Не той, хто пер на ражон, як сляпак, а той, хто адолеў у сабе страх і рабіў, што трэба...Місько.
2.перан. Чалавек, які чаго‑н. не заўважае, якога ашукалі ў чым‑н. Не веру ў фокуснікаў цуды.., Што ў ход пускаюць хітра ўсюды Туман на цёмных слепакоў.Купала.// Цёмны, неадукаваны чалавек. — Вучыся, ёлуп, — зрывістым ад захаплення голасам крычаў Ржашэўскі. — Вучыся, сляпак! Вучыся, доўбня!Караткевіч.
3. Тое, што і сляпыш.
4. Тое, што і сляпень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)