Атро́дзя ’нашчадак, нашчадкі’ (Нас.). Рус.отродье, ст.-рус.отродие, отродъ, укр.відродок, славен.odrȏdek ’тс’. Утворана ад кораня ‑rod‑ конфіксам *ot‑ — ‑ьje ці ад дзеяслова отродити суфіксам ‑ие.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мула́т
(ісп. mulato, ад ар. muvallad = нечыстакроўны араб)
нашчадак ад шлюбу белых і неграў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
меты́с
(фр. métis, ад лац. mixtus = змешаны)
нашчадак ад шлюбу прадстаўнікоў розных рас.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Ábsprösslingm -s, -e
1) нашча́дак, ато́жылак
2) бат. па́растак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Выпло́д ’нашчадак, атожылак’ (Нас.), вы́плад ’тс’ (Гарэц.), выпло́д ’парода, племя’ (Бяльк.), вы́плад ’вынішчэнне, вывядзенне (асабліва дробных жывёлін і насякомых)’ (КЭС). Чэш.výplod ’дзеянне па дзеяслову vyploditi’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне да выпладзіць (гл. пладзіць).
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Áusläuferm -s, -
1) пасы́льны
2) сучо́к, па́растак (расліны)
3) нашча́дак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КЛОН (ад грэч. klōn галіна, парастак, нашчадак),
сукупнасць клетак або асобін, што паходзяць ад агульнага продка ў выніку бясполага размнажэння. Аснова ўтварэння К. — мітоз (у бактэрый — простае дзяленне): генетычная інфармацыя падзяляецца пароўну паміж мацярынскімі і даччынымі клеткамі. У мікрабіялогіі К. — патомкі адной клеткі. У селекцыі раслін К. — патомкі адной расліны, расплоджаныя атожылкамі, чаранкамі, цыбулінамі, карэнішчамі і інш. яе часткамі. Новы метад атрымання К. раслін (напр., новы сорт бульбы) — вырошчванне іх з адной клеткі з дапамогай клетачнай культуры. Выкарыстоўваецца ў біялогіі, медыцыне, харч., хім. і мікрабіял. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Sprossm -es, -e і -en
1) бат. па́растак
2) пато́мак, нашча́дак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАНДАРЭ́НКА (Валерый Мікалаевіч) (н. 1.1.1946, в. Малая Сазанка Амурскай вобл., Расія),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага ў Маскве (1967). З 1975 у Рускім драм. т-ры Беларусі. Увасобленыя ім вобразы вызначаюцца паглыбленым псіхалагізмам, адметнай выканаўчай манерай: Гужа («Знак бяды» паводле В.Быкава), Азазэла («Майстры» А.Дударава паводле М.Булгакава), Косач («Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча), Салёны («Тры сястры» А.Чэхава), Клаўдзій, Макдуф («Гамлет», «Макбет» У.Шэкспіра), Мэкі-Нож («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Крыспэн («Адзіны нашчадак» Ж.Ф.Рэньяра) і інш. Здымаецца ў кіно.