Смалі́ца: лезці смаліцай ‘неадчэпна, напорыста, настойліва, нахабна лезці’ (Скарбы). Да смала1 (гл.), параўн. прычапіўся, як смала ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
яві́цца, яўлюся, явішся, явіцца; зак.
Разм. Прыйсці куды‑н., з’явіцца дзе‑н. Пайшоў сам Ксавэр Блецька. Ён смела і нахабна явіўся да Гальваса і адразу прыступіў да справы.Чорны.Заўтра табе трэба явіцца ў райвыканком.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папраша́йніцтва, ‑а, н.
1. Занятак папрашайкі; папрашайнічанне. Высокі, з доўгай скудлачанай сівай барадою дзед у цёмных акулярах, абвешаны торбамі, другі дзень цягаўся з хлопчыкам-павадыром гадоў дзесяці за абозам і нахабна прыставаў з папрашайніцтвам.Машара.
2. Выпрошванне чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
saucy
[ˈsɔsi]
adj.
1) непачці́вы, наха́бна-задзі́рысты
2) згра́бны, фарсі́сты
a saucy hat — фарсі́сты капялю́ш
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Арэ́птам ’раптоўна, нахабна, нястрымна’ (Янк. Мат.). Магчыма, у выніку кантамінацыі раптам з рус.рети́вый ці літ.répti ’хапаць’ або ў выніку нерэгулярных фанетычных змен. Пачатковае а‑ пратэтычнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
cham
м. хам;
robić co na ~a — рабіць штонахабна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Наха́лам ’нахабна, бесцырымонна’ (Сл. ПЗБ), ’нахабна, назойліва’ (ТС), сюды ж наха́льны ’вялікі, моцны’: дажджэ́ наха́льныя (Сл. ПЗБ), наха́лны ’нахабны’, наха́льніца ’празмерна цікаўная асоба, назола’ (ТС), рус.наха́л ’зб. няпрошаныя госці; нахабнік’, нахал делать ’паводзіць сябе нахабна’, нахальный ’нахабны; дармавы’; ’гвалтоўны’: нахальная смерть (смал., СРНГ). Значэнні і формы, прадстаўленыя ў рускіх і беларускіх словах, прымушаюць звязаць з рус.ха́лко ’хутка, паспешна; моцна’, халовой ’танны, дурны, недарэчны’, хал ’дарэмшчына’, ха́лкать ’прагна глытаць’, да якіх належаць таксама бел.аха́лкам ’не перажоўваючы, вялікімі кускамі (есці)’, ха́лкаць экспр. ’есці’, халькам ’абы-як’, што, відаць, гукапераймальнага паходжання. Развіццё значэнняў, як у на́глы (гл.), параўн. рус.нага́л ’заклік, крык ці песня ў такт працы’; у сувязі з гэтым наўрад ці звязана з *xoloto (параўн. Фасмер, 3, 50; з л-рай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фато́граф, ‑а, м.
Той, хто прафесіянальна займаецца фатаграфаваннем. Тутэйшы фатограф .. быў невялікі майстар: на адной фатаграфіі чалавек выйшаў з нейкім пагнутым носам.Чорны.Першакурсніца Люда Нагорная, яшчэ ўсё просценькая вясковая дзяўчына, прыплюшчыла вочы, бо вельмі ветлівы фатограф даволі нахабна біў ёй у твар святлом.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прысляпі́ць (прысьляпі́ць) ’прываражыць, прычараваць’ (пух., З нар. сл.), прысляпі́цца ’прыстаць, прычапіцца’ (Жд., Мат. Гом.; люб., Жыв. НС). Да ляпіцца, ліпнуць (гл.) пад уплывам фразеалагізма сляпіцаю лезці (у вочы) ’нахабна, назойліва лезці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
whopper[ˈwɒpə]n.infml
1. грама́дзіна; страшы́дла;
The fisherman has caught a whopper. Рыбак злавіў велічэзную рыбіну.
2. страшэ́нная хлусня́;
She is telling a real whopper. Яна нахабна хлусіць.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)