Перабі́ра ’жывёла, якая дрэнна есць корм’ (Мат. Гом.), перэбі́ра ’пераборлівы, наравісты, капрызны’ (палес., КЭС). Да перабіра́ць (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑а са значэннем ’дзеючая асоба’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
restive
[ˈrestɪv]
adj.
1) няўсе́длівы, няўры́мсьлівы
2) упа́рты, упо́рлівы; непаслухмя́ны
3) нараві́сты(пра каня́)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
капры́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Свавольны, наравісты, з капрызамі. Капрызнае дзіця. Капрызны чалавек.// Які выражае капрыз. Капрызны голас. Капрызны твар. □ [Акушэрка] сустракала Сяргея больш стрымана, крывячы ў ледзь прыкметнай усмешцы.. капрызны маленькі рот.Сіўцоў.
2.перан. Поўны нечаканых перамен, выпадковасцей; няўстойлівы. Капрызны лёс. Капрызнае надвор’е. □ Нёман стромкі, капрызны, а па ім — плыты, бясконца плыты...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Псо́та ’шкода; свавольства’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), ’шкода’ (Сіг.), ’пястун; наравісты, пераборлівы’ (Клім.), ст.-бел.псота ’выхадка, свавольства’. Укр.псо́та ’бядота, бяда, галеча, нястача’; ’дрэннае надвор’е’, ’лаянка’. З польск.psota, psocić ад pies, першапачаткова ’гайняваць; аддавацца распусце’ (Банькоўскі, 2, 957).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
schránkenlos
1.a
1) бязме́жны
2) нястры́мны; распу́сны, нараві́сты, капры́зны
2.adv без упы́ну
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
при́дурьж., разг./с при́дурью а) (глуповатый) прыдуркава́ты; б) (с причудами, со странностями) дзіва́к, -ка́м.; в) (норовистый — о лошади)нараві́сты.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Раскабо́іна ’свавольнік, гарэза’ (Юрч.). Няясна. Магчыма звязана з прасл.*kobъ, *kobiti, *koběniti (sę) ’быць упартым, супрацівіцца’, параўн. рус.дыял.ко́бый ’чалавек з дрэнным характарам, наравісты’, ко́биться ’паводзіць сябе неспакойна’, ко́бень ’той, хто ўпарціцца, не слухаецца’, гл. ЭССЯ, 10, 88, 92, 101. Прыстаўка можа мець узмацняльнае значэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарпа́н ’дзікі конь, які вадзіўся ў Еўропе і быў вынішчаны ў канцы XIX ст.’ (ТСБМ). Праз рус.тарпа́н з кірг.тарпан ’дзікі конь; конь, які не церпіць на сабе вершніка’, роднаснага да казах.тарпан ’наравісты конь’, тарпы ’біць пярэднімі нагамі’ (Фасмер, 4, 24; ЕСУМ, 5, 524).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Mäklerm -s, -
1.гл. Makler
2.у знач.наз.м. р. перабо́рлівы, нараві́сты, прыдзі́рлівы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)