змо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змоўк, ‑ла; зак.

1. Перастаць раздавацца, сціхнуць (пра гукі). Песня змоўкла. □ Змоўкла музыка ў гарадскім парку. Хадкевіч. Гоман працы змоўк у полі, Сціхлі гукі за ракой. Гілевіч.

2. Перастаць гаварыць, крычаць, пець і пад.; замоўкнуць, заціхнуць. Мікіта Мінавіч на хвіліну змоўк і зноў абвёў усіх спакойным поглядам. Кулакоўскі. Недзе далёка зноў закукавала зязюля і адразу змоўкла. В. Вольскі. / Пра музычны інструмент, радыё, тэлефон і пад. Ужо і радыё змоўкла, але сама [Маша] ніяк не магла заснуць. Гроднеў. // Спыніць стральбу (пра агнястрэльную зброю). Кулямёт змоўк. □ Самаходка тым часам змоўкла, затое ротныя мінамёты пачалі біць раз-поразу. Кулакоўскі. // Перастаць напаўняцца гукамі, гоманам і пад. Неяк нечакана змоўкла вёска, не чуваць было ні галасоў, ні шуму машын. Шамякін. Не інакш, як перад наступленнем Змоўкла франтавая паласа. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сы́ты ’які не адчувае голаду’, ’укормлены, тлусты’ (ТСБМ, Нас., Ласт., ТС, Сл. ПЗБ), ’негалодны’ (Байк. і Некр.), ’тлусты, адкормлены’ (Касп., Пятк. 2, Мат. Гом., Нар. лекс., Сл. Брэс., Сцяшк., З нар. сл.), ’гладкі, тлусты’ (Жыв. НС), сы́тны ’сыты’ (ТС), сыць ’корм, страва, ежа; пажыўнасць’ (Ласт.), ’сытасць; укормленасць’ (Нас., Бяльк.), сы́ціць ’карміць, насычаць’. Укр. си́тий, рус. сы́тый, стараж.-рус. сы́тъ(и), польск. syty, в.-луж., н.-луж. syty, чэш. sytý, славен. sýty, серб.-харв. си̏т, славен. sit, балг., макед. сит ’тс’, ст.-слав. сытъ ’сыты’. Прасл. *sytъ, відаць, роднаснае літ. sótus ’сыты, багаты, сытны’, лат. sats ’сытны’, ст.-прус. sātuinei ’насычаеш’, лац. satis ’досыць’, гоц. sōpa ’сыты’, ст.-в.-ням. sat ’сыты’, грэч. άατος ’ненасытны’ (Траўтман, 250; Мюленбах-Эндзелін, 3, 809; Вальдэ-Гофман, 2, 481; Покарны, 876), аднак пры гэтым цяжка патлумачыць адрозненні ў вакалізме. Іншыя даследчыкі ў сувязі з гэтым збліжаюць *sytъ са ст.-інд. çávas ’сіла, моц’, авест. sava‑ ’тс’, сюды ж ст.-інд. çū́ras ’моцны’, авест. sura‑ ’тс’, грэч. κυρος ’сіла, моц’ (Зубаты, LF, 28, 89; Фрэнкель, JF, 50, 7 і наст.). Борысь (590) узводзіць да дзеепрыметніка і.-е. *sū‑to‑ ’напоўнены, поўны’, што да і.-е. *seu̯‑напаўняцца’, параўн. хец. sumai ’напаўняе’, гл. таксама Бязлай, 3, 238–239. Абмеркаванне іншых версій гл. Фасмер, 3, 821; ЕСУМ, 5, 245; Глухак, 550.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

schwllen*

1. vi (s)

1) пу́хнуць, ацяка́ць; надува́цца надзіма́цца (пра шчокі, жылы);

ein schwllender Mund пу́хлы рот

2) набрыня́ць (пра пупышкі)

3) прыбыва́ць (аб вадзе)

4) перан. напаўня́цца;

das Herz schwoll vor Begisterung сэ́рца напо́ўнілася захапле́ннем

2. vt надзіма́ць, раздзіма́ць (ветразі і г.д.);

ihm schwillt der Kamm разм. ён петушы́цца хо́дзіць пе́ўнем

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

swell

[swel]

1.

v.i. swelled, swelled or swollen, swelling

1) пу́хнуць, распуха́ць, апуха́ць

His cheek is swollen — У яго́ напу́хла шчака́

2) падыхо́дзіць, падыма́цца, рабі́цца бо́льшым

The river is swollen by rain — Вада́ ў рэ́чцы падняла́ся пасьля́ дажджу́

3) нараста́ць, мацне́ць, узраста́ць (пра гук, го́ман)

4) Figur. напаўня́цца

to swell with pride — напо́ўніцца го́нарам

5) Figur. надзіма́цца, фанабэ́рыцца

2.

n.

1) апу́хласьць f.; распу́хлае ме́сца

2) нараста́ньне, падыма́ньне, мацне́ньне n.

3) узбурэ́ньне n.о́ра)

3.

adj., informal

шыко́ўны; Sl. фа́йны

He is a swell guy — Ён фа́йны хлапе́ц

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fill

[fɪl]

1.

v.t.

1) напаўня́ць; запаўня́ць а́лю, час)

The crowd filled the hall — Нато́ўп запо́ўніў за́лю

2) задаво́льваць (сма́гу, патрэ́бы); кармі́ць

3) выко́нваць замо́вы (прадпіса́ньне ле́кара)

4) плямбава́ць (зуб)

5) займа́ць (паса́ду, стано́вішча)

to fill a diplomatic post — займа́ць дыпляматы́чную паса́ду

6) рыхтава́ць лек (паво́дле рэцэ́пту)

7) (пра ве́цер) надзіма́ць е́тразі)

8) засыпа́ць; закіда́ць (я́му, роў пяско́м)

9) фальшава́ць, падрабля́ць

2.

v.i.

напаўня́цца, запаўня́цца

3.

n.

1) дастатко́вая ко́лькасьць

one’s fill — удо́сыць, уво́лю

to eat (to drink, weep) one’s fill — нае́сьціся (напі́цца, напла́кацца) удо́сыць, уво́лю

2) жвір -у m., каме́ньне (для засыпа́ньня)

- fill in

- fill in the time

- fill out

- fill up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

well

I [wel]

1.

adv. better, best

1) до́бра

The job was well done — Пра́ца была́ до́бра вы́кананая

Shake well before using — До́бра ўзбо́ўтайце пе́рад ужыва́ньнем

2) шмат; далёка

He is well past forty — Яму́ далёка за со́рак

3) у сапра́ўднасьці

I couldn’t very well refuse — У сапра́ўднасьці я ня мо́г адмо́віць

2.

adj.

1) до́бры, пра́вільны, у пара́дку

All is quite well with me — У мяне́ ўсё ў пара́дку

2) здаро́вы

I am very well — Я чу́юся зусі́м здаро́вым; Я ма́юся до́бра

3.

interj.

ну (выража́е зьдзіўле́ньне, зго́ду)

Well! Well! Here’s John — Ну і ну! Вось і Янка

Well, I’m not sure — Ну, я ня пэ́ўны

Well, what next? — Ну, а што дале́й?

- as well

- as well as

- do well

- get well

II [wel]

1.

n.

1) кало́дзеж -а m., сту́дня f.

2) сьвідраві́на f.

3) крыні́ца f.; жарало́ n.

4) пралёт е́сьвіцы); ша́хтавы або́ лі́фтавы ствол

2.

v.i.

1) біць крыні́цай, хлы́нуць

2) наліва́цца, напаўня́цца

Tears welled up in her eyes — Ейныя во́чы напо́ўніліся сьлязьмі́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)