sich ~ und stréckenнамага́цца з усіх сіл; вылу́звацца са ску́ры
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
трапята́цца, ‑пячуся, ‑печашся, ‑пачацца; незак.
1. Тое, што і трапятаць (у 1, 2 знач.). Пушысты звярок трапятаўся ў яго руках, бо хлапец, мусіць, душыў яго за горла.Самуйлёнак.У руках [Нічыпар] нёс кацялок з плоткамі. Яны трапяталіся ў вадзе, плёхаліся, як малыя дзеці.Баранавых.
2.перан. Старацца, намагацца рабіць што‑н. [Карызна] трапечацца, напінаецца ў адчайных патугах, і яму часам нібы ўдаецца на момант расхінуць праклятае вязьмо.Зарэцкі.// Супраціўляцца. Глядзіць Грамабой, як нудзіцца Яначка .. Няхай натоміцца Яначка, лягчэй тады Грамабою будзе ўзяць яго сваімі заграбастымі рукамі. Не так трапятацца будзе.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жу́мрыць ’хрупаць (есці)’ (КСТ), кобр.жо́мраты ’павольна есці, жаваць’ (Жыв. сл., 100). Рус.перм., свярдл.жумрить ’жаваць’, укр.жу́мрити, жу́мрати ’есці’ (Грынч.), н.-луж.žumliś ’цяжка жаваць, мямліць’, в.-луж.žumlić ’гаварыць у нос, мямліць’, уст. ’намагацца перажаваць’ (Пфуль). Параўн. серб.-харв.жумо́рити, жубо̀рити і жу̏борити ’рабіць невялікі шум, ціха і няясна гаварыць’, шумо̀рити, шу̀морити ’шамацець’, славен.šumoréti, šumréti ’тс’. Элемент жу‑ суадносіцца, верагодна, з жав‑ у жаваць (гл.) < *žev‑ < і.-е.*g(i̯)eu‑. Далейшыя часткі кораня (м, р) няясныя. Параўн. жупарыць, жабанець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кажу́рыцца ’хвалявацца’ (хойн., Мат. Гом.). Можна параўнаць з рус.дыял. формамі кожуриться ’маршчыніцца, жабіцца’ (усх., паводле Даля), валаг. ’натужвацца, напружвацца’, пск., асташ., цвяр. ’скупіцца, скнарнічаць’. Дзеяслоў ад кожура ’скура’ першапачаткова ’станавіцца падобным на лупіны’. Параўн. яшчэ рус.кожилиться, кожалиться ’намагацца, напружвацца’, ’скупіцца’, якія, магчыма, не без уплыву жалиться ’пяцца, натужвацца’, параўн. перм.кожила ’скнара’ і рус.жила ’тс’ і інш. Вышэй прыведзеныя прыклады памяншаюць надзейнасць магчымага варыянта этымалогіі, паводле якога кажурыцца ’хвалявацца’ ад журыцца ’смуткаваць’ з прэфармантам ko‑, а рус.кожилиться < жилиться аналагічным спосабам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́згаць ‘тузаць, цягаць’ (Ласт., Сцяшк. Сл., Стома Сл.; смарг., Сл. ПЗБ), ту́зґыць, тузґы́ць ‘тузаць’ (мёрск., Нар. сл.), тузгану́ць ‘пацягнуць’ (Стома Сл.), ‘рэзка пацягнуць, ірвануць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ту́згацца ‘важдацца, намагацца нешта зрабіць’ (Рэг. сл. Віц.). Параўн. рус.валаг.ту́згать ‘біць, калаціць’ (СРНГ), апошняе паводле лінгвагеаграфічнай характарыстыкі пярэчыць меркаванню Саўкі (Запісы, 1999, 23, 57) пра запазычанне слова з літоўскай мовы (параўн. літ.tūzgė́ti ‘ляскаць, шчоўкаць’), што пацвярджае анаматапеічны характар лексемы. Сюды ж тузґані́на ‘тузаніна’ (мёрск., Нар. словатв.), тузганы ‘які тузаецца, торгаецца’ (У. Дубоўка, гл. Каўрус, Словаклад).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віхла́1 ’аб чалавеку рухавым, энергічным, у якога хутка ідзе работа’ (Бір. Дзярж., З нар. сл.). Да віхаць ’хістацца’, віхляць’, завіхацца ’спяшаць, намагацца рабіць што-небудзь’. Параўн. польск.wichlacz ’махляр, падманшчык’; ’рухавы чалавек’.
Віхла2 ’лаза, вярба, Salix L.’ карэліц., свісл. (Весці АН БССР, 1969, 4, 124). Ад віхаць, віхацца ’качацца, хістацца, як, напрыклад, польск.wikło, wikła ад wikłać ’віхаць’. Далей яно звязана з віць (Брукнер, 613). Націск на канчатку ў назвах дрэў (асіна́, альшына́, характэрны для гэтых гаворак (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 124).