1. Вострая частка рэжучай ці сякучай прылады. Лязо нажа. Лязо касы. □ Вочы Змітрака блішчалі, жылістыя рукі, паабдзіраныя ламаччам, дрыжалі, дакранаючыся да ляза сякеры.Бажко.
2.Разм. Тонкая стальная пласцінка для брыцця з двума завостранымі краямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяржа́нне, ‑я, н.
Ручка якой‑н. прылады (лапаты, малатка, нажа і пад.). З дальняга кутка.. выйшла кабета, з дзеркачом на доўгім дзяржанні ў адной руцэ і бляшаным шуфлікам — у другой.Дуброўскі.— Міша Расолька зламаў дзяржанне матыкі і не працуе.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тыльё ‘тупы бок касы’ (Чуд.), ‘тыльная частка нажа’ (ТС), тыллё ‘лязо нажа’ (Касп., Мат. Маг.) — адносна апошняга Станкевіч мяркуе, што гэта старана, процілеглая лязу (Стан., 1173), аднак фіксацыя ў розных населеных пунктах пярэчыць гэтаму меркаванню. Да тыл (гл.); змена семантыкі, магчыма, звязана з мясцовай трансфармацыяй зыходнага слова ў дыял.тул, гл. Сюды ж памянш.-ласк. ты́льечко ‘паркан’ (Доўн.-Зап., Пін.), параўн. тыльна сцяна ‘глухая сцяна з цэлых бярвёнаў, прасла’ (ЛА, 4), магчыма, першапачаткова ад тын, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мастыхі́н
(іт. mestichino, ад гр. mastiche = смала)
тонкая стальная пласцінка ў выглядзе лапатачкі ці нажа для расцірання фарбаў, нанясення грунту, згладжвання мазкоў на карціне ў алейным жывапісе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ту́пасцьж.
1. (нажаі г. д.) Stúmpfheit f -;
2. (неўразумеласць) Stúmpfsinn m -(e)s; Stúmpfsinnigkeit f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адлама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., што і чаго.
Зламаўшы, аддзяліць частку ад цэлага. Васіль нахіліўся.. і адламаў галінку з вясёлымі кучаравымі коцікамі.Шамякін.// Аддзяліць без нажа кавалак чаго‑н. [Алесь] адламаў хлеба, узяў гурок і са смакам закусіў.Чарнышэвіч.// Адбіць, адкрышыць. Адламаць кавалак пароды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́бля, ‑і, ж.
Прылада ў выглядзе нажа з ручкамі па канцах для стругання начарна або здзірання кары з бярвення; струг. Каля стальмашні чалавек дзесяць цесляроў акорвалі скоблямі слупы для электралініі.Паслядовіч.[Настаўнік:] — Што гэта ў цябе, хлопчык? [Міхаська:] — А гэта скобля, жэрдзе скабліць.Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
haft
[hæft]
n.
1) ру́чка f., тро́нак -ка m. (нажа́, відэ́льца); дзяржа́ньне n.
2) эфэ́с -а m. (ша́блі, мяча́)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
банды́цкі, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы бандыту (бандытам). Бандыцкай душы Не прыкрыеш адзеннем, Яна прабівацца кінжаламі будзе.Броўка.// Які належыць бандыту (бандытам). З Нью-Йорка трэск сухі ў эфіры глухне, Як востры ўдар бандыцкага нажа...Аўрамчык.// Які складаецца з бандытаў. На пясчаным узгорку паказаўся бандыцкі ланцуг.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Рмн.‑пак. Металічны шпень з шырокай галоўкай на адным канцы, прызначаны для змацавання металічных частак чаго‑н. На зашмальцаваных тронках нажа ярка вызначалася жоўтыя заклёпкі накшталт рыбіных вачэй.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)