Натапы́рыць ’падняць, расставіўшы, пер’е; пышна адзецца’ (Нас.), ’настаражыць вушы; наставіць шэрсць, расставіць пер’е з перапуду, ад дажджу і пад.; растапырыць, ускалмаціць’ (Гарэц.), натопу́рыць ’наставіць, прыўзняць’ (ТС), натапы́рыцца, натупы́рыцца ’распусціць пер’е; надзьмуцца, разгневацца’ (Нас., Сл. ПЗБ; Ян.), натопу́рыцца ’тс’ (ТС), рус.натопы́рить ’падняць, паставіць дыбам пер’е, шэрсць; наставіць вушы; надуцца; пышна адзецца’, натопы́риться ’напыжыцца, ашчацініцца; надуцца, зазлаваць’, польск.дыял.natoperzyć, natoperzyć się ’тс’; сюды ж, відаць, і балг.дыял.натопо́ра, натопо́рвам ’паднімаць, задзіраць угору’. Паводле Пятлёвай (Этимология–1984, 200), на‑то‑пырить, на‑то‑пыриться пры параўнанні з на‑пыриться ’наткнуцца на што-небудзь вострае’ дазваляе вычляніць узмацняльны элемент ‑то‑, які ўяўляе сабой архаічны непрадуктыўны суфікс, параўн. смал.на‑то‑пы‑жить, на‑то‑пыжиться ’пышна апрануцца; ашчацініцца, прыняць ваяўнічы выгляд’; у такім разе да пы́рыць ’распіраць, пучыць’ (гл.). Аднак варыянты з іншым вакалізмам, якія сустракаюцца ў славянскіх мовах, параўн. прыведзеныя вышэй балгарскія словы і рус.дыял.топо́риться ’франціць’, растопо́рить ’рассунуць, растапырыць’, чэш.topořiti ’стаяць калом, не згінацца’ і інш. (Махэк₂, 647 лічыць зыходным корань stop‑, што параўноўвае з літ.stapìnti ’рабіць тугім, цвёрдым’), прымушаюць аднесці разглядаемыя словы да тапы́рыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мышж.
1.заал. Maus f -, Mäuse;
◊
надзьму́цца як мыш на кру́пыразм. den Beléidigten [die beléidigte Léberwurst] spíelen;
гуля́ць у ката́ і мыш Kátz und Maus spíelen;
2.камп. Maus f;
кла́віша мышы Máustaste f -, -n;
наці́снуць на кла́вішу мышы auf die Máustaste drücken, klícken;
дво́йчы шчо́ўкнуць [клі́кнуць] кла́вішай мышы mit der Máustaste dóppelt klícken, dóppelklicken;
стрэ́лка мышы (на маніторы) Máuszeiger m -s, -;
перамясці́ць стрэ́лку мышы нашто-н. den Máuszeiger auf etw. zíehen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)