nauczać

незак. kogo czego навучаць, вучыць каго чаму

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

трэ́нер

(англ. trainer, ад train = выхоўваць, навучаць)

спецыяліст, які вучыць якому-н. віду спорту ці ўдасканальвае ў ім.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДРЭСІРО́ЎКА (ад франц. dresser выпраўляць, навучаць),

уздзеянне рознымі метадамі на жывёл для выпрацоўкі і замацавання ў іх пэўных умоўных рэфлексаў і навыкаў. Д. скарыстоўваюць пры падрыхтоўцы праграм у цырку, у службовай сабакагадоўлі. «Дзікая», ці болевая Д., калі жывёла выконвае практыкаванні пад страхам пакарання, панавала ў цырку да канца 19 ст. «Мяккая», гуманная Д. будуецца на прыёмах ласкавага абыходжання і заахвочвання ежай; яе заснавальнік — ням. дрэсіроўшчык К.​Гагенбек, у Расіі — У.​Л.​Дураў. Комплексная Д. спалучае абодва прынцыпы, распаўсюджана ў сучасным цырку.

Д. ў цырку як жанр мастацтва вядома са старажытнасці (Кітай, Індыя, Егіпет, Стараж. Грэцыя і Рым, Візантыя). Дрэсіраваных сабак, мядзведзяў і інш. жывёл паказвалі ў сярэднія вякі ў Еўропе. У 13—14 ст. асабліва была развіта Д. коней. На Беларусі з 1-й трэці 16 ст. ўпамінаюцца скамарохі, якія выступалі з дрэсіраванымі звярамі. У 1770-я г. вядомы павадыр мядзведзя Т.​Марачэўскі. Існавалі школы Д. мядзведзяў у наваколлях Гродна, Нясвіжа, Мінска і інш., найб. вядомая з іх т. зв. «Смаргонская акадэмія». Зберагліся выявы бел. дрэсіроўшчыкаў на вырабах 18 ст. Урэцкай і Налібоцкай гут, на франц. афішах, польск. і ням. гравюрах. У Мінскім і Гомельскім цырках паказваюць атракцыёны з удзелам дрэсіраваных жывёл.

т. 6, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паслушэ́нства, ‑а, н.

Беспярэчнае падпарадкаванне каму‑н.; пакорнасць, паслухмянства. Язэпа трохі дзед павучыць, І памуштруе і памучыць, Бо трэба ж іх [дзяцей] адукаваць і паслушэнству навучаць. Колас. Душа Яўгена Данілавіча адразу памякчэла, калі ён убачыў на шырокім твары Лапыра пакору і паслушэнства. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

instil(l)

[ɪnˈstɪl]

v.t.

1) (into) уліва́ць па кро́плі

2) паступо́ва навуча́ць, укараня́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вучыць, навучаць, рыхтаваць, выкладаць; школіць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

муштрава́ць

(польск. musztrować, ад ням. mustem)

1) навучаць, выхоўваць жорсткімі метадамі, заснаванымі на механічнай дысцыпліне;

2) перан. мучыць несправядлівымі патрабаваннямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

наставля́ть​II несов. (учить) навуча́ць, павуча́ць; (направлять) накіро́ўваць;

◊

наставля́ть на путь и́стинный накіро́ўваць на пра́вільны шлях.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

heránbilden

1. vt вучы́ць, навуча́ць, падрыхто́ўваць

2. ~, sich навуча́цца, вучы́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ната́скивать​II несов.

1. вымуштро́ўваць; вывуча́ць;

2. перен., разг. навуча́ць; нашпіго́ўваць;

ната́скивать по матема́тике нашпіго́ўваць па матэма́тыцы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)