Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
stranglehold[ˈstræŋglhəʊld]n.
1.мёртвая хва́тка;
have a stranglehold on smb. браць каго́-н. за го́рла
2. (on) кантро́ль; засі́лле;
the male stranglehold in politics засі́лле мужчы́н у палі́тыцы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АМХА́РСКАЯ МО́ВА,
адна з семітахаміцкіх моў (семіцкая група). Пашырана ў Эфіопіі (дзярж. мова) і некат. сумежных краінах (Самалі, усх. раёны Судана). Генетычна блізкая да эфіопскай мовы — геэз (мёртвая мова эпіграфікі і хрысц. л-ры Эфіопіі). У амхарскай мове вылучаюць 3 дыялекты: шаанскі (аснова літ. мовы), гаджамскі і гандарскі. У фанетыцы 7 галосных і 28 зычных фанем. Для імяннога словаўтварэння характэрна словаскладанне, для сінтаксісу — фіксаваны парадак слоў з выказнікам у канцы сказа. Першыя пісьмовыя помнікі датуюцца 14 ст.Літ. Амхарскай мовы развіваецца з 19 ст. і карыстаецца складовым эфіопскім пісьмом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нацюрмо́рт
(фр. nature morte = літар.мёртвая прырода)
жанр выяўленчага мастацтва, дзе прадметам адлюстравання з’яўляюцца рэчы, размешчаныя ў адзіным асяроддзі і арганізаваныя ў групу, а таксама твор гэтага жанру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАЛА́БСКАЯ МО́ВА,
мёртвая мова; належыць да зах.-слав. моў (гл.Славянскія мовы). Была пашырана да 1-й пал. 18 ст. па левым беразе р. Лаба (Эльба; цяпер тэр. зямлі Ніжняя Саксонія, Германія). Адметныя рысы П.м.: захаванне насавых галосных, аорыста і імперфекта, рэшткаў парнага ліку, рухомы націск, спрашчэнне скланення, вял. колькасць ням. запазычанняў у лексіцы і інш. Пісьменства не мела, але ў 17—18 ст. было складзена некалькі слоўнікаў і запісаны некаторыя тэксты на П.м. Асн. помнікі палабскага пісьменства — нататкі палабскага селяніна Я.П.Шульцэ і ням.-палабскі слоўнік К.Хеніга на 5 тыс. слоў. Сярод даследчыкаў П.м. — Т.Лер-Сплавінскі, К.Палянскі (этымалагічны слоўнік П.м.), А.Я.Супрун і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМІ́РСКІЯ МО́ВЫ,
арэальная сукупнасць роднасных моў, якія адносяцца да іранскіх моў (усх. група). Пашыраны ў далінах зах. і паўд. Паміра (Таджыкістан, Афганістан, Пакістан, паўн. Індыя, Кітай). Да П.м. належаць: ваханская, язгулямская, ішкашымская мовы, шугнана-рушанская група моў (шугнанская, рушанская, хуфская, бартангская, арашорская, сарыкольская), па пэўных уласцівасцях — мунджанская і йідга, мёртваястараж.-ванджская і, магчыма, саргулямская. Грамат. лад П.м. пераважна сінтэтычны. Іх структурнае падабенства і агульнасць лексічнага фонду даюць падставы меркаваць пра іх канвергентнае развіццё ў моўным саюзе. П.м. беспісьмовыя. Для носьбітаў большасці з П.м. мовай пісьма і адукацыі служыць таджыкская мова, для носьбітаў сарыкольскай мовы — уйгурская.
Літ.:
Пахалина Т.Н. Памирские языки. М., 1969;
Яе ж. Исследование по сравнительно-исторической фонетике памирских языков. М., 1983.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зо́на, ‑ы, ж.
Пэўная прастора, што характарызуецца якой‑н. агульнай прыметай; паласа, раён. Арктычная зона. Лясная зона. Пагранічная зона. Зона адпачынку.
•••
Бяз’ядзерная зона — зона, у якой не павінна вырабляцца, захоўвацца і выкарыстоўвацца ядзерная зброя.
Дэмілітарызаваная зона — вызначаная дагаворам паласа ўздоўж граніцы дзвюх дзяржаў, на якой забараняецца будаваць умацаванні і трымаць войскі.
Мёртвая зона — прастора вакол радыёстанцыі, у якой наглядаецца паслабленне або адсутнасць прыёму радыёсігналаў.
[Ад грэч. zōnē — пояс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЛЬНАЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 29.8.1939, в. Гародна Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. графік і жывапісец. Скончыў Харкаўскі маст.-прамысл.ін-т (1971). Сярод ранніх твораў пераважаюць графічныя кампазіцыі, выкананыя ў традыц. жанрах: серыі літаграфіі «Зямля» (1977—79) і пастэлей «Горад майго дзяцінства» (1982). Трагічны лёс вёскі, узаемаадносіны чалавека і навакольнага асяроддзя, пытанні экалогіі ў творах «Чырвоны спрут» (1974), «Рытмы хіміі» (1976), «Вячэра на траве» (1979), «Трывожны сон птушкі» (1981), серыя «Мёртвая вёска» (1991—92). Успаміны аб вайне — у аснове кампазіцый «Памяці партызана» (1975), «Вяртанне. Прысвячаецца бацьку» (1985), стараж. Віцебску прысвечаны серыя «Мой горад» (1981), трыпціх «Сцёртыя рысы твару» (1985), «Стары горад» (1991). У творах 1990-х г. дамінуючае месца занялі ідэі хрысц. маралі, праблемы духоўнасці, клопат аб захаванні спадчыны, увасобленыя ў складаныя метафарычныя вобразы («Памяць», «Шлях да храма», «Прысвячэнне», «Паклон зямлі», «Пераможаны»).