1.што і чаго. Мясіць (у 1, 2 знач.) некаторы час. Памясіць цеста. □ Выязджаў [Русіновіч] раніцай, яшчэ поначы, і дадому дабраўся — таксама ўжо была ноч. Памясіць снегу давялося нямала.Дамашэвіч.
2.перан.; каго. Разм. Пабіць, аддубасіць. — [Віраўцы] ж цераз год залавілі Гарашуна аднаго і так памясілі, што той і памёр незадоўга.Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dúrchtreten*
1.vt прато́птваць;
Ton ~мясі́ць глі́ну (нагамі)
2.vi(s) ступа́ць, прахо́дзіць (праз што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Раскаламса́ць, раскаламсі́ць ’размясіць’ (Юрч.). Параўн. з каламеса, каламесіца ’блытаніна, мешаніна’, каламесны ’блытаны, мяшаны’ (Байк. і Некр.). Роднаснае да раскалле (гл.), што ад прасл.*kalъ > ’гразь’. Імаверна, утворана складаннем кал і мясіць ’змешваць, замешваць’ > ‑каламясі́ць з далейшай дээтымалагізацыяй. Гл. куламеса, куламесіцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзяжа́ ’дзяжа’. Параўн. рус.дежа́, укр.діжа́, польск.dzieża, чэш.díž, серб.-харв.díža, славен.déža. Прасл.*deža (< *děz‑i̯ā). Параўн. гоц.deigan ’мясіць’, daigs ’цеста’, літ.diežti ’калаціць’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 494; Трубачоў, Эт. сл., 5, 23–24.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўмо́рыць ’мясіць; запіхваць’ (Юрч. Вытв.), таўмо́рыцца ’тоўпіцца, вазіцца, кешкацца’ (Юрч. Фраз. 1). Дзеяслоў, утвораны ад незахаванага *tъlmiti (гл. папярэднія словы) з экспрэсіўным суф. ‑ori‑, аналагічным да ‑oli‑ (чаргаванне гэтых суфіксаў характэрна для гукапераймальных і экспрэсіўных дзеясловаў, параўн. Борысь, Leksyka słów., 30). Параўн. таўпіць, таўпорыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўпо́рыць ’мясіць, запіхваць’ (Юрч. Вытв.), таўпо́рыцца ’мітусіцца, вазіцца з чым-небудзь’ (Нас., Стан.); сюды ж таўпо́ра ’неакуратная, неахайная асоба’ (Юрч. Вытв.), таўпо́ранне ’важданне з чым-небудзь, мітусня’ (Нас.), ’штурханне ў цеснаце’ (Юрч. Вытв.), таўпа́рня ’валтузня, цісканіна, таўкатня, катавасія’ (Ласт.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад таўпіць (гл.), аналагічнае да таўморыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ugniatać
ugniata|ć
незак.
1. умінаць, мясіць;
~ć glinę — мясіць гліну;
гл. zagniatać;
2. ціснуць;
te buty mnie ~ją — гэтыя чаравікі мне ціснуць;
karabin ~ł go w ramię — карабін ціснуў яму на плячо;
3. ляпіць;
~ć z plasteliny — ляпіць з пластыліну
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Лязава́ць, лёсова́ць ’мясіць і пераціраць гліну для фармоўкі цэглы або кафлі’, ’перамешваць ванну, наліваючы вадой’ (гродз., Нар. сл.) складаюць з польск.падляш., мазавец.lasovać і хелмінска-дабжыньск.lašovać адзін арэал. Бел. запазычана з польск.lasować ’гасіць вапну’, якое з ням.löschen, с.-в.-ням.leschen ’тс’ (Слаўскі, 4, 63; Глінка, Бел.-польск. ізал., 29).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гіба́ць ’гнуць’ (БРС, Нас., Сл. паўн.-зах.), ’мясіць, рабіць (каравай)’ (Сцяц.). Адносіцца да прасл.*gybati (апафанічная форма да *gъbnǫti : *gubiti): рус.дыял.гиба́ть, укр.дыял.гиба́ть, польск.дыял.gibać, серб.-харв.ги́бати, ст.-слав.гыбати і г. д. (падрабязны агляд форм і дыскусія ў Трубачова, Эт. сл., 7, 216–217). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 404; Слаўскі, 1, 274–275.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мокнуць ’станавіцца мокрым, вільготным’, ’псавацца ад празмернай вільгаці’, ’ляжаць у вадкасці’ (ТСБМ, Яруш.). Укр.мо́кнути, рус.мо́кнуть, ц.-слав.мокнѫти, польск.moknąć, в.-луж.moknyć, чэш.moknouti, славац.moknúť. Паўн.-слав.moknǫti. Параўн. літ.makė́ti ’ўступіць у гразь’, maknóti ’брысці па гразі’, ’мясіць гразь’, лат.maknît ’ісці па балоце’, гл. літ.makonė ’лужа’, лат.makņa ’балота, багністае месца’.