Раскаламса́ць, раскаламсі́ць ’размясіць’ (Юрч.). Параўн. з каламеса, каламесіца ’блытаніна, мешаніна’, каламесны ’блытаны, мяшаны’ (Байк. і Некр.). Роднаснае да раскалле (гл.), што ад прасл. *kalъ > ’гразь’. Імаверна, утворана складаннем кал і мясіць ’змешваць, замешваць’ > ‑каламясі́ць з далейшай дээтымалагізацыяй. Гл. куламеса, куламесіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)