Спец. Кольцападобная мышца, скарачэнне якой замыкае або звужвае якую‑н. вонкавую адтуліну або выхад з трубчастага органа. Сфінктэр прамой кішкі.
[Грэч. sphinktēr.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Múskelm -s, -n, f -, -n му́скул, цяглі́ца, мы́шца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мія-
(гр. mys, myos = мышца)
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «мышца».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Мы́ха — у выразе пад мылу ’пад паху’ (Ян.). Можна дапусціць кантамінацыю лексем мышца і ηάχα (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ТЭ́ТАНУС (лац. tetanus ад грэч. tetanos напружанне, здранцвенне, сутарга),
стан працяглага скарачэння і макс. напружання мышцаў; аснова дынамічнай і статычнай дзейнасці арганізма. Выклікаецца паступленнем нерв. імпульсаў з такой частатой, што іх эфекты падсумоўваюцца (кожнае наступнае раздражненне трапляе ў фазу павышанай узбудлівасці мышачнага валакна). Адрозніваюць Т. зубчасты (узнікае, калі ў адказ на раздражненне мышца пачынае скарачацца, не паспеўшы поўнасцю расслабіцца) і гладкі (утвараецца пры больш высокай частаце раздражнення, калі кожны наступны стымул прыходзіць у фазу ўкарочвання мышцы). Па амплітудзе і працягласці Т. значна перавышае адзінкавае скарачэнне, а для мышачных валокнаў, што тэтанічна скарачаюцца, характэрна адносна хуткая стамляльнасць з прычыны значнага расходу энергіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
язы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да языка (у 1 знач.). Язычныя нервы. Язычная мышца. Язычная века.
2. У лінгвістыцы — утвораны пры ўдзеле языка (у 2 знач.). Язычныя гукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скулавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да скулы 1 (у 1 знач.). Скулавая косць. Скулавая мышца.
2.Спец. Які мае адносіны да скулы 1 (у 2 знач.). Скулавы пояс карабля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мякліна́ ’мышца’, ’сцягно’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да ⁺мяклы < мякчэць < мяккі (гл.). Параўн. рус.пск.мяклый ’размоклы’, ’вялы, друзлы’. Аб суфіксе ‑іна гл. Сцяцко, Афікс. наз., 107–108.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мякоціна ’мышца’, ’лытка’ (даўг., Сл. ПЗБ). Відаць, да прасл.mękota < mękъkъ > MńKKi, мяккота (гл.). Параўн. таксама рус.пск., цвяр.мякотина ’мяса’, серб.-харв.мекотина ’мяса без касцей’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
му́скул, ‑а, м.
Тое, што і мышца. Яворскі ўнутрана здрыгануўся, але ніводзін мускул на твары не выдаў яго хвалявання.Колас.Дзесяткі рук па камандзе напружылі мускулы, — зруб узняўся і, пагойдваючыся, паплыў цераз двор на новы падмурак.Брыль.
[Лац. musculus — мышца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)