ша́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Утвараць прыглушаны гук, шум. Мерна, роўна шархала .. [піла], уядалася ў крамяную белую моц дрэва. Мележ. Чуваць ненадакучлівы голас экскурсавода, і асцярожна шархае мноства .. ног... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

throttle1 [ˈθrɒtl] n. tech. рэгуля́тар, дро́сель;

at full throttle на по́ўнай ху́ткасці, на ўсю моц

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

крато́н2

(гр. kratos = сіла, моц)

кансалідаваны ўчастак кантынентальнай зямной кары, які не адчувае значных складачных дэфармацый.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

про́чность ж. мацу́нак, -нку м.; моц, род. мо́цы ж.; трыва́ласць, -ці ж., мо́цнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Mächtigkeit f -

1) моц, магу́тнасць

2) горн. таўшчыня́ (пласта)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГІПЕРСТЭ́Н (ад гіпер... + грэч. sthenos сіла, моц),

мінерал з групы піраксенаў, сілікат магнію і двухвалентнага жалеза (Mg, Fe)2[Si2O6]. Прамежкавы член ізаморфнага рада энстатыт — гіперстэн. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі прызматычныя, падоўжаныя. Агрэгаты зярністыя, суцэльныя масы. Колер цёмна-зялёны, карычневы, шэры, жаўтаваты. Бляск перламутравы. Цв. 5—6. Шчыльн. 3,4—3,5 г/см³. Пародаўтваральны мінерал ультраасноўных і асноўных магматычных парод. Знойдзены таксама ў каменных метэарытах.

т. 5, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сіла, моц, дужасць, магутнасць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Мацыя́, мацая́, моцоя́, мыцыя́моц, трываласць’ (Нас.), ’сіла, здароўе’ (Юрч.), ’важнасць’ (Сцяшк.), ’недатыкальная, важная асоба’ (Прабл. філал.; Абабурка, Лінгв. дасл., 6; КТС — Цішка Гартны), ’задавака’ (клец., Нар. лекс.), ’зухаваты, фанабэрысты чалавек’ (капыл., нясв., клец., КЭС). Абстрактны назоўнік, утвораны ад моц (гл.) пры дапамозе суфікса ‑(ц)ыя, параўн. драг. стыдо́цыя ’сорам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́сіліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. Дайсці да страты сіл; знясіліцца. Высіліцца на цяжкай рабоце.

2. Разм. Стаць неўрадлівым; спустошыцца (пра глебу). Зямля высілілася.

3. Разм. Страціць моц (пра віно, хрэн і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КРАТО́Н (ад грэч. kratos сіла, моц),

кансалідаваны ўчастак зямной кары, няздольны да пераўтварэння пад уплывам альпінатыпнай складкавасці. Вылучаюць паднятыя К. — масівы пераважна сіялічнага (Si, Al) складу (стараж. платформы), і апушчаныя К. — масівы з сіматычнай (Si, Fe, Mg) асновай (пераважна вобласці дна акіянаў). Тэрмін уведзены ням. геолагам Г.​Штыле ў 1940 (замест прапанаванага ў 1928 аўстр. геолагам Л.​Коберам «кратаген») і шырока ўжываецца ў замежнай геал. і геагр. літаратуры.

т. 8, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)