verzehen* I

1. vt

1) (з)крыві́ць, (з)мо́ршчыць, перакасі́ць (твар);

kine Mene ~ не падава́ць вы́гляду

2) пераязджа́ць, перасяля́цца

2. ~, sich

1) рассе́йвацца (пра туман, хмары);

ich verzehe mich разм. я зніка́ю

2) прахо́дзіць (пра боль)

3) каро́біцца караба́ціцца (пра драўніну)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

seam

[si:m]

1.

n.

1) шво n.

2) шрам -у m., рубе́ц -ца́ m.

3) Geol. пласт -а́ m.

a seam of coal — пласт вугля́

2.

v.t.

1) страчы́ць шво, сшыва́ць швом

2) Figur. баразьні́ць; зрэ́зваць маршчы́намі, мо́ршчыць

Years of worrying seamed his brow — Гады́ згрызо́таў збаразьні́лі яго́ны лоб маршчы́намі

- burst at the seams

- come apart at the seams

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Скра́га (skraha) ‘скнара, скупы багацей’ (ТС, Пятк. 2), скрагна́, скрэгна́ ‘тс’ (ТС), сюды ж, магчыма, і скразе́нь ‘тс’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўн. укр скря́га ‘тс’ (з рус., гл. ЕСУМ, 5, 289), рус. скря́га, скры́га ‘тс’. Не мае надзейнай этымалогіі. Найбольш верагодным здаецца збліжэнне з балг. скръ́ндза ‘тс’, скре́жав ‘скупы’, паколькі ўсе гэтыя формы ўзводзяцца да і.-е. *(s)kreng‑, *(s)krengh‑ — назалізаванай асновы, вытворнай ад кораня і.-е. *(s)ker‑моршчыць, моршчыцца’, што дае значэнне ‘сціснуты, сагнуты’, параўн. балг. сти́снат ‘скупы’ (Бярнар, RÉS, 40, 31). Варбат (Этимология–1970, 70 і наст.) дадае сюды формы, вытворныя ад асновы *kręg‑ ‘сагнутае’, напрыклад, укр. кре́жити ‘берагчы, скупіцца’, якому адпавядае балг. кръ́ндза ‘скнара’ без рухомага s‑; семантычныя паралелі — жмінда (гл.), рус. жмот, прижи́мистый ‘скнара, скупы’. Палескія формы скрагна, скрэгна можна было б, відаць, разглядаць як больш архаічныя, якія ў метатэзаваным выглядзе захавалі зыходнае спалучэнне ‑ng‑, аднак гэта малаверагодна. Запісаны на Тураўшчыне выраз скрэгна́ скрэгні́ць, г. зн. ‘ные, стогне’, скіроўвае пошукі ў бок гукапераймальнай асновы, параўн. скрыгаць, скрогаць, скрэгаць (гл.). Параўн. Фасмер, 3, 659–660 (з аглядам ранейшых версій); ЕСУМ, 5, 289. Гл. таксама скрэнда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bunch

[bʌntʃ]

1.

n.

1) гро́нка f.

bunch of grapes — гро́нка вінагра́ду

2) informal гру́па f.; мно́ства n., зьвя́зак -ку m.

a bunch of thieves — ша́йка зладзе́яў

a bunch of brothers — мно́ства брато́ў

a bunch of keys — зьвя́зак ключо́ў

3) гуз -а m.; пухлі́на f.

2.

v.t.

1) вяза́ць, зьвя́зваць у пучкі́, вя́зкі

2) фалдава́ць, мо́ршчыць (суке́нку)

3.

v.i.

зьбіра́цца, зьбіва́цца ў ку́пу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

furrow

[ˈfɜ:roʊ]

1.

n.

1) баразна́, баразёнка f.

2) каляі́на f. (ад ко́лаў), жо́лаб -у m. (размы́ты вадо́ю), разо́ра f.

3) скла́дка, змо́ршчына f.

4) Poet.

а) ральля́ f.

б) ні́ва f.; по́ле n.

2.

v.t.

1) ара́ць

2) баразьні́ць

3) мо́ршчыць, утвара́ць мо́ршчыны

4) расьсяка́ць (хва́лі, паве́тра)

3.

v.i.

1) мо́ршчыцца (пра твар), зьбіра́цца ў маршчы́ны

2) рабаці́цца (пра паве́рхню вады́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Се́паць ‘тузаць, пацягваць за што-небудзь’ (браг., З нар. сл., Пятк. 2), ‘тузаць, намагацца’, ‘хутка нешта рабіць ці падымаць не пад сілу (Нар. Гом.; браг., Нар. словатв.), ‘торгаць’, ‘цяжка дыхаць’, ‘зло, з крыкам размаўляць’ (Ян.), се́пацца ‘злавацца’, укр. сі́пати ‘тузаць’, рус. дан. си́пать ‘цягнуць рыўкамі’, польск. siepać ‘торгаць, рваць’, н.-луж. sepaś ‘біцца (пра пульс, сэрца)’, серб.-харв. сепати се, себати се ‘тузацца’, балг. се́пвам ‘палохаць, прымушаць здрыгануцца’, дыял. се́пам съ ‘уздрыгваць’, макед. сепнува се ‘асякацца, раптоўна замаўкаць; слупянець’. Прасл. *sěpati ‘тузаць, торгаць’, параўноўваюць з літ. šaipýtis ‘насміхацца, здзеквацца; крывіць вусны’, што дае падставы разглядаць праславянскі дзеяслоў як ітэратыў з першаснай матывацыяй, захаванай у літ. šiẽpti ‘рабіць грымасы, рухі тварам’, што да і.-е. ḱei̯p‑ ‘рабіць рухі, моршчыць твар’, з тым жа коранем авест. saef‑ ‘махаць’, ст.-інд. śipra‑ ‘вусы’ (Борысь, Etymologie, 378). Паводле чаргавання вакалізму кораня сюды адносяць польск. siąpić ‘імжэць’ (Брукнер, 489), чэш. sapat se ‘гвалтоўна нападаць’, славац. sápať ‘торгаць’, славен. sópsti ‘пыхцець, цяжка дыхаць’, на аснове якіх выводзіцца прасл. *sap(a)ti, суадноснае з *sěpati (Сной у Бязлай, 3, 218), гл. сапці. Магчыма, звязана з сіпець, гл. (так Якабсон, IJSLP, 1959, 1–2, 270), параўн. (змяя) mòcna sièpnuŭszy ŭskoczyła (Пятк. 2, 50) і сіпе́ць (сипѣць) ‘шыпець (пра змяю); злавацца’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смаржо́к ‘ядомы грыб з маршчыністай шапкай, Morchella esculenta (Pers.) Fr.; Morchella conila Perg.’, смарчо́к ‘тс’ (ТСБМ), смаржо́к, смаршо́к, смаршчо́к, смарчо́к ‘тс’ (ЛА, 1, Сярж.–Яшк.), сморжкы́ ‘грыбы Morchella’ (Бейл.), а таксама сморж ‘тс’ (малар., Сярж.–Яшк.), ст.-бел. сморщкы ‘тс’ (Скарына). Укр. сморж, смо́ржій, змо́ршка, сморч, рус. сморчо́к, польск. smarz, smardz, в.-луж. smorž, smorža, н.-луж. smarž, чэш. smrž, славац. smrž, серб.-харв. смр́чак, славен. smȓček, макед. смрчка. Прасл. *smъrčь, smъržь (потым з другасным суф. ‑ъk‑). Фасмер (3, 692) звязвае з смаркаць і сморгаць (гл.), што да прасл. *smъrkati, *smъrgati. Мяркулава (Очерки, 168 і наст.) мяркуе, што гэтыя словы з’яўляюцца вымаўленчымі варыянтамі аднаго дзеяслова, магчыма, з экспансіўнай менай заднепаднябенных ‑к‑ і ‑g‑, а семантычна яны выступаюць як сінонімы са значэннем ‘тузаць, шморгаць’ і, не выключана, мелі адценне значэння ‘сцягваць, сціскаць, мяць, моршчыць’, адкуль у аснове назвы грыба магло быць уяўленне як аб нечым памятым, зморшчаным. На карысць гэтага сведчыць сморжкы́ ‘сукруткі’: пэрэкручэная пражка, збыраюцца сморжкы (Уладз.). Рэйзак (586), узводзячы назвы да тых жа праславянскіх дзеясловаў, першасным значэннем лічыць ‘слізкі грыб’, параўн. лат. smur̃gat ‘мазаць, пэцкаць’, літ. smùrgas ‘соплі’, што не ўзгадняецца з вонкавым выглядам грыба, ён таксама звяртае ўвагу на падобнасць славянскіх назваў да ням. morchel ‘смарчок’. Махэк₂ (562) мяркуе, што слова мае “праеўрапейскае” паходжанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ruffle

I [ˈrʌfəl]

1.

v.t.

1) рабаці́ць, мо́ршчыць (ваду́)

2) натапы́рваць, ашчаці́ньваць (поўсьць, пе́р’е)

The hen ruffled her feathers at the sight of the dog — Куры́ца натапы́рыла пе́р’е, паба́чыўшы саба́ку

3) зьбіра́ць у скла́дкі

4) упрыго́жваць фальбо́намі

5) выво́дзіць з раўнава́гі, злава́ць

Nothing can ruffle her calm temper — Нішто́ ня мо́жа вы́весьці яе́ з раўнава́гі

6) тасава́ць а́рты)

2.

n.

1) рабізна́ f. (на вадзе́); змо́ршчыны pl.

2) фальбо́на f.

3) мітусьня́, сумятня́ f.

without ruffle or excitement — безь мітусьні́ ці хвалява́ньня

II [ˈrʌfəl]

n.

бараба́нны дро́бат, по́шчак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)