Мадыгава́цца ’вырабляць, крыўляцца’ (Шат.), ’важнічаць’, ’убірацца, прыгожа апранацца’ (дзятл., лях., пух., Сл. ПЗБ), ’прыладжвацца, прымошчвацца’ (дзярж., Нар. сл.), стаўб. мадыгава́ць, мадыголіць ’прыладжваць, падганяць адзенне’ (Жыв. сл.). Відаць, ад ⁺мадыга (аб суфіксе ‑ы́га гл. Сцяцко (Афікс. наз., 182) < модны, параўн, рус. перм. модя́га ’франт, фарсун’. Пасля адбылося збліжэнне з лексемай мадырава́цца 1 (гл.) паводле аднолькавай семантыкі і блізкага фанетычнага гучання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dashing

[ˈdæʃɪŋ]

adj.

1) по́ўны энэ́ргіі, запа́лу; жва́вы

2) мо́дны; хва́цкі; пы́шны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АБРАМО́ВІЧ (Зігмунт Іосіфавіч) (па сцэне Антон Забель; 25.6.1892, Масква — 20.3.1988),

бел. акцёр. У 1909—10 удзельнік Гродзенскага гуртка бел. моладзі. У 1911 адзін з вядучых акцёраў Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Выконваў камедыйныя і характарныя ролі: Пранцішак («Модны шляхцюк» К.​Каганца), Бондар («У зімовы вечар» паводле Э.​Ажэшкі), Скакунец («Пашыліся ў дурні» М.​Крапіўніцкага) і інш. З 1919 жыў у Польшчы. Аўтар успамінаў пра Буйніцкага і бел. тэатр «Няходжанымі сцежкамі» (1971).

Літ.:

Няфёд У.І. Беларускі тэатр: Нарыс гісторыі. Мн., 1959. С. 98—101;

Сабалеўскі А.В. [Уступ да артыкула «Няходжанымі сцежкамі»] // Полымя. 1971. № 4.

У.​І.​Няфёд.

З.І.Абрамовіч.

т. 1, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

néumodisch

1. a (нава)мо́дны

2. adv па (но́вай) мо́дзе

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

up-to-the-minute [ˌʌptəðəˈmɪnɪt] adj.

1. імгне́нны, мамента́льны;

up-to-the-minute news то́лькі што атры́маныя наві́ны

2. суча́сны; мо́дны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фарсі́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які любіць фарсіць. Зграбны, нават крышку фарсісты унтэр аказаўся сынам селяніна з-пад Бабруйска. Паслядовіч. // Франтаваты, модны. Ён! Яго шэрая каракулевая вушанка, такі ж шэры каўнер чорнага паліто, ногі — у белых фарсістых бурках. Паслядовіч. Антуан, узяўшы свой фарсісты партфель, пакіраваўся салідным крокам з аўтобуса. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Schláger m -s, - баяві́к, пе́ршы ну́мар сезо́на; мо́дная пе́сня [шля́гер]; мо́дны [хадавы́] тава́р

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БЕЛАРУ́СКІ САВЕ́ЦКІ ТЭА́ТР.

Існаваў у Мінску з 22.12.1918 да сак. 1919. Створаны на базе Першага таварыства беларускай драмы і камедыі пад кіраўніцтвам Ф.Ждановіча і тэатр. калектыву пад кіраўніцтвам Ф.Аляхновіча. У склад т-ра ўваходзілі таксама хор У.Тэраўскага і аркестр пад кіраўніцтвам Ф.​Тхожа. Рэжысёры Аляхновіч, Ждановіч. Сярод акцёраў (усяго 35 чал.): В.​Вашкевіч, У.​Галубок, Р.​Жакоўскі, А.​Крыніца, М.​Міцкевіч, Л.​Навахацкая, Ч.​Родзевіч, В.​Тарасік. У рэпертуары пераважалі бел. творы: «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» Я.​Купалы, «Модны шляхцюк» К.​Каганца, «Кветка папараці» К.​Буйло, п’есы Галубка, Аляхновіча, А.​Чэхава, інсцэніроўкі па творах Э.​Ажэшкі і інш. Пры т-ры працавала літ. секцыя. Калектыў т-ра праводзіў культ.-асв. работу.

А.​В.​Сабалеўскі.

т. 2, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАХНЕ́ВІЧ (Міхась) (Міхаіл Прохаравіч; н. 20.8.1934, в. Мінкавічы Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965), Вышэйшую парт. школу пры ЦК КПСС (1969). Працаваў у рэдакцыях раённых газет, у газ. «Мінская праўда», у 1966—67 у газ. «Літаратура і мастацтва», у 1969—71 і 1978—90 нам. гал. рэдактара газ. «Вячэрні Мінск», у 1971—78 у ЦК КПБ. Друкуецца з 1950. Аўтар празаічных кніг «Грыбны дождж» (1969), «Зара-зараніца» (1975), «Абяцанне» (1976), «Маё і тваё маленства» (1978), «Прыгарадная камандзіроўка» (1979), «Марыніка» (1982), «Белыя цені бяроз» (1989), зб. вершаў «Жыццё» (1972), гумарыст. зб. «Модны гальштук» (1977). Асн. тэмы — нязломнасць людзей у ваен. ліхалецце, маральнае высакародства ў мірны час. Піша для дзяцей.

Тв.:

Чаромхавы ранні цвет. Мн., 1984.

У.​А.​Паўлаў.

т. 12, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сты́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Вытрыманы ў адным якім‑н. стылі (у 1, 3 знач.). Стыльны гарнітур. Стыльнае адзенне. □ Пушысты дыван на паркетнай падлозе, стыльная, пад чырвонае дрэва, мэбля, мяккія ложкі са свежай бялізнай і ўзорыстымі атласнымі пакрываламі, чысціня, утульнасць — што больш трэба! Хадкевіч.

2. Разм. Такі, як у стылягі, уласцівы яму; занадта модны. Стыльны выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)