2. Які служыць для заметак, даведак, для захавання чаго-н. у памяці.
Памятная кніжка.
3. Які служыць для напаміну пра каго-, што-н., які зроблены як памяць пра што-н.
П. падарунак.
П. медаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Бінда́лік1 ’медаль’ (Нас.). Таго жа паходжання, што і біндалікі1: < польск.bindalik ’пояс, стужка і г. д.’.
Бінда́лік2 ’чалавек з бяльмом’ (Нас.). Няясна. Магчыма, звязана з біндаво́кі ’бяльматы’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Réttungsmedaille[-daljə]f -, -n меда́ль за выратаванне тапе́льцаў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«ЗАЛАТА́Я ЗО́РКА»,
медаль, якая ўручалася асобам, удастоеным звання Героя Савецкага Саюза, з 1965 — гарадам-героям і крэпасцям-героям. Уведзена 1.8.1939 (да 16.10.1939 наз. «Герой Савецкага Саюза»). Уяўляе сабой залатую 5-канцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на правым баку. Ўручалася разам з ордэнам Леніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плаке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Спец.
1. Твор медальернага мастацтва, медаль прамавугольнай (ці блізкай да прамавугольнай) формы.
2. Пласцінка з рэльефным адбіткам, якая ўжываецца для ўпрыгожання мэблі.
[Ад фр. plaquette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
medal, ~u
м.медаль;
odwrotna strona ~u — адваротны бок медаля
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ІСАЧЭ́НКА (Анатоль Рыгоравіч) (н. 28.5.1922, г. Гомель),
расійскі географ і картограф. Акад. Расійскай экалагічнай акадэміі (1992). Д-ргеагр.н. (1963), праф. Санкт-Пецярбургскага ун-та (1964). Скончыў Ленінградскі ун-т (1947). Навук. працы па ландшафтазнаўстве, фіз.-геагр. раянаванні, складанні ландшафтных картаў (рэдагаваў Ландшафтную карту Беларускай ССР маштабу 1:600 000; 1984), пытаннях экалогіі. Залаты медаль імя П.П.Сямёнава-Цян-Шанскага (1963), Вял. залаты медаль Расійскага геагр.т-ва (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕДЗЯ́РАЎ (Аляксандр Пятровіч) (н. 24.12.1947, в. Янглічы Канашскага р-на, Чувашыя),
бел. спартсмен (стралк. спорт). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1971). Засл. майстар спорту СССР (1973). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1977). З 1972 інструктар Спартклуба БВА. Сярэбраны прызёр XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада) у асабістым першынстве. Перамогі на чэмпіянатах свету: 1973 (г. Мельбурн, Аўстралія) — 2 залатыя медалі ў камандным, залаты і сярэбраны — у асабістым першынствах; 1974 (г. Тун, Швейцарыя) — 2 залатыя медалі ў камандным, сярэбраны ў асабістым першынствах, 2 залатыя медалі ў камандным першынстве 1975 (г. Мюнхен, Германія), 1979 (г. Лінц, Аўстрыя). Перамогі на чэмпіянатах Еўропы: 1973 (г. Доргмунд, Германія) — залаты медаль у камандным першынстве; 1977 (Бухарэст) — залаты медаль у камандным і сярэбраны ў асабістым першынствах; 1978 (г. Зуль, Германія) — залаты медаль у камандным і бронз. ў асабістым першынствах; 1979 (г. Грац, Аўстрыя) — сярэбраны медаль у асабістым першынстве; 1980 (Осла) — залатыя медалі ў камандным і асабістым першынствах. Чэмпіён СССР у асабістым (1972—74) і камандным (1978) першынствах. Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. Рэкардсмен свету, Еўропы, СССР. Усе перамогі атрыманы ў практыкаванні «Бягучы дзік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адшпілі́ць, ‑шпілю, ‑шпіліш, ‑шпіліць; зак., што.
Адняць, адпусціць прышпіленае. Адшпіліць медаль.// Разняць часткі зашпількі. — А вось паглядзім! — упарта сказаў Мірон, адшпіліў рэмень і ўзяўся за жалезную спражку.Маўр.[Сцяпан] адшпіліў спражку, зняў ашыйнік і, усміхнуўшыся, кінуў яго сыну пад ногі.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зо́лата, -а, М -лаце, н.
1. Высакародны метал жоўтага колеру, які ўжыв. як мера каштоўнасцей і ў каштоўных вырабах.
Чыстае з.
Не ўсё з., што блішчыць (прыказка). Чырвонае з.
Чорнае з. (пра нафту). Белае з. (пра бавоўну).
2.зб. Манеты або вырабы з гэтага металу.
Купіць рэч за з.
Хадзіць у золаце.
Заваяваць з. на алімпіядзе (залаты медаль; разм.).
3. Пазалочаныя шаўковыя ніткі.
Шыць золатам.
4.перан. Пра таго (тое), што вылучаецца добрай якасцю, вартасцю (ужыв. таксама як ласк. зварот).
Чалавек ён — з.!
З. ты маё!
|| памянш.-ласк.зо́латка, -а, н. (да 4 знач.) ізо́латца, -а, н. (да 4 знач.).
|| прым.залаты́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).
З. пясок.
З. запас.
З. прызёр (хто атрымаў залаты медаль). Залатыя горы абяцаць каму-н. (абяцаць вялікія даброты, багацце).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)