Мацака́ ’вобмацкам’ (усх.-маг., КЭС; Растарг.). Да ма́цаць (гл.). Першапачаткова, відаць, з формы ⁺змацака́ (з суфіксам ‑а), як сцішка́, спатайка́ (Шуба, Прыслоўе, 126–127), — у якой з‑ адпала пад уплывам мацком ’тс’ (Растарг.). Параўн. аналагічнае прыставачнае драг. на́мацкам (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Puls m -es, -e пульс;

j-m den ~ fühlen ма́цаць пульс у каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

paw

[pɔ]

1.

n.

ла́па f.

2.

v.

1) дакрана́цца, хапа́ць або́ біць ла́пай

2) біць капыто́м у зямлю́ (пра каня́)

3) ца́паць, ма́цаць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прарэ́ха, ‑і, ДМ ‑рэсе, ж.

Тое, што і прарэх. З-пад світы відаць .. сарочка і з-пад яе цераз прарэху відаць худыя жоўтыя грудзі. Галавач. Іван азірнуўся і палез у прарэху курткі. Быкаў. Дзядзька стаў мацаць рукамі па возе, правяраць, каб не было дзе якой прарэхі. Пестрак. [Старшыня:] — Скажу аб жывёлагадоўлі. Тут у нас, таварышы, шырокая прарэха атрымалася. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

grope

[groʊp]

1.

v.i.

1) ма́цаць, нама́цваць

2) шука́ць во́бмацкам, усьляпу́ю, наўздага́д; ісьці́ во́бмацкам

2.

v.t.

нама́цваць што, знахо́дзіць даро́гу во́бмацкам

3.

n.

ма́цаньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

pulse1 [pʌls] n.

1. пульс;

feel/take smb.’s pulse ма́цаць чый-н. пульс;

I checked his pulse – he was still alive. Я памацаў яго пульс – ён быў яшчэ жывы.

2. пульсава́нне

3. mus. рытм

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ца́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Хуценька хапаць рукамі, зубамі, кіпцюрамі і пад. Дарэктар выдаўся мяркоўны І лепшы нават, як свой кроўны; Умей з ім толькі пагадзіцца, раменным вушкам паддабрыцца Ці падшыванку звіць на лапаць, — За вуха ён не будзе цапаць. Колас. // Лапаць, мацаць рукамі. — А ён [немец] вызверыўся ды зноў мяне цапае, рукаў ад блузкі ледзь не адарваў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пульс м. мед., тс. перан. Puls m -es, -e;

слабы́ пульс schwcher Puls;

няро́ўны пульс ngleicher [nregelmäßiger] Puls;

ма́цаць пульс den Puls fühlen;

лічы́ць пульс den Puls zählen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прама́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Праверыць, абшукаць вобмацкам, абмацаць. Калі крыху ўсё ўціхамірылася, супакоілася, Мішка ўчыніў дэталёвы агляд сваёй новай кватэры, абнюхаў кожны мяшок, прамацаў кожную скрынку. Лынькоў.

2. перан. Прыглядаючыся, вывучаючы, скласці ўяўленне, даведацца пра каго‑, што‑н. Далідовіч папрасіў сувязнога, .. каб той добра прамацаў усе закуткі ў гарадку — пакінуў жа там які-небудзь след Бярозка, калі толькі ён быў у Сінілаве. Шахавец.

3. Мацаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́паць 1, ‑пця; Р мн. ‑пцей; м.

1. Сялянскі абутак, плецены з лыка, бяросты ці вяровак. Лазовыя лапці. Вяровачныя лапці. □ Сівабароды стары ў сівым армяку, у лапцях, з торбай, стаяў ля пераезду, паклаўшы рукі на кій. Хадкевіч.

2. перан. Разм. пагард. Пра адсталага, некультурнага чалавека.

•••

Абуць у лапці гл. абуць.

На лапці не аб’ехаць гл. аб’ехаць.

Плесці кашалі з лапцямі гл. плесці.

ла́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Разм. Хапаць, мацаць рукамі. [Груня:] Адыдзі! Раней вытры нос, а потым лапай... Гурскі. Маці цяжка ўздыхала, ўпоцемку лапала па чарэні — намацвала лучыну. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)